October 14th, 2019

Вільня рыхтуецца да перапахавання Кастуся Каліноўскага | Камунікат.org

Вільня рыхтуецца да перапахавання Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863 года.Просьбу беларускіх інтэлектуалаў пра перапахаванне нацыянальнага героя ў Беларусі, урад Літвы не ўхваліў. Прафесар гісторыі Яўген Мірановіч лічыць гэта слушным рашэннем:
– Я супраць таго, каб пераносіць нябожчыкаў з месца на месца. Незалежна ад таго, дзе яны ёсць, дзе былі. Можна паехаць і там ускласці кветкі, калі хтосьці лічыць гэта важным. Нічога не перашкаджае, каб з Беларусі нават тысяча чалавек паехала і там паклалі кветкі.22 лістапада – афіцыйная цырымонія пахавання астанкаў Кастуся Каліноўскага і яшчэ дваццаці паўстанцаў. Далучацца беларускія грамадскія дзеячы і творчая інтэлігенцыя, а таксама дэлегацыя ад афіцыйнага Менска. Гэта раней пацвердзіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей... Болей...

Рух салідарнасці „Разам” прыме ўдзел у перапахаванні Каліноўскага | Камунікат.org

22-га лістапада ў Вільні адбудзецца перапахаванне парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Рух салідарнасці „Разам” плануе прыняць у гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел.
Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння Сойму руху, які адбыўся ў Гародні.Кажа сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая:
– Мы абмеркавалі нашыя дзеянні 22-га лістапада ў Вільні. Мы заклікаем беларусаў прымаць як мага больш шырокі ўдзел у гэтых падзеях. Мы арганізуем нашых сябраў і прыхільнікаў, каб арганізавана аўтобусам прыехалі ў Вільню. Мы будзем рабіць запыт на візавую падтрымку для сябраў, якія прымуць удзел.Грамадскія актывісты з руху разгледзелі на сваім пасяджэнні Сойму палітычную сітуацыю ў Беларусі і пацвердзілі свой удзел у агульнанацыянальнай кампаніі „Свежы веце... Болей...

„Што можа літаратура?” | Камунікат.org

„Што можа літаратура?” На гэтую тэму ў нядзелю адбылася дыскусію ў межах беластоцкага літаратурнага фестывалю Zebrane.Мадэратам дыскусіі выступіў доктар філасофскіх навук Барташ Кузьняж, які выказаў думку, што літаратура хутчэй за ўсё дзейнічае адрасна – на канкрэтнага чытача:
– Калі Вольга Такарчук сказала, што літаратура змяняе свет, то я б сказаў, што літаратура можа памяняць жыццё канкрэтнага чытача. Яна мае гэты патэнцыял больш, чым нейкая іншая форма выказвання артыстычнай экспрэсіі. Таму, канешне, як у жарце, трэба даць шанец Богу і купіць кнігу, гэта значыць трэба нешта чытаць.Рэпарцёрка і літаратарка Катажына Кабылярчык, працуючы над кнігай пра сучаснае водгулле грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, пераканалася, што свет нельга дзяліць на чорнае і белае:
&ndas... Болей...

Як у Рыбалах на выбарах галасавалі | Камунікат.org

У Польшчы прайшлі выбары ў Сейм і Сенат. Грамадзяне краіны, сярод якіх і этнічныя беларусы, вызначалі тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў парламенце ў бліжэйшыя чатыры гады.Наш карэспандэнт завітаў у падляшскую вёску Рыбалы, дзе жывуць мясцовыя беларусы. На прыступках выбарчага ўчастка жыхары падзяліліся тым, чаго чакаюць ад гэтых выбараў:
– Я думаю так вось. Ну добра. Такі абавязак ёсць што трэба прыйсці галасаваць і потым ні на каго не наракаць што кагосьці не выбраў. Я як выбяру, то я ведаю каго я выберу. А то не ідуць і прэтэнзію маюць. Я кажу гэтае: „Як выбары, то трэба ісці”. Так і ўсё.Паводле інфармацыі польскіх СМІ, на парламенцкіх выбарах перамагае кіруючая партыя „Права і справядлівасць”. У сваіх публікацыях яны спасылаюцца на вынікі даследава... Болей...

Традыцыйны восеньскі кірмаш у Бярозе | Камунікат.org

У Бярозе прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш. На ім, як звычайна, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермеры і вясковыя гаспадаркі прадавалі сёлетнюю мясную прадукцыю, агародніну і садавіну.Людзі з задавальненнем набывалі патрэбную прадукцыю па невысокай цане. Праўда, вытворцы не вельмі задаволены, лічаць, што цэны на іх прадукцыю вельмі нізкія, кажа ўладальніца дапаможнай гаспадаркі з Іванава Людміла:
– Увогуле за капейкі. 35 капеек капуста, задарма. Проста немагчыма нікуды здаць. Ратуюць толькі кірмашы. Моркву я прадавала па 40 капеек, цыбулю і буракі – па 50 капеек. Карацей, вельмі танна, таму што ўсяго шмат, але няма збыту. Мне дапамагаюць дзеці. У мяне іх трое. Адзін вучыцца, трэба плаціць, то рэпетытарства, то школа, то садок. Бо калі наймаць, плаціць грошы, – нявыг... Болей...

Чаму Менск не спяшаецца спрасціць візавы рэжым? | Камунікат.org

Чаму афіцыйны Менск не спяшаецца са спрашчэннем візавага рэжыму з Еўразвязам.Польская журналістка, вядоўцай перадачы „Студыя Усход” на польскім тэлебачанні Марыя Пшэломец лічыць, што адказ крыецца ў палітыцы Аляксандра Лукашэнкі:
– З аднаго боку канешне таннейшыя візы для беларусаў былі б папулярным сярод грамадства крокам перад выбарамі. З іншага боку можа быць такая боязь, што зашмат гэтых беларусаў будзе выязджаць на Захад, дзе пабачаць, што людзям там добра жывецца. Будуць вяртацца з прэтэнзіямі да яго. Зніжэнне цэн на візы – гэта не для ўлады, а для простага беларуса.Цяпер дамову пра спрашчэнне візавага рэжыму з Еўразвязам павінны ўхваліць Еўрапарламент і Еўрапейская рада. Затым пагадненне павінна быць падпісана Менскам і Брусэлем. Яно прадугледжвае зніжэнне к... Болей...

Навошта йсці ў назіральнікі на выбарах у Беларусі: распавядаем у відэа | Камунікат.org

У лістападзе ў Беларусі пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання.
Ні для каго не сакрэт, што выбары ў нашай краіне непразрыстыя і недэмакратычныя. І ў сувязі з часта ўзнікае пытанне: навошта ісці ў назіральнікі, калі ўсё загадзя прадвызначана?На гэты, а таксама іншыя пытанні, адказвае незалежны назіральнік кампаніі \"Праваабаронцы за свабодныя выбары\", доўгатэрміновы назіральнік у Гомельскай-Прамысловым выбарчай акрузе №35 Леанід Судаленка.\"Праваабаронцы за свабодныя выбары\" паводле \"Гомельскай вясны\" Болей...

Стаў вядомы кароткі спіс прэміі Шэрмана | Камунікат.org

Сябры журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі 9 кніг, якія ўвайшлі ў кароткіі спіс прэміі 2019 года.Сёлетні кароткі спіс складаецца з 3 кніг у кожнай з трох намінацый:Пераклад прозы:Марыя Мартысевіч — Ігнат Карповіч \"Сонька\" (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.Марына Шода — Вольга Такарчук \"Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых\" (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак \"Мой панядзелак\" (пераклад з ідышу). Выдавецтва “Вясна”, Прага.Пераклад паэзіі:Антон Францішак Брыль — Марк Валерый Марцыял “Выбраныя вершы” (пераклад з лацінскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.Андрэй Хадановіч — Арцюр Рэмбо \"Выбранае\" (пераклад з франц... Болей...

Што прынясуць парламенцкія выбары ў Польшчы? | Камунікат.org

У Польшчы 13-га кастрычніка адбыліся парламенцкія выбары. Зараз ідзе падлік галасоў, і Цэнтральная выбарчая камісія агучвае папярэднія вынікі.Пра выбары ў Польшчы гутарым са старшынём Управы Беларускага Радыё Рацыя, кіраўніком Беларускага саюза ў Польшчы Яўгенам Вапам.
РР: Хочам абмеркаваць з Вамі парламенцкія выбары, якія адбыліся ў Польшчы. Якія наступствы яны будуць мець для Польшчы і як яны паўплываць на жыццё беларусаў на Падляшшы? Бо іх называюць найважнейшымі ажно за 30 гадоў.
Яўген Вапа: Так, выбары – рэч вельмі важная. Але я хачу крыху дыстанцыянавацца ад гэтай выбарчай ліхаманкі і яе аналізу і павіншаваць усіх настаўнікаў. Бо сёння ў Польшчы Дзень нацыянальнай адукацыі і Дзень настаўніка. Таму сардэчна віншую ўсіх настаўнікаў, якія сваёй працай выхоўваюць новыя пакаленні... Болей...

Алесь Дзянісаў: Паступіла разнарадка на дазвол | Камунікат.org

Гарадзенскі гурт Dzieciuki рыхтуецца да туру па абласных цэнтрах Беларусі. Раней гурту забаранялі выступаць з-за „нізкага мастацкага ўзроўню”.Лідар гурта Алесь Дзянісаў упэўнены, што сітуацыя мяняецца:
– Цяжка адказаць за ўсю Беларусь, напрыклад, у Гомелі ці Віцебску нам заўсёды давалі выступаць, мы выступалі ў гэтых гарадах. Я не ўпэўнены, што ёсць нейкая разнарадка зверху скінутая, што забараняць. Падаецца, што проста прыйшла такая разнарадка, што хлопцы давайце зараз усё ж такі адпусцім, давайце выступаць.Алесь Дзянісаў упэўнены, што хутка сітуацыя зменіцца і ў Гародні:
– У самой Гародні мы сапраўды выступалі ўсяго адзін раз, і то гэта быў такі падпольны канцэрт цалкам для сваіх можна сказаць. Пры гэтым канешне трэба адзначыць, што не забаранялі тым жа байкерам... Болей...

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы | Камунікат.org

Праваслаўныя вернікі адзначаюць адное з найвялікшых святаў – Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Сёння ўзгадваюцца падзеі Х стагоддзя ў Канстанцінопалі, які падчас вайны Візантыі з сарацынамі быў пад аблогай ворага. Ад смерці гараджан выратавала з’яўленне Божай Маці.Таму яна лічыцца заступніцай усяго чалавецтва, – адзначае святар Пінскай епархіі Аляксандр Міхалевіч:
– Нам вельмі важнае заступніцтва Божай Маці ва ўсіх нашых працах і клопатах. І мы спадзяёмся, што сённяшні дзень стане зыходнай кропкай, калі мы ўсе станем пад пакроў Божай Маці. Усіх яна загарадзіць, абароніць ад усякага зла, ад усіх непрыемнасцяў, якія здараюцца ў жыцці. Усе мы хочам, каб Божая Маці нас абараніла, таму трэба да яе звярнуцца.Свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы звязана з мноствам народных з... Болей...

Дзень адукацыі ў Польшчы | Камунікат.org

У Дзень адукацыі ў Польшчы таксама гучаць беларускія акцэнты. Прафесійнае свята настаўнікаў адзначылі 14 кастрычніка ў Праваслаўнай школе імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку.Тут вучні сярод іншых прадметаў вывучаюць і беларускую мову. Яны віншавалі настаўнікаў, дэманстравалі свае таленты на сцэне – спявалі для настаўнікаў па-беларуску і паказвалі тэатральныя сцэнкі.
Пра ўрачыстасці ў прыватнай пачатковай школе святых Кірыла і Мяфодзія распавядае настаўніца беларускай мовы Іаана Марко:
– Заўсёды стараюся, каб у маім нейкім мерапрыемстве ў школе быў беларускі акцэнт, і каб заўсёды гэта была песня або якое іншае выступленне. У гэтым годзе гэта такая тэатральная сцэнка, якую падрыхтавала Ніна Абрамюк. Вельмі добра вучні справіліся, бо ў нас не было шмат часу на тое, каб добр... Болей...

Дзяніс Івашын: “Гібрыдная вайна” Расеі з Беларуссю ўжо ідзе | Камунікат.org

Журналіст, рэдактар беларускай службы „ІнформНапалм” Дзяніс Івашын падчас выступу на сойме Руху Салідарнасці “Разам” заявіў, што “гібрыдная вайна” Расеі з Беларуссю мае некалькі чыннікаў.
– Расейская Федэрцыя, напрыклад, прапаноўвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі выключна за інтэграцыйныя інтэнцыі, то бок, калі ён пагодзіцца на інкарпарацыю ў Саюзную дзяржаву, і толькі тады ён атрымае фінансаванне сваёй абсалютна непаспяховай эканамічнай мадэлі.Журналіст падкрэслівае таксама, што вакол Беларусі расейцы таксама і збіраюць вайсковыя часткі.
– Перадусім гэта тычыцца створанай Расейскай Федэрацыі ўдарна-наступальнай лініі, якая пачынаецца ад Навачаркаска Растоўскай вобласці і цягнецца ажно да Ельні Смаленскай вобласці. Што да Беларусі, ... Болей...