October 7th, 2019

У Менску прайшоў канцэрт „Рок за жыццё” | Камунікат.org

Гэтым пачаўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання, лозунг якога сёлета: “Правасуддзе без забойства”. Праз канцэрт музычныя гурты даносяць сваю пазіцыю: яны супраць смяротнага пакарання.
Сярод музыкаў ёсць і тыя, хто далучаецца да “Рока за жыццё” упершыню — гэта малады гурт “Люты Сакавік”.Кажуць удзельнікі Эрык Арлоў-Шымкус і Уладзь Лянкевіч:
– Нельга не падтрымаць гэтага таму, што наша цывілізацыя дасягнула таго ўзроўню развіцця, калі мы можам адказваць за людзей, якія ў нашым грамадстве. Вось гэтае зуб за зуб, вока за вока, чым па сутнасці з’яўляецца смяротнае пакаранне, мне здаецца, што гэта нешта такое старазапаветнае. Часы ўсё ж такі змяніліся.
– Ужо шмат год незалежнай Беларусі, але ніяк сітуацыя са смяротным пакараннем ... Болей...

Перапіс выклікаў хвалю абурэння | Камунікат.org

Першыя дні Агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва выклікалі хвалю абурэння сярод беларусаў, якія хацелі прайсці гэтую працэдуру праз інтэрнэт.
Сайт не працаваў і быў аформлены на расейскай мове. Падчас перасылкі тэкставых паведамленняў Нацыянальны статыстычны камітэт карыстаўся выключна расейскай мовай.Кажуць гарадзенцы:
– Падчас мінулага перапісу большасць беларусаў назвала сваёй мовай беларускую. Таму я лічу, што гэтыя смскі павінны быць на двух мовах.
– Канешне гэта жах – удзельнічаць у перапісе я буду толькі з адной мэтай, каб пазначыць сваёй мовай беларускую.
– Для мяне самае зручнае – гэта ў інтэрнэце.
– Буду ўдзельнічаць у перапісе, калі ўсё ж такі атрымаецца зайсці на сайт і прайсці гэта праз інтэрнэт, то канешне, натуральна.Частка грам... Болей...

Гародня: Суд не спяшаецца разглядаць скаргу апазіцыйнага палітыка | Камунікат.org

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў паскардзіўся ў Ленінскі раённы суд на працэдуру вылучэння раённай адміністрацыяй чальцоў участковых выбарчых камісій.
У камісіі прэтэндавалі трапіць 22 сябры партыі. Палітык сцвярджае, што ўсе неабходныя дакументы былі складзены згодна з заканадаўствам, але ніводзін з сябраў партыі ў склад камісій так і не трапіў, таму была складзе скарга ў суд. Але ў судзе не спяшаюцца яе разглядаць:
– Мне пра судовае паседжанне нічога не паведамілі, таму сёння зраніцы я быў у самім судзе. Сакратарка заявіла, што ніякай інфармацыі не дае. І ўся інфармацыя будзе пададзена, згодна з заканадаўствам. У вызначаны законам тэрмін суддзя паведаміць пра разгляд. Хоць на стэндзе, які вісіць у будынку суда, майго прозвішча, як заяўніка, па сённяшні дзень няма. ... Болей...

Фёдар Петрусевіч: Не ісці ні на якія кампрамісы | Камунікат.org

Варта прынцыпова не ісці ні на якія кампрамісы з уладамі ў пытанні будаўніцтва акумулятарнага завода.
У гэтым перакананы ўдзельнік пратэстаў, незалежны кандыдат Фёдар Петрусевіч. Палітык адзначыў, што пакуль улады не праяўляюць актыўных дзеянняў, паколькі працуюць над шматлікімі парушэннямі:
– Ёсць парушэнні, тым больш былі атрыманы дзяржаўныя грошы, 2 мільёны 600 даляраў, а таксама несапраўднымі былі дадзеныя і справаздачы.Паводле Фёдара Петрусевіча, тэмай акумулятарнага завода патрэбна займацца і надалей, пасля завяршэння парламенцкай кампаніі. Нельга спыняцца на дасягнутым, неабходна прымусіць улады прыслухоўвацца да голаса грамадскасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Сяргей Шынкевіч: Калі мы еўрапейскі народ – дык мусім мець сваю мову | Камунікат.org

У Беларусі ідзе чарговы перапіс насельніцтва. Для грамадзян улада падрыхтавала 49 пытанняў, на якія поўнасцю ці часткова трэба будзе адказаць.
Самыя галоўныя пытанні пад №12 і 13 пра родную беларускую мову для беларусаў, кажа сябра партыі БХД Сяргей Шынкевіч:
– Кожны беларус мусіць вызначыцца паміж двумя накірункамі. Ці нам беларусам жыць разам з беднай крымінальнай Расеяй. Ці нам беларусам жыць разам з багатай і культурнай Еўропай. І калі мы вызначыліся, што мы ўсё ж такі еўрапейскі народ, то трэба на ўсе пытанні пра мову адказваць, што мы беларусы, размаўляем па-беларуску, мова родная беларуская.Паводле Сяргея Шынкевіча, панаванне фактычна “рускага міру” ў Беларусі праз татальную русіфікацыю нясе пагрозу страты незалежнасці, што вельмі небяспечна для беларусаў, якія м... Болей...

“Восеньскі пікнік” па-віцебску | Камунікат.org

У віцебскім арт-цэнтры VZAP прайшоў “Восеньскі пікнік” – імпрэза, якая спалучыла ў сабе выставу-продаж вырабаў мясцовых майстроў, канцэрты, майстар-класы і гульні.Як на сапраўдным кірмашы, тут можна было знайсці практычна ўсё – ад вопраткі да ласункаў. Прычым вырабаў не крамных, а аўтарскіх, падкрэслівае каардынатарка Дар’я Андронава:
– Гэта маркет ручной працы, прычым мы выбіраем не ўсё, што робіцца зараз – у нас ёсць свой стыль, і таму тут няма “шырспажыву” ці кітайскіх падробак. У чым фішка гэтага маркету? У тым, што тут можна пазнаёміцца з майстрамі і ў будучыні супрацоўнічаць. Такім чынам, гэта такая вялікая творчая тусоўка, дзе людзі знаёмяцца і абменьваюцца сваім досведам.Пераважная частка прадстаўленых вырабаў – гэта тава... Болей...

Дзяніс Івашын: Україна не задаволена “формулай Штайнмаера” | Камунікат.org

На вуліцы амаль трох дзясяткаў украінскіх гарадоў выйшлі ў мінулыя выходныя дзясяткі тысяч чалавек.Пра адметнасць украінскай сітуацыі распавядае гарадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы міжнароднай супольнасці „ІнформНапалм” Дзяніс Івашын, які пільна сочыць за сітуацыяй ва Украіне.
– Гэта ўжо, у прынцыпе, мае агульнанацыянальны маштаб. Я лічу, не варта казаць пра паўстанне нейкага трэцяга майдану. Не. Гэта пакуль людзі дэманструюць сваю палітычную волю да абароны Украіны, да абароны украінскіх нацыянальных каштоўнацяў, суверэнітэту. Таму што «формула Штайнмаера», у прынцыпе, у тым выглядзе што плануецца для рэалізацыі, яна безумоўна нясе перадусім пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці. На жаль, кіраўніцтва Зяленскага робіць тыя ж самыя памылкі, як і яго ... Болей...