?

Log in

No account? Create an account

October 13th, 2019

У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў Мінску адбыўся кінапрагляд фільма “Свабодныя людзі”, арганізаваны ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання Амбасадай Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.Паказ сабраў амаль поўную залю кінатэатра “Піянер”. Сярод прысутных былі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда, старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, паэт Андрэй Хадановіч, актывістка кампаніі Паліна Сцепаненка, прадстаўнікі амбасадаў Францыі, Аўстрыі, Польшчы, Вялікабрытаніі і іншых краінаў.Перад праглядам слова ўзяў амбасадар Швейцарскай канфедэрацыі Клод Альтэрмат, у якім адзначыў, што ўсеагульная адмена смяротнага з’яўляецца адным з прыярытэтаў знешней палітыкі Швейцарыі і адной з умо... Болей...
У нобэлеўскай ляўрэаткі Вольгі Такарчук па-беларуску выходзілі дзьве кнігі «Правек ды іншыя часы» і «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых». Перакладчыца Марына Шода піша пра тое, як трапіла ў поле прыцягненьня польскай пісьменьніцы.Дваццаць год таму, прыехаўшы ва Ўроцлаў у летнюю моўную школу для іншаземцаў, мы зь сяброўкай спыталі ў выкладчыцы, пані Дамброўскай, каго б з сучасных польскіх аўтараў яна параіла пачытаць. Тая, не раздумваючы, назвала імя Вольгі Такарчук.Скінуўшыся — канец 90-х, бедныя-гаротныя — мы набылі «Правек і іншыя часы». І ўсё — мяне захапіла. Яшчэ слаба ведаючы польскую, я чытала запоем, калі толькі мела вольны час. Яшчэ не пераклаўшы ніводнай старонкі ні зь якой мовы і ніякага аўтара, нават ня думаючы пра перакладч... Болей...
Сябру агульнанацыянальнай Рады Таварыства беларускай мовы, гарадзенскаму актывісту Алесю Крою споўнілася 60.
Сваю працу на грамадскіх пачатках ён прысвячае працы па пашырэнні і захаванні беларускай адукацыі пры вельмі негатыўных варунках яе існавання ў Беларусі. Дзякуючы яго ўкладу, гарадзенскі аддзел адукацыі стварыў пры двух расейскіх школах №32 і 34 па адным з беларускіх класаў. І штогод фармуюцца, хоць і невялікія, але дзейсныя беларускія класы.Кажа Алесь Крой:
– Ёсць каштоўныя прычыны, па якіх бацькі аддаюць сваіх дзяцей. Гэта звычайна невялікая частка беларусаў, якія, сапраўды, уяўляюць беларускую гісторыю, ведаюць адкуль іх род. Але большасць людзей каштоўнасці мовы, гісторыі, культуры сваёй краіны да канца не разумеюць. Ім больш патрэбны нейкія практычныя прычыны. Гэтыя пр... Болей...
Адзін з стваральнікаў новай Беларусі, палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук і выкладчык хіміі, пазней бургамістр Менску – Вацлаў Іваноўскі.
Ён марыў пра стварэнне беларускай нацыі ды незалежную Беларусь, і для Іваноўскага тое было не толькі прыгожай ідэяй.Хімік-тэхнолаг верыў у магчымасць, як ён сам казаў, з нічога зрабіць нешта. Каб пабудаваць новую Беларусь, трэба даць людзям асвету ды пазнаёміць з роднай гісторыяй. Але як гэта зрабіць, калі няма народнай літаратуры ды гісторыі? Трэба яе стварыць і распаўсюдзіць!У 1902 годзе Іваноўскі арганізаваў Беларускую рэвалюцыйную партыю – першую партыю ў Беларусі, якая пачала нелегальную выдавецкую дзейнасць. Спачатку выйшла адозва «Да інтэлігенцыі», затым – часопіс «Свабода», увесь наклад ... Болей...
Творчасць гарадзенскага паэта Юрыя Гумянюка займела першага даследчыка. Ёй стала журналістка Таццяна Будовіч-Барадуля.Летась яна зрабіла некалькі публікацый пра паэта, а сёлета выступіла з дакладам на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Вільні.
Таццяна адзначае, што Юры Гумянюк быў арыгінальны як у творчасці, так і ў паводзінах:
– Яго выгляд заўсёды быў адметным, з прэтэнзіяй на арыстакратызм: гарнітур, капялюш, абавязкова гальштук або матылёк. Яго паэзія, усё гэта, здзекі з афіцыёзу ды савецкага сацрэалізму – гэта яго асабістая поза.Паводле Таццяны Будовіч-Барадулі, Юры Гумянюк імкнуўся рэалізавацца як паэт па-за межамі традыцыйнага тагачаснага беларускага літаратурнага дыскурса:
– Юра пісаў: «Мой нонканфармізм – гэта альтэрнатыва афіцыёзу, сервільнасці, сацыя... Болей...

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow