?

Log in

No account? Create an account

October 8th, 2019

Беларусь паміж Усходам і Захадам. Супрацоўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага звяза дасць магчымасць пазбегнуць новых раздзяляльных межаў у Еўропе.
Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў на форуме „Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані”. Такія заявы гучаць на фоне дыскусій пра больш цесную інтэграцыю, дзе дамінантам будзе Расея. Але падрабязнасцяў гэтых працэсаў ніхто не тлумачыць, кажа палітолаг Алесь Лагвінец.
Ён нагадвае, што кіраўнікі Беларусі і Расеі неўзабаве падпішуць дакументы, пра якія мы амаль нічога не ведаем.
– Ці будзе дамова прынятая, ці не? Калі Расея выканае тое, што яна запланавала, задэкляравала, дык улады Беларусі згубяць вялікія грошы. Напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі так ці інакш Лукашэнка захоча з... Болей...
“Мы бачым у Беларусі добрага партнёра ў эканамічнай супрацы. Разлічваем на больш актыўны абмен людзьмі, таму хочам, каб у бліжэйшым часе ўсё ж атрымалася ўвесці ў дзеянне малы памежны рух”.
У перспектыве можна будзе гаварыць пра яшчэ большае палягчэнне візавага рэжыму. Такое меркаванне ў інтэрв’ю для нашага радыё выказаў польскі міністр, кандыдат кіроўнай партыі “Права і справядлівасць” на бліжэйшых парламенцкіх выбарах ад Падляшша, Дарыюш Пянткоўскі.
– Гэта і з нашага пункту гледжання, і з пазіцый польскага рынку працы можа быць вельмі карысным. Ужо цяпер мы бачым даволі заўважную плынь работнікаў з Беларусі ў Польшчы, бо ў нас адзначаецца нястача працоўных рук. Для беларусаў польскія заробкі – добрыя, хоць самі палякі на свае заробкі і наракаю... Болей...
Беларуска-польскія стасункі, справы польскай меншасці ў Беларусі, роля СМІ Польшчы і Беларусі ў фармаванні вобраза суседа, значэнне „карты паляка” ды іншыя тэмы абмеркавалі ў будынку Падляшскага ваяводства падчас дэбатаў пад назвай «Польская брама на Усход – усходняя палітыка, справы консульскія і паланійныя».Удзельнік дэбатаў прафесар Яўген Мірановіч, каментуючы гістарычныя сувязі Польшчы і Беларусі ды вялікі ўплыў на беларускую гаспадарку з боку Расеі, адзначыў, што ніхто на Захадзе не выказаў зацікаўленасць у Беларусі пасля развалу Савецкага Саюза.
– Калі развальваўся Савецкі Саюз уся гаспадарка спынілася. Галоўным пытаннем стала: Усход ці Захад? Дзе шукаць дапамогі? На Усходзе балаган быў паўсюдны. Таму былі спробы шукаць дапамогі ў Нямеччыне. Шушке... Болей...
“Найбольшай праблемай нашага рэгіёну з’яўляецца дэмаграфія”, – кажа кандыдат у польскі Сейм ад Польскай сялянскай партыі (PSL) Мікалай Яноўскі.Ён жыве на Гайнаўшчыне, займаецца фермерствам і кажа, што добра ведае рэальныя праблемы людзей:
– Сэрца і душа баляць, калі гляджу на нашыя хаткі, якія пусцеюць. Нашыя людзі выязджаюць на працу, раней ехалі далей у Польшчу, цяпер едуць далёка за мяжу. На вёсцы засталіся бабулі і дзядулі, якія б хацелі расціць унукаў і выпраўляць іх у школу. Але я спадзяюся, і гэта ўжо заўважна, што маладыя людзі пачынаюць вяртацца на вёску.
Мікалай Яноўскі вылучаецца па выбарчай акрузе №24 ад Польскай сялянскай партыі. У партыйным спісе ён стаіць пад нумарам 28. Ён заклікае сваіх землякоў узяць актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах:
&... Болей...
Ліквідацыя Інстытута нацыянальнай памяці і Дня “выклятых жаўнераў”, ахова Белавежскай пушчы ды большыя падаткі для буйных прадпрыемстваў абяцаюць кандыдаты ў дэпутаты ад левых дэмакратычных сілаў.“Хочам вярнуць у нашу гісторыю ролю рабочых і сялян”, – кажа кандыдат ў Сейм Рэчы Паспалітай ад левых, сябра партыі “Разам” Севярын Пракопюк:
– Хочам вярнуць іх у гісторыю. Паказаць унёсак людзей, якія будавалі Польшчу. Паказаць ролю сялян, рабочых, а ў нашым выпадку – і нацыянальных меншасцяў у складаным бачанні ІІ Рэчы Паспалітай. Хочам вярнуць памяць пра ролю левых.Севярын Пракопюк стартуе з чацвёртага месца як кандыдат ў Сейм са спісу Левых дэмакратычных сілаў. Выбары ў Сейм і Сенат пройдуць 13-га кастрычніка. Жыхары Падляшша выбяруць 14 д... Болей...
Памяць пісьменніка, навукоўца Пятра Васючэнкі, які пайшоў ад нас сорак дзён таму, яго родныя і калегі ўшанавалі на Усходніх могілках беларускай сталіцы.Кажа мастацтвазнаўца Вячаслаў Ракіцкі:
– Мы гаворым: літаратуразнаўца – бліскучы. Драматург – бліскучы. Крытык. І я вось гэтымі днямі, перачытваючы, зразумеў, што Пеця быў яшчэ і філосафам. Ён разумеў, бачыў Беларусь, разумеў вельмі складаны, драматычны, пакручасты яе шлях, які ён пачаў асэнсоўваць з тых самых “Полацкіх лабірынтаў”, якія ён шукаў у сваім дзяцінстве, як ён казаў, як ён перачытваў, асэнсоўваў Ластоўскага.Як даніну памяці пісьменніка Пятра Васючэнкі ўдзельнікі ўрачыстасці прыносілі на могілкі не толькі кветкі, а асадкі, алоўкі ды нататнікі.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...
Тры тыдні таму па ініцыятыве сацыяльна-культурніцкай установы “Vitebsk4Me” (“Віцебск для мяне”) у горадзе пачаліся курсы “Адказная графіка”.
Мэта курсаў – аб’яднаць неабыякавых да грамадскіх падзеяў мастакоў, дызайнераў і фатографаў, пазнаёміць іх з досведам працы беларускіх і замежных калег і наладзіць супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі Віцебшчыны, якія маюць патрэбу ў візуалізацыі сваёй дзейнасці.Такім чынам маладыя творцы займеюць новыя магчымасці для самавыяўлення, а грамадскія ініцыятывы – якасна вырабленыя афішы, улёткі, а то і адмыслова аформленыя офісы. З замоўцаў ужо нават утварылася чарга, кажа дырэктарка ўстановы “Vitebsk4Me” Вольга Бізікава:
– Офіс YMCA звяртаўся, каб мы распісалі хол у іхным пам... Болей...
Нямецкі Баўхаус вядомы ўсяму свету як Вышэйшая школа будаўніцтва і мастацкага канструявання, навучальная ўстанова і мастацкае аб’яднанне, і нават адпаведны кірунак у архітэктуры.
Цікавасць да будаўніцтва масавага, тыпавога жылля, якое распаўсюдзілася ў тым ліку ў Беларусі і Польшчы. Акрамя гэтага гісторыя Баўхауса ўздымае надзённае пытанне аховы аўтарскага права вольнага творцы. Пра гэта і іншае размаўлялі наведнікі лекцыі “Гісторыя Баўхауса праз прызму аўтарскіх правоў”.Гаворыць кандыдатка навук Віленскай акадэміі мастацтваў у галіне мастацтвазнаўства Ала Пігальская:
– Сітуацыя, напэўна, не вельмі адрозніваецца ад той, у якой былі студэнты, выпускнікі Баўхауса. Калі дызайнер мае намер адстойваць і абараняць свае правы, то ён будзе, канешне, больш абаронены, чым,... Болей...
Храналогія трагічных падзей выглядала наступным чынам.1-га верасня 1939 года Нямеччына напала на Польшчу. З 6-га па 11-га верасня польскія цывільныя ўлады пакінулі Беласток. 15-га верасня польскія войскі былі вымушаныя адступіць. Горад быў заняты нямецкай брыгадай „Lötzen”, якой камандаваў генерал Офенбахер.Часткі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні супраць Польшчы а 5-й гадзіне 17-га верасня. Уварванне было названа „вызвольным паходам”. Савецкія войскі ўвайшлі ў заняты немцамі горад 22-га верасня.Згодна з дамоўленасцямі, паводле пакту Рыбентропа – Молатава, немецкі вермахт павінен быў адступіць і даць магчымасць саветам заняць раёны Усходняй Польшчы, у тым ліку Беласток. На месцы в... Болей...
У Гародні на курсах «Мова нанова» размаўлялі пра шахты і здабычу калійнай солі ў Салігорску, госцем гарадзенскіх курсаў быў шахцёр Глеб Сандрас.
На яго думку, соль – гэта тое, за кошт чаго папаўняецца беларускі бюджэт:
– Шахты – гэта соль беларускае зямлі, гэта тое, што корміць і забяспечвае нас. Безумоўна, не толькі салігорцаў, але і беларускі бюджэт, дзякуючы чаму мы і існуем. Гэта, безумоўна, наш гонар, тое, чым мы мусім ганарыцца. Соль ад лацінскага слова, што азначае сонца. Соль утвараецца менавіта дзякуючы сонцу: вада выпарваецца і з’яўляецца соль. Таму я калісьці сказаў, што Салігорск – гэта горад сонца і солі. То бок гэта горад сонца ў такім квадраце.Глеб Сандрас упэўнены, што здабыча солі – галоўнае, на чым трымаецца горад Салігор... Болей...
У 1991 годзе Зянон Пазьняк узначальваў парлямэнцкую апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце.
Менавіта пасьля яго прамовы 25 жніўня 247 дэпутатаў прагаласавалі за тое, каб надаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону. Такім чынам было юрыдычна замацавана змаганьне нацыі за незалежнасьць.Сёлета Зянону Пазьняку споўнілася 75 гадоў, 23 зь іх – іміграцыя, жыцьцё паміж Ню-Ёркам і Варшавай. Пазьняк кажа, што як і ў 1994 годзе гатовы кіраваць Беларусьсю і лічыць, што яго найважнейшыя палітычныя дасягненьні ў будучыні, а не ў мінулым.Палітык даў вялікае інтэрвію ў праекце «Морква».
Радыё Свабода Болей...
У пачатку мінулага года пісьменнік Анджэй Стасюк разам з украінскім гуртом  "Гайдамакі" запісаў альбом паводле творчасці Адама Міцкевіча.
Гэта 10 песняў па матывах тэкстаў "Крымскіх санетаў", "Дзядоў", "Конрада Валенрода", "Рэдута Ардона" і цыкла "Лазанскай лірыкі".У праект таксама былі запрошаны тры артысты, якія па-свойму разам з Анджэем Стасюком інтэрпрэтавалі Міцкевіча. Гэта беларускі паэт, перакладчык і рэпер Віталь Рыжкоў, Мамаду Дыуф - нямецкі грамадскі дзеяч і музыка з польскім грамадзянствам, і Адэб Шамун, сірыйскі перкусіяніст і вакаліст, які жыве ў Польшчы.
Пераклад Міцкевіча на беларускую мову зрабіў сучасны беларускі паэт Андрэй Хадановіч.
Будзьма беларусамі! Болей...

Latest Month

October 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow