October 4th, 2019

У Барані збіраюцца зруйнаваць стогадовыя корпусы былога завода | Камунікат.org

Такім чынам адміністрацыя ААТ «Тэхніка сувязі» хоча пазбавіцца ад пустых памяшканняў на сваёй тэрыторыі.Будынкі з чырвонай цэглы прастаялі тут з пачатку 20-га стагоддзя – з тае пары, калі тут з’явілася першае мясцовае прамысловае прадпрыемства – цвікова-дротавы завод, кажа былы дэпутат Бараньскага гарсавету, краязнаўца Віктар Міхасёў:
– Будынкі гэтыя – старажытныя. Прыкладам, той, што абвешчаны пад знос, быў узведзены ўладальнікам заводу як мінімум у пачатку 20-га стагоддзя, верагодна, у 1908-м годзе. Пасля вайны яго крыху перабудавалі, і ў дакументах ён лічыцца як 1952-га года.Праз тое, што ў паваенны час будынкі змянілі сваё аблічча, іх не лічаць помнікамі архітэктуры. Яны не ахоўваюцца дзяржавай, і на прадпрыемстве магчымасці ператварыць пустыя... Болей...

Гарадзенцам не стае помнікаў гістарычным асобам | Камунікат.org

У Гародні некалькі дзён таму забралі на рэканструкцыю драўляны помнік Вітаўту Вялікаму, які стаяў паміж Старым і Новым Замкам. Помнік быў пастаўлены ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя літоўскай грамадою і цяпер ў Гародні няма ўспаміна пра караля Вітаўта.Якога яшчэ помніка не хапае Гародні, адказвалі жыхары горада падчас невялікай апытанкі:
– Вельмі не хапае ў Гародні помніка Стэфану Баторыю, сапраўднага – ёсць толькі шыльда ў касцёле. А гэта кароль, які зрабіў для нас неверагодна шмат, так горад развіўся ў гэты час. Акрамя таго – мір, ён перамог у вайне з Іванам Грозным. Насталі дзесяцігоддзі спакою. Гэта ганебна, што няма помніка Баторыю.
– Не хапае, канешне, помніка Васілю Быкаву. Не хапае і старажытнай нашай гісторыі – гэта Баторый, Вітаўт.
– Шмат я... Болей...

Петыцыя за ўсталяванне ў Гародні помніка Вітаўту | Камунікат.org

Усталяваць помнік Вітаўту Вялікаму – гаспадару Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ўладару Гародні, заклікае петыцыя, якую падтрымліваюць беларусы на сайце petitions.by.
У той час, як у Лідзе, Слоніме, Полацку і Віцебску ўжо стаяць помнікі славутым асобам нашай айчыннай гісторыі, у Гародні такіх манументальных помнікаў пакуль няма. А той драўляны падарунак летувіскага скульптара Гародні з выявай Вітаўта Вялікага спарахнеў, і яго прыбралі.„Усталяваць помнік такой асобе – значыць прызнаць самім сабе, якая вялікая нашая гісторыя,” – кажа прафесар Алесь Краўцэвіч, медыявіст-гісторык.
– Ніколі не позна паставіць помнік Вітаўту. Трэба варушыць гэтыя ўлады. Улады заскарузлыя, з савецкімі мазгамі і з лукашысцкім сумленнем. Іх трэба варушыць. Таму што цяпер... Болей...

WATCH DOCS Belarus у Гародні | Камунікат.org

Міжнародны фэст WATCH DOCS Belarus распачаў прагляды дакументальнага кіно ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні.Пра праграму фэсту распавядае кіраўніца гарадзенскай філіі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», адна з арганізатарак фэсту ў Гародні Вольга Корсун:
– Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS ужо не першы раз адбываецца ў Беларусі. Вось зноўку гэтай восенню мы зможам пабачыць найлепшыя працы рэжысёраў-дакументалістаў самых розных краін. І мы вырашылі зрабіць некалькі такіх тэматычных спецпраглядаў. У нас быў прагляд, прысвечаны моцнай асобе, моцнай жанчыне, якая проста вось адна можа змяняць свет. На наступным тыдні мы далучаемся да тыдня супраць смяротнага пакарання, да нас прыедзе эксперт, і мы таксама хочам паглядзець фільм на гэтую тэматыку.Пра першы фільм,... Болей...

Беларусы Канады запісалі песню і знялі кліп у падтрымку абаронцаў Курапатаў | Камунікат.org

Беларусы Канады запісалі песню і знялі кліп у падтрымку абаронцаў Курапатаў.Навіну праз свой фэйсбук паведаміла актывістка Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка.Песню Юрыя Шаўчука, перакладзеную на беларускую мову Сяржуком Сокалавым-Воюшам, выконвае сама спадарыня Валянціна. У відэашэрагу тым часам дэманструюцца архіўныя кадры розных гадоў, якія яскрава даюць зразумець значэнне гэтай беларускай нацыянальнай трагедыі і апавядаюць пра ганебны шлях беларускай дзяржавы да годнага ўшанавання ахвяраў сталіншчыны.Інфармацыйны цэнтр МГА \"ЗБС \"Бацькаўшчына\" Болей...

Чаму і хто забараніў маршалку Пілсудскаму публічна выступаць па-беларуску? | Камунікат.org

Чаму і хто забараніў маршалку Юзафу Пілсудскаму публічна выступаць на беларускай мове?Распавядае ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы, гісторык Алег Трусаў:
– Самы вялікі сантымент быў у самога Пілсудскага. Гаварыць пра пальшчызну Пілсудскага можна чыста палітычна. Уся шляхта ведала польскую мову. Ведаў і ён. Але ўся шляхта на Беларусі ведала і беларускую мову. І, дарэчы, калі войскі Пілсудскага ў 19-м годзе ўвайшлі ў Менск, Пілсудскі сабраў беларускую інтэлігенцыю і на добрай беларускай мове выступіў і паабяцаў – дапамагайце, і мы вам тут зробім аўтаномію. Пасля гэтага палякі яго ледзь не забілі. Пасля гэтага Пілсудскаму забаранілі публічна выступаць па-беларуску.
Гістарычная школа з Алегам Трусавым, што праходзіць на сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы, звы... Болей...

У Полацку прайшла вечарына, прысвечаная Пятру Васючэнку | Камунікат.org

З літаратуразнаўцам, пісьменнікам, драматургам Пятром Васючэнкам Полацак развітаўся адмысловай вечарынай.На саракавіны па ім у Музей беларускага кнігадрукавання сабраліся сваякі, сябры, калегі, аматары яго творчасці. Гучалі ўспаміны, песні, вершы-прысвячэнні. Жонка пісьменніка Ніна Здановіч адзначыла, што Пятро Васючэнка быў вялікім патрыётам Беларусі і ўсё рабіў дзеля яе лепшых дзён:
– Пятро да канца сваіх дзён заставаўся казачнікам. Ён верыў і любіў казку, ён заставаўся рамантыкам. Таму я таксама жадаю вам, каб у вашай душы заўсёды жыла казка, каб вы верылі ў дабро. Калі ў дабро верыш, то яно акумулюецца, і калі-небудзь гэта дабро апынецца ў нашай Беларусі. Няхай жыве тая Беларусь, дзеля якой працаваў Пятро.Наваполацкая пісьменніца Ірына Жарнасек перакананая, што творчая спадчына ... Болей...

Павел Латушка: Існаванне беларускай культуры без беларускай мовы немагчыма | Камунікат.org

Сённяшні госць «Рацыі» – дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Менску Павел Латушка, які надоечы пабываў з візітам на Беласточчыне.Раней мы ведалі Паўла Латушку, як аднаго з нешматлікіх дыпламатаў з Рэспублікі Беларусь, які карыстаецца бездакорнай беларускай мовай. Таму і пацікавіліся, як ён ацэньвае стан беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь?
РР: Ці не баліць Вам сэрца, калі ў Беларусі знікае паціху беларуская мова?
Павел Латушка: Я не пагаджуся з вамі. Мне падаецца, сярод маладога пакалення беларусаў усё больш і больш папулярнай з’яўляецца беларуская мова і выкарыстанне беларускай мовы. І тая колькасць наведвальнікаў, напрыклад, Купалаўскага тэатра – гэта сведчанне вялікага зацікаўлення.
РР: Але адміністрацыя, школьніцтва?..
Паве... Болей...