October 12th, 2019

«Прасвет»: выстава Ігара Марачкіна ў Глыбокім | Камунікат.org

«Прасвет» – выстава жывапісу мастака Ігара Марачкіна адкрылася ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці.
Гэта яго першая персанальная выстава ў горадзе, але год таму ён выстаўляўся там разам з бацькам Аляксеем Марачкіным. Тады выстава была прымеркаваная да юбілею з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Наведвальнікі былі ўражаныя назвай выставы і задавалі пытанні мастаку пра яе падтэкст.Як сказаў Ігар Марачкін, назву выставе прыдумала яго жонка Ірына. Да таго ж яна адпавядае і назве карціны, на якой ён адлюстраваў вясковую лазню з акенцам-прасветам.
– Працы ўвогуле цяжка апісваць словамі. Трэба бачыць. Таму я ў першую чаргу хацеў бы запрасіць людзей, каб яны прыйшлі, наведалі выставу. І ўбачылі на самой справе, што такое прасвет для нас, для белару... Болей...

Яўген Карняг – рэжысёр, які не баіцца эксперыментаваць | Камунікат.org

Чарговы спектакль рыхтуе Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, сталічная пляцоўка вядомая сваім нестандартным падыходам да сучаснай драматургіі.
Працоўная назва спектакля «Шлюб з ветрам». Разам з маладымі акцёрамі тэатра там занятая і народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель.Спектакль паўстане па матывах беларускіх народных песень, але спяваць там будуць няшмат, кажа рэжысёр Яўген Карняг:
– Галоўная драматургія – гэта беларускі фальклор, беларускія народныя песні. Таксама ніводнага слова, не лічачы тэктаў песень, не будзе. Вельмі шмат эксперыментаў. Я фактычна прыбіраю харэаграфію. Ён практычна будзе статычным. Проста я заўважыў, што ў Беларусі няма ўвогуле музычнага тэатру. Не музкамедыі – аперэтак ці мюзіклаў. А менавіта тэатр, у якім галоўным з&... Болей...

Кнігу „Мова проста” прэзентавалі ў Дуброве | Камунікат.org

Кніга змяшчае ўспаміны жыхароў гміны Дуброва Беластоцкая.Гэтае выданне будзе цікавым не толькі мовазнаўцам і культуразнаўцам, але перадусім носьбітам мясцовай гаворкі, кажа аўтар Юры Беламызы:
– Гэта мова апісвае пэўны адрэзак рэчаіснасці. Гэта была мая ідэя, каб гэты адрэзак рэчаіснасці схапіць, апісаць і пакінуць для тых, хто жывуць цяпер і будуць жыць пасля нас.Прэзентацыя прайшла ў Гарадской управе гміны Дуброва Беластоцкая, дзе прысутнічалі прадстаўнікі ўлады гміны і Сакольскага павету.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

На Полаччыне адраджаецца традыцыя беларускай батлейкі | Камунікат.org

Бадай самы вядомы тэатр-батлейка ва ўсёй Віцебскай вобласці – гэта наваполацкі «Капялюш».Яго стварыў навапалачанін Андрэй Рэцікаў. Напачатку былі праблемы з рэпертуарам.
– Такая праблема была ў нас – добры беларускі матэрыял. І хацелася б паказваць не нейкіх там Вінцікаў, Шпунцікаў, Гаечак, а нешта такое адмыслова сваё, каларытнае, такое добрае.Цяпер тэатр мае багаты рэпертуар, але асноўныя яго спектаклі створаны паводле кнігі Пятра Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі». Гаворыць Андрэй Рэцікаў:
– Мае акцёры, таксама начытаўшыся пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага, спыталі, а чаму мы не ставім пра гэтых паноў? Пра нейкіх Жана, П’ера, яшчэ пра нейкага ставім. Я кажу, што мы – малады тэатр, нам трэба напрацоўваць, нам трэб... Болей...

Збігнеў Нікітаровіч: Трэба з павагай працягваць традыцыі І Рэчы Паспалітай | Камунікат.org

Абяцае бараніць правы нацыянальных меншасцяў і падкрэслівае сваю падтрымку з боку праваслаўнага асяроддзя.Гаворка пра Збігнева Нікітаровіча, які на парламенцкіх выбарах у Польшчы вылучаецца ў Сенат ад “Грамадзянскай кааліцыі” ў выбарчай акрузе №60.
На сёння ён працуе намеснікам прэзідэнта Беластоку, і кажа, што ўпэўнены ў сваёй перамозе.
– Сенат паводле сваёй традыцыі апякуецца Палоніяй. Але я лічу, што Сенат таксама павінен займацца пытаннямі нацыянальных меншасцяў на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку беларускай, праваслаўнай меншасці. Гэта павінна быць адной з дамінантаў працы. Сенат – гэта палата, у якой менш сварак, але больш разважлівасці і павагі. І трэба з павагай працягваць традыцыі Першай Рэчы Паспалітай, у Сенаце якой засядалі і католікі, і праваслаўныя, люд... Болей...

Першаклясьнік Багдан з маленства размаўляе толькі па-беларуску | Камунікат.org

Першаклясьнік Багдан расказвае пра тое, як зрабіць усіх беларусаў беларускамоўнымі.
Хлопчык ад нараджэньня выхоўваецца на беларускай мове і таму ніколі не пераходзіць на расейскую мову ў зносінах з аднагодкамі.
Радыё Свабода Болей...

Як беларусы адкажуць на моўныя пытаньні перапісу | Камунікат.org

З 4 да 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва. Мы спыталі ў мінакоў у Менску, што для іх родная мова і якую яны назавуць такой у афіцыйных блянках.
Радыё Свабода Болей...