?

Log in

No account? Create an account

October 10th, 2019

У чацьвер 10 кастрычніка абвясьцілі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.За 2018 годзе ляўрэаткай стала полька Вольга Такарчкук.​Вольга Такарчук — польская пісьменьніца. Нарадзілася ў 1962 годзе. Па адукацыі псыхатэрапэўт. За творчы дэбют — раман «Падарожжа людзей кнігі» (1993) — атрымала ўзнагароду Польскага таварыства выдаўцоў. Двухразовая ляўрэатка найвышэйшай польскай літаратурнай прэміі «Ніке» — за раманы «Бегуны» і «Кнігі Якуба». А нядаўна за кнігу «Бегуны» (у англамоўным перакладзе «Flights») польская пісьменьніца атрымала прэстыжную міжнародную ўзнагароду «Букер» (The Man Booker Prize).Беларускаму чытачу Вольга Такарчук вядомая дзякуючы раману «Правек ды іншыя часы... Болей...
Беларус Ігар Лукашук змагаецца за мандат сенатара ад Падляшша ў 61 акрузе, якая ахоплівае Бельскі, Гайнаўскі, Сямятыцкі і Высока Мазавецкі паветы.Ігар Лукашук з’яўляецца радным падляшскага сейміка і дырэктарам Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, а таксама актыўным грамадскім дзеячам на ніве беларускай культуры на Падляшшы.
Балатуецца ад выбарчага камітэта „Грамадзянскай кааліцыі” і заклікае грамадства прыняць актыўны ўдзел у выбарах:
– У нас тыя ж самыя праблемы штодзённага жыцця і гэтыя ж самыя выклікі, якія ставіць перад намі будучыня. Ёсць людзі, якім іншае веравызнанне ці паходжанне можа перашкаджаць у выбарах, але ж ёсць таксама для якіх мае значэнне толькі чалавек, яго погляды, яго досвед. Людзі павінны зразумець, што калі яны ... Болей...
Застаецца ўсяго тры дні да парламенцкіх выбараў у Польшчы. Грамадзяне абіраюць дзве заканадаўчыя палаты – Сейм і Сенат. Паводле якой сістэмы абіраць сенатараў і дэпутатаў Сейму? Як працуюць адкрытыя партыйныя спісы?Польшча – гэта парламенцкая рэспубліка. А таму выбары ў галоўны заканадаўчы орган тут асабліва важныя. Абедзьве палаты Парламенту – Сейм і Сенат – абіраюцца ў адзін дзень на чатырохгадовую кадэнцыю. Выбары ў Сенат дастаткова простыя – краіна дзеліцца на 100 акругаў і з кожнай выбіраецца па адным сенатары паводле мажарытарнай сістэмы. У той жа час выбары ў Сейм – ніжэйшую палату Парламенту – прапарцыйныя, заснаваныя на адкрытых партыйных спісах. 460 дэпутатаў Сейму абіраюць у 41 акрузе. Колькасць мандатаў ад адной акругі вагаецца ад 7 да ... Болей...
Усяго некалькі чалавек ад прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці на тысячы сябраў участковых камісій уключана на Берасцейшчыне. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.У асноўным у выбарчых органах апынуліся пераважна прадстаўнікі ўлады, — распавёў эксперт у галіне права:
– Падчас фармавання камісій я адразу успомніў настаўніцу з партай. Таму як пераважная большасць камісій знаходзіцца ў школах і ўкамплектаваная работнікамі гэтых школ, у пераважнай большасці, я б нават сказаў. Напрыклад, па першай акрузе 80 адсоткаў членаў камісій – гэта настаўнікі на чале з дырэктарам, ці намеснікам дырэктара. Адзін чалавек ад адміністрацыі, або той, хто мае нейкія адносіны да адміністрацыі, для дапамогі ці нагляду за гэтай камісіяй.Паводле Уладзіміра Вялічкіна, па асобных ... Болей...
Пра адсутнасць магчымасці падчас усяго выбарчага працэсу праводіць назіранне паведамілі гарадзенскія назіральнікі незалежнай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Працэдура па праверцы падпісных аркушаў прэтэндэнтаў у кандыдаты будзе праводзіцца без старонніх вачэй. У прыватнасці, без назіральнікаў.Кажа Віктар Сазонаў, назіральнік па акруговай камісіі №51 ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»:
– Вельмі важна бачыць, як гэта ўсё адбывалася. Ці ўсе былі ў роўных умовах, ці да ўсіх людзей з боку камісіі, з боку там іншых структур аднолькавыя падыходы, ці адныя подпісы правяраюцца лепей, а другія горш, ці ўсе правяраюцца аднолькава. Гэта цалкам незалежнае назіранне, і вельмі важна было б гэтым незалежным вокам паглядзець, як правяраюцца гэтыя ... Болей...
У межах кампаніі ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця адбыўся прагляд фільма “Курумім”, а таксама дыскусія па тэме смяротнага пакарання.Пра актуальнасць тэмы смяротнага пакарання распавядае праваабаронца і журналіст Уладзімір Хільмановіч:
– Мы – апошняя краіна ў Еўропе, дзе ёсць смяротнае пакаранне. І людзі адукаваныя адчуваюць ганебнасць такой сітуацыі, сорам і ненармальнасць таго, што ў ХХІ стагоддзі такім дзікім чынам ажыццяўляюцца забойствы ад імя дзяржвы ў еўрапейскай краіне, якая геаграфічна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. І таму невыпадкова гэты грамадскі розгалас становіцца ўсё большы. Праводзіцца ўсё больш круглых сталоў, дыскусійных мерапрыемстваў на тэму смяротнага пакарання. І актыўнасць і цікавасць, як мы сёння бачым, даволі значныя.Некаторыя гарадзенцы... Болей...
Калі вы як публічная асоба ці ваша арганізацыя падзяляеце гэты зварот, калі ласка, напішыце нам пра гэта на адрас pierapis2019@gmail.com з пазнакай “подпіс пад зваротам” і мы дадамо ваш подпіс.Калі вы хочаце падпісаць зварот як арганізацыя, напішыце, калі ласка, поўную яе назву.Калі вы хочаце падпісаць зварот як публічная асоба, то дашліце, калі ласка, поўнае імя і прозвішча і таксама сваю сферу дзейнасці.Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, заклапочаныя тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі.Паводле Канстытуцыі Беларусі абедзве мовы – беларуская і расейская – ёсць дзяржаўнымі, але ўлады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключн... Болей...
Жыхары гарадзенскага мікрараёна Ласосна-4 страцілі ўсялякую надзею на тое, што дарога, якая звязвае іх мікрараён з горадам, будзе прыведзена ў належны стан.Пра змаганне за дарогу распавядае адзін з жыхароў Віталь Вановіч:
– Абяцанне пабудаваць дарогу абяцалі з таго моманту, як пабудавалі гэты раён. Шмат разоў звярталіся да ўладаў горада, да абласных уладаў. Апошняе сур’ёзнае абяцанне было летам ці восенню мінулага года, што зробяць нармальную дарогу, ходнікі, асвятленне.Віталь Вановіч заўважае, што ўвосень дарога выглядае зусім жудасна і ёй амаль ніхто не займаецца:
– Ніякага будаўніцтва няма. Адзінае, перыядычна праязджае грэйдар, калі ўжо дарога ў кепскім стане. Мы звонім у дарожную службу і праз некаторы час грэйдар прыходзіць, раўняе дарогу. І некаторы час яна ў зад... Болей...
...Натуральны, як лінія небасхілу
Архіўная аповесць пра Максіма Танка
Дранько-Майсюк Леанід

Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах. Аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу” — вынік шматгадовай працы ў віленскіх і мінскіх архівах. Болей...

Некалькі соцен подпісаў за сямігадзінны працоўны дзень сабралі ў Берасці сябры партыі левых “Справядлівы свет”.
Так яны выкарыстоўваюць парламенцкія выбары для правядзення лакальных кампаній, — распавяла палітык Людміла Дзенісенка:
– Гэтыя подпісы будуць перададзеныя ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, каб наш урад прыслухаўся да думкі людзей і знайшоў магчымасць перайсці на 7-гадзінны працоўны дзень. Таму што, я лічу, наспела такая неабходнасць, бо ў нас сёння з’явілася шмат вытворчасцяў, дзе стаіць аўтаматыка. Я думаю, што людзі павінны больш надаваць увагі сям’і і выхаванню дзяцей.Паводле Людмілы Дзенісенка, збор подпісаў будзе працягнуты і ў часе агітацыйнай кампаніі, якая пачнецца літаральна праз тыдзень. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі сёмы раз праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы Бярозы распаўсюдзілі каля 400 асобнікаў спецвыпуску «Народнай волі» на вуліцах Бярозы.
Падчас раздачы газеты вяліся размовы з людзьмі пра адмену смяротнага пакарання.Бярозаўчане думаюць вельмі па-рознаму, але тых, хто за адмену, значна паболела ў параўнанні з мінулымі гадамі, кажуць людзі:
– Даўно трэба, чалавек не мае права пазбаўляць іншага чалавека жыцця, калі яна дадзеная Богам.
– Я думаю, што адмяняць смяротнае пакаранне нельга, інакш людзі канчаткова разняволяцца.
– Можна і адмяніць. Пажыццёвае горш за смяротнае пакаранне, усё жыццё пакутаваць у няволі.Паводле сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржука Русецкага, у грамадстве адчувае... Болей...
Першая ў сёлетнім навучальным годзе інтэлектуальная гульня мела тэму «Жывёльны свет». Аднак пяць каманд, якія змагаліся за перамогу, мусілі прадэманстраваць не толькі веды ў галіне заалогіі, але і прыгадаць беларускую граматыку, фразеалогію, сусветную і беларускую літаратуру, гісторыю выяўленчага мастацтва.Гульня сабрала поўную залю ўдзельнікаў у арт-пабе «Торвальд», бо фармат паб-квізаў вельмі папулярны, кажа вядоўца «Мовы нанова» Іван Рагавы:
– Мы паспрабавалі рабіць квізы ў мінулым годзе, два разы іх правялі. Бачым, што людзям падабаецца, і таму сёлета вырашылі праводзіць паб-квізы штомесяц. То бок кожныя чацвёртыя заняткі ў нас будзе квіз. Людзям падабаецца, яны ахвотна да нас прыходзяць, застаюцца задаволеныя, і такім чынам вывучаюць мову.Удз... Болей...
“Нельга забіць: смяротнае пакаранне, беларуская літаратура”. У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі на сталічнай штаб-кватэры Беларускага ПЭН-цэнтра прайшла вечарына.Кажа паэт Андрэй Хадановіч:
– Літаратары на перадавой нацыянальнага, грамадскага змагання. Таму яны першыя трапляюць у ахвяры, у гэтыя абцугі, у гэтую мясарэзку, але з іншага боку, літаратары гэта тыя – хто і думаюць пра такую з’яву, як смерць, як смяротнае пакаранне, як смяротнае пакаранне ў мірныя часы, з чым маем дачыненне.Літаратары ці не самая пацярпелая ў гады камуністычных рэпрэсій частка нашай нацыі. На пачатак Другой сусветнай вайны каля 500 прафесійных літаратараў былі расстраляныя, або трапілі ў ГУЛАГ.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...
Гэты дзень адзначаецца ў свеце з 1992 года па ініцыятыве Сусветнай федэрацыі псіхічнага здароўя з мэтай павышэння інфармаванасці людзей у дачыненні да праблем псіхічнага здароўя.
Менавіта гэтага нам не хапае, – лічыць Кацярына Гузоўская-Гара, менеджэрка Клубнага дома “Открытая душа”, які з’яўляецца сацыяльнай службай для людзей з псіхічнымі растройствамі.І таму яна арганізуе “(не)псіхіятрычны фэстываль Галасы”, які плануецца ў Менску.
– Фестываль „Галасы” – гэта такія адкрытыя дыялогі, адкрытыя размовы са спецыялістамі з псіхіятрычнай сферы, з рознымі псіхіятарамі, псіхатэрапеўтамі, псіхолагамі і ўвогуле людзьмі, неабыякавымі да тэмы псіхічнага здароўя. Проста ствараецца такая магчымасць для любога чалавека, у якога ёсць сваё п... Болей...
Сёньня — роўна 80 гадоў з дня забойства чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.
Кім ён быўГісторыкі часта згадваюць, што адразу пасьля лютаўскай рэвалюцыі ў Менску быў утвораны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзяў на сябе ролю прадстаўніка інтарэсаў Беларусі і арганізатара яе далейшага палітычнага жыцьця.Значна радзей пішуць, што Камітэт гэты ўзначаліў нашчадак старажытнага роду, буйны землеўласьнік Менскай губэрні Раман Скірмунт.Ад пачатку ХХ стагодзьдзя і да 1920 году Раман Скірмунт быў адным з самых актыўных, паважаных і вядомых палітыкаў Беларусі.Яму давялося пабываць дэпутатам першай Дзяржаўнай Думы і членам Дзяржаўнай Рады Расеі, членам Рады БНР, надзвычайным паслом БНР ва Ўкраіне, консулам БНР у По... Болей...

Latest Month

November 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow