?

Log in

No account? Create an account

October 15th, 2019

Праваабаронца Павел Левінаў, уключаны ў склад абласной выбарчай камісіі, запатрабаваў роўнасці правоў для расейскамоўных і беларускамоўных спажыўцоў інфармацыі пра выбары.Ён прапанаваў, каб на афіцыйных сайтах райвыканкамаў Віцебшчыны паведамленні дубляваліся па-расейску і па-беларуску:
– На ўсіх сайтах, нават калі ты націскаеш на банэр “Выбары” і беларускую мову, адчыняецца ўсё па-расейску. На маю думку, абласная выбарчая камісія павінна заслухаць справаздачу ўсіх трымальнікаў сайтаў – мясцовыя органы ўлады ўсіх узроўняў – пра тое, ці выконваюць яны закон аб мовах.Таксама Павел Левінаў прапанаваў, каб інфармацыя пра выбары размяшчалася і ў сацыяльных сетках – для зручнасці выбаршчыкаў:
– У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, камісія абавязан... Болей...
У Беларусі ідзе падрыхтоўчая кампанія да выбараў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
Калі беларусы цікавяцца выбарамі ў Польшчы, Германіі ці Амерыцы, то пра свае нават не згадваюць. Паколькі добра ведаюць, што выбіраюць толькі чыноўнікі толькі сваіх правераных людзей, а ад голасу народа нічога не залежыць.Але дзяржаўныя трубадуры на ўсялякі выпадак ужо пачалі паліваць брудам апазіцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты, ствараючы вобраз нікчэмных ідыётаў, параўноўючы іх з лісамі, ваўкамі, жабамі, жукамі, кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
– Зараз на ўсіх сайтах раённых газетаў рэгіёна з’явіліся крытычныя артыкулі і фельетоны адносна ўдзелу апазіцыі ў гэт... Болей...
Госцем гарадзенскіх курсаў “Мова Нанова” быў вядомы беларускі музыка, арганізатар “Спеўных сходаў” Сяргей Доўгушаў, які распавёў пра “Беларускую Амерыку”.На думку музыкі, беларуская дыяспара ў ЗША вельмі актыўная:
– Беларусы ў ЗША зараз актыўна яднаюцца, стварылі шмат суполак у Фэйсбуку, робяць святы, робяць штогод Купаллі і Каляды. Напрыклад, мы ўпершыню зрабілі каляднае Жаніцьбу Цярэшкі, потым Дзяды, Масленіцу ў Вялікдзень ладзілі ў Чыкага. Ёсць асобы, ёсць людзі дзякуючы якім з’явіўся такі рух, яны яднаюць вакол сябе, вакол сваёй супольнасці беларусаў.На думку Саргея Доўгушава, прадстаўнікі дыяспары сочаць з тым, што адбываецца ў Беларусі, а таксама дапамагаюць у розных праектах:
– Усе цікавяцца, часам падтрымліваюць нашы праекты, ... Болей...
Ахова спадчыны як панятак адразу выклікае асацыяцыі з кансерватызмам. Аднак практыка Рэспублікі Беларусь у сферы аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны змагла прадэманстраваць дынамічны і разнастайны характар.Адбылося гэта дзякуючы конкурсу рэалізаваных праектаў „Спадчына ў дзеянні”, арганізатарам якога выступіў Беларускі камітэт ICAMOS (Ікамос).
Аб дасягнутых мэтах конкурсу распавёў старшыня камітэту Сцяпан Стурэйка:
– Ідэя ў тым, каб аб’яднаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, якая мае дачыненне да захавання культурнай спадчыны, да незалежнай культуры. Каб людзі розных поглядаў вызначылі, што добра і чым Беларусь можа ганарыцца ў сферы працы са спадчынай.27 праектаў увайшлі ў фінал конкурса і вызначаныя журы як лепшыя працы са спадчынай у Беларусі ... Болей...

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow