September 29th, 2019

Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд., Асветніца і мецэнатка | Камунікат.org

Асветніца і мецэнатка
Да 150-годдзя Магдалены з За- вішаў Радзівіл : матэрыялы круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 года)
Багдановіч Ірына - уклад., прадм., нав. рэд.

Кніга прысвечана 150-гадоваму юбілею вядомай беларускай асветніцы і мецэнаткі, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Радзівіл (1861–1945), якая паходзіла са знакамітага беларускага роду Завішаў. Асноўную частку складаюць матэрыялы праведзенага з гэтай нагоды ўрачыстага круглага стала (Мінск, 15 снежня 2011 г.), у якім бралі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастакі. Кнігу дапаўняюць архіўныя знаходкі і рэдкія публікацыі ранейшых гадоў. Разлічана на даследчыкаў, дзеячаў культуры, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх устаноў адукацыі, шырокага чытача. Болей...

Бартуль Аўген, Князёўна | Камунікат.org

Князёўна
З паэтычнай спадчыны
Бартуль Аўген

Упершыню ў Беларусі асобным зборнікам выдаюцца выбраныя паэтычныя творы заходнебеларускага паэта Аўгена Бартуля (1908 — пасля 1947). «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», выдадзенай у Мінску ў 1964 годзе, літаратуразнавец Уладзімір Калеснік пісаў: «Галоўнай фігурай сярод нацыянал-дэмакратаў быў Казімір Сваяк. На яго арыентаваліся А. Бартуль, Ф.Грышкевіч і некаторыя іншыя». У рускамоўным выданні гэтай кнігі (1977) сказана, што «дань эстетским вывертам отдавали начинающие авторы из студенческой молодёжи (Е. Бартуль, Ф. Гришкевич и др.)». Сёння я не зусім пагаджуся з тым, што напісаў некалі Уладзімір Калеснік пра Бартуля і Грышкевіча. Адно скажу, што з некаторымі вершамі Франука Грышкевіча сучасны беларускі чытач ужо даўно пазнаёміўся. Аўтар гэтых радкоў у 1999 годзе падрыхтаваў і выдаў у Беластоку кнігу «Вяртанне да сваіх», куды ўвайшлі творы Станіслава Грынкевіча, Франука Грышкевіча і Уладыслава Казлоўшчыка. (Сяргей Чыгрын, Паэт быў духам малады, фрагмент) Болей...

Чыгрын Сяргей, Час спагадлівым не бывае | Камунікат.org

Час спагадлівым не бывае
гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы
Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына пра лёсы беларусаў ХХ — пачатку XXI стагоддзяў. У ёй чытачы прачытаюць пра малавядомыя раней факты з жыцця і дзейнасці Адольфа Зенюка, Уладзіміра і Яўгена Хлябцэвічаў, Уладыслава Казлоўшчыка, Георгія Пеха, Міхася Ліста, Пятра Першукевіча, Андрэя Чэмера, Уладзіміра Урбановіча, Алега Лойкі і іншым асобаў нашай Бацькаўшчыны. Болей...

Чыгрын Сяргей, Літаратурная Слонімшчына | Камунікат.org

Літаратурная Слонімшчына
Артыкулы, згадкі, гутарка
Чыгрын Сяргей

Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам Болей...

Чыгрын Сяргей, Слонімскія гісторыі | Камунікат.org

Слонімскія гісторыі
Людзі. Падзеі. Выданні
Чыгрын Сяргей

У новую кнігу пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя гісторыі Слонімшчыны, яе людзям і падзеям. Артыкулы былі напісаны аўтарам у апошнія два гады. Болей...

Адкрылася выстава «Іване, жыві!» | Камунікат.org

У межах VIII Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў памяшканні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта адкрылася выстава «Іване, жыві!»
Выстава прысвечаная 100 гадавіне з дня смерці выбітнага беларускага адраджэнца нашаніўскага перыяду Івана Луцкевіча. Кажа суарганізатар выставы Людвіка Кардзіс:
– Гэту назву «Іване, жыві!» мы ўзялі, быццам перафразуючы словы яго каханай Юльяны Менке, якая напісала яму на вянку «Іване, ты жывеш!» Хацелася, каб яго імя і надалей натхняла б людзей на нейкія новыя думкі і дзейнасць. Таму мы абралі такую вось назву «Іване, жыві!», у тым сэнсе, каб жыла ягоная справа, тое, што ён калісьці пачынаў шмат год таму.Арыгінальныя экспанаты і копіі для выставы прадставілі Віленскі беларускі музей Івана Луцке... Болей...

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Вільні | Камунікат.org

У Вільні завяршаецца VIII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.Адной з найбольш яркіх ягоных падзей стала цырымонія ўручэння Прэміі за лепшую навуковую публікацыю, а таксама бакалаўрскую і магісцерскую працы.
Сёлета цырымонія ўручэння адбылася ў Віленскай ратушы, а вядоўцамі былі Ірына Раманава з ЕГУ і Алег Трусаў з Універсітэта імя Ніла Гілевіча.Пра кангрэс распавядаюць ягоныя ўдзельнікі. Кажа даследчыца беларускай літаратуры з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс.Як заўсёды кангрэс даследчыкаў Беларусі меў насычаную праграму. Сёлета акрамя працы ў 14 панэлях у рамках кангрэса адбыліся дыскусіі пра Люблінскую унію і перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага.
Былі адкрытыя выставы «Жыві, Іване» з нагоды 100 гадавіны смерці Івана Луцкевіча і «Вялікае княства Літоўскае на ... Болей...

Гурт Ilo&friends выступіць на фестывалі Interphoto | Камунікат.org

29 верасня ў Оперы і Філармоніі Падляскай гурт Ilo&friends выступіць у межах вялікага маштабнага і міждысцыплінарнага фестывалю Interphoto, які праходзіць у Беластоку і ахоплівае ўвесь горад.
Трэці раз мерапрыемства ставіць сваёй мэтай замацаванне міжнароднай платформы для абмену вопытам і думкамі мастакоў з Усходняй і Заходняй ЕўропыКажа Ілона Карпюк, салістка гурта Ilo&friends:
– Традыцыйна ўжо на фестывалі ёсць нейкі канцэрт. Былі розныя выканаўцы, на гэты раз будзе гурт з Беластоку Ilo&friends, і гэта, сапраўды, нас вельмі радуе. Будзем прэзентаваць сваю аўтарскую творчасць, выбар песень розных часоў. Але ўсё ж такі апошнія два альбомы – і новыя песні, над якімі працуем апошнім часам, паявяцца, напэўна, песні на беларускай мове. Удзельнікі вернісажу і фестыва... Болей...