September 30th, 2019

Гайнаўскаму беларускаму ліцэю 70 гадоў | Камунікат.org

Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы адзначае сваё 70-годдзе.
Юбілей установы стаў нагодай для IV з’езда выпускнікоў ліцэя. Гайнаўскі белліцэй скончыла больш за пяць тысяч асобаў, сярод якіх і Яўген Янчук.„Я тут вучыўся, пасля – вучыў”, – кажа выпускнік 1990 года:
– Кожны перыяд у жыцці мае свае законы. Калі ты з’яўляешся вучнем, то маеш зусім іншыя погляды на жыццё, на свет. Калі ты прыходзіш як настаўнік, то хочаш перадаць увесь свой досвед, усе свае веды гэтым маладым людзям, каб яны не рабілі ў сваім жыцці тваіх памылак, каб ім было крыху прасцей і лепш.Свята пачалося з афіцыйнай часткі падчас якой гучалі падзякі ды ўспаміны. Адкрылася сталая выстава прысвечаная папярэднім з’ездам ды гісторыі ліцэя. Дзень завя... Болей...

Падляшскі калектыў „Світанак” адзначыў сваё 10-годдзе | Камунікат.org

Спявалі па закліку сэрца на розных мерапрыемствах, а з часам пачалі выступаць на сцэне.10-ць гадоў споўнілася калектыву, які складаецца з настаўніц беластоцкага дзіцячага садка №14 з беларускай мовай навучання.
Як падкрэслівае дырэктарка садка Луцыя Неміровіч, гэта вялікае шчасце і гонар:
– Сіла ў саміх асобах, у іх талентах, сіла ў тым, што яны спяваюць нашыя падляшскія беларускія песні. Анна Бабік з калектыву „Свіатанак”: – Мы адчулі магію публікі, якая адгукаецца на тое, што мы спяваем і гаворым, таму проста не маглі перастаць.Мерапрыемства з нагоды юбілею калектыву „Світанак” прайшоло ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Купалаўскі тэатр наладжвае стасункі з вядучымі тэатрамі Польшчы і Еўропы | Камунікат.org

Наладзіць стасункі з вядучымі тэатрамі Польшчы і Еўропы – такія задачы ставіць перад сабой кіраўніцтва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.Амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзiмiр Чушаў сумесна з Дырэктарам Купалаўскага тэатра Паўлам Латушкам абмеркавалі з польскімі тэатрамі перспектывы супрацы па паказе тэатральных пастановак ў Польшчы і Беларусі, у тым ліку ў межах святкавання 100-годдзя Купалаўскага тэатра. Гастролі ў Польшчы і нават шырэй.
Пра планы кажа дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка:
– Размова ідзе не толькі пра Польшчу. Мы пачалі такі перамовы і з Нацыянальным тэатрам Івана Франка ў Кіеве, з Віленскім Рускім тэатрам, атрымалі прапановы пры падтрымцы пасольства Аўстрыі ў Менску пра магчымае выступленне нашага тэатру ў Вене. Мы падпісалі ўжо кантр... Болей...

У Менску прэзентавалі зборнік „Таямнічая Беларусь” | Камунікат.org

У менскай кнігарні “Светач” прэзентавалі зборнік “Таямнічая Беларусь”, складзены па матэрыялах сёлетняй канферэнцыі УФОКАМА.Кажа яго ўкладальнік і адзін з аўтараў Ілля Бутаў:
– Гэта наш юбілейныя зборнік. Наша работа, яна атрымлівае даволі высокую адзнаку навуковых колаў ну і з боку энтузіястаў. Мы самі аб’ядноўваем краязнаўцаў, проста энтузіястаў, якія ўвесь час ездзяць па нашай краіне ў пошуках загадкавага і таямнічага. У нас праходзяць экспедыцыі, вось літаральна нядаўна ў нас прайшла 255-я па ліку экспедыцыя. Бываем у розных кутках краіны. Нам паведамляюць тыя, хто штосьці бачыў, можа быць нешта незвычайнае, або мы самі знаходзім у архівах і выязджаем, апытваем людзей.Штогадовая канферэнцыя, па матэрыялах якой выдаецца ўжо пяты зборнік “Таямні... Болей...

Amnesty International сочыць за справай Дзмітрыя Паліенкі | Камунікат.org

Міжнародная арганізацыя Amnesty International працягвае сачыць за справай Дзмітрыя Паліенкі, які ў мінулым годзе быў ёй названы вязнем сумлення.
Нагадаем, што Паліенку неўзабаве будуць судзіць за нібыта распальванне варожасці ў дачыненні да міліцыянтаў, а таксама за распыленне пярцовага газу ў твар мужчыну на лесвічнай пляцоўцы – усяго 5 эпізодаў Крымінальнага кодэкса.
Першы суд над Паліенкам прызначаўся на 25 верасня (і нечакана быў перанесены з-за хваробы суддзі) і анансаваўся як закрыты.Прадстаўніца Amnesty International Айша Юнг з Велікабрытаніі выказала сваю занепакоенасць гэтым фактам:
– Мы бачым, што гэта палітычная справа. І ведаем, што супраць яго ёсць пяць абвінавачванняў. Чатыры з іх мы лічым нелегітымнымі. Пятае, з пярцовым балончыкам, калі ён яго і здзейсніў, ... Болей...