October 16th, 2019

Ці ўдасца Лукашэнку стрымаць намаганні Масквы? | Камунікат.org

Ці ўдасца кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў чарговы раз стрымаць намаганні Масквы па размяшчэнні на мяжы з Еўразвязам расейскай вайсковай базы.Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што шмат што будзе залежыць ад вайсковага супрацьстаяння Расеі і ЗША:
– Масква накідала сваю базу. Пуцін у 2015 годзе падпісваў распараджэнне. Лукашэнка, як той кажа, упёрся рогам і адбіўся. Але ці надоўга адбіўся – вялікае пытанне. Нібыта сёння Масква запэўнівае, што вялікай патрэбы ў гэтай базе няма. Па-першае, гэта як у той байцы пра лісу і вінаград: не атрымалася, дык цяпер кажуць, што і няма патрэбы. Па-другое, цяпер сітуацыя ў рэгіёне абвастраецца, таму што разбураная дамова пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасці. Ёсць такая рызыка, што Злучаныя штаты і Расея пачнуць гонку... Болей...

Наталля Галаніна: У людзей настрой далёка не жыццярадасны | Камунікат.org

Нізкія заробкі і высокія цэны, безадказнасць і беспакаранасць чыноўнікаў і дзяржаўных службаў — пераважна такія пытанні агучваюць выбаршчыкі цягам парламенцкай кампаніі.
Пра гэта распавяла кандыдат ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Наталля Галаніна.Палітык адзначыла, што найперш яна імкнецца абараняць правы шэраговых жыхароў Берасцейскай вобласці:
– Людзі ні ў што не вераць і лічаць, што немагчыма ў іх сілах нічога змяніць. А паразмаўляўшы з намі, у іх узнікаюць нейкія надзеі. Увогуле ў іх настрой далёка не жыццярадасны.Паводле Наталлі Галанінай, час агітацыйнай кампаніі яна будзе выкарыстоўваць для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з выбаршчыкамі і іх праблемамі. Па магчымасці праца з імі будзе працягнутая пасля выбараў. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Андрэй Пачобут: СПБ – лакмусавая паперка для беларускіх уладаў | Камунікат.org

Непрызнаваны Саюз палякаў на Беларусі – як лакмусавая паперка для беларускіх уладаў.
Калі б яны сапраўды баяліся Расеі і татальнай русіфікацыі, то польская нацыянальная меншасць у Беларусі не адчувала б такога ціску.
Адзначае сябра СПБ, журналіст Андрэй Пачобут.
– Нас можна абвінаваціць у чым заўгодна, але мы не прарасейскія, гэта відавочна. Саюз палякаў ніколі не быў прарасейскай арганізацый. Гэта арганізацыя праеўрапейская, якая завязаная на каталіцкую рэлігію, і не мае нічога супольнага з Масквой. І калі б беларускія ўлады сапраўды баяліся б, то не было б спробы ціску, не было б спробы абмежаваць дзейнасць Саюза палякаў. Але гэтага няма, і мне падаецца, што маем дачыненне з інфармацыйнай кампаніяй, якую праводзяць беларускія ўлады, якія зацікаўлены толькі ў тым, каб Лука... Болей...

Абарона гістарычных могілак | Камунікат.org

Беларускі камітэт ICOMOS выступіў з ініцыятывай садзеяння заканатворчай дзейнасці, якая накіранавая на фармалізацыю і замацаванне методык даследавання і аховы такога аб’екта спадчыны – як гістарычныя могілкі Беларусі.У межах падрыхтоўкі прапановаў у заканадаўства ў менскім гатэлі “Манастырскі” адбыўся Круглы стол “Закон і могілкі”. У аснове ацэнкі пагрозаў быў пакладзены кейс грамадскай абароны Вайсковых могілак у Менску ад дужа спрэчнай сёлетняй рэгенерацыі.
Гаворыць прадстаўнік ІКАМОС Цімох Акудовіч:
– Архівы пагарэлі, а надмагіллі стаяць – з імёнамі і датамі. У іх ёсць мастацкая каштоўнасць, не ва ўсіх, але шмат у каго ёсць. Ёсць ландшафтна-гістарычная каштоўнасць, яны ствараюць частку гістарычнага вясковага, ці гарадскога ландшафту. Мог... Болей...

Сяргей Верамеенка: запрашаем гарадзенцаў стаць назіральнікамі | Камунікат.org

Прадстаўнік БХД у кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка запрашае жыхароў Гарадзенскай вобласці стаць назіральнікамі.
– Пачалася актыўная стадыя падрыхтоўкі назіральнікаў, якія будуць знаходзіцца на ўчастках і назіраць за ўсім выбарчым працэсам. Кампанія «Права выбару» запрашае гарадзенцаў, не толькі гарадзенцаў, – беларусаў паўдзельнічаць у гэтай назіральнай кампаніі. На сайце «Права выбару» www.pvby.org можна знайсці ўсю інфармацыю. Альбо звяртайцеся да мяне, мой тэлефон МТС: 5-082-082, Сяргей Верамеенка «Права выбару», БХД.Сяргей Верамеенка адзначае, што сярод тых гарадзенцаў, якія запісаліся ў назіральнікі прадстаўлены розны зрэз насельніцтва: – Абсалютна розныя людзі ад 18 год... Болей...

Андрэй Шарэнда: Неабхода быць гатовымі да зменаў | Камунікат.org

Працу з людзьмі, якія пакінулі свае подпісы ў падтрымку кандыдата ад грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Паліны Шарэнда-Панасюк працягнуць у Берасці.Шэраг людзей не толькі з задавальненнем паатрымоўвалі патэнцыйнага народнага абранніка, але і пакідалі свае кантакты, каб удзельнічаць у агітацыйнай кампаніі і далей дапамагаць, распавёў кіраўнік выбарчага штаба Андрэй Шарэнда:
– Недзе каля 20-30 чалавек пакінулі свае кантакты, каб дапамагаць далей. Таксама ў нас створана база тых, хто хоча пераменаў. Гэта не толькі паўтары тысячы людзей, але і шамт тых, хто збіраў подпісы ў нашай кампаніі. Хачу ўсім сказаць дзякуй усім, хто дапамагаў у зборы подпісаў і падпісаўся за перамены.Нельга мірыцца з той сітуацыяй, якая ёсць у краіне, хопіць 25-ці год дыктатуры, неабходна быц... Болей...