September 28th, 2019

Артур Міхальскі: Хочам бачыць наша суседства як шанец, а не як пагрозу | Камунікат.org

На Усходнім эканамічным кангрэсе, які праходзіць у Беластоку, акрамя ўласна эканамічных пытанняў, закранаюцца і палітычныя. Яны звязаныя, бо менавіта палітычны настрой фарміруе эканамічны клімат.Польска-беларускія стасункі Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі называе дынамічнымі:
– Зараз ёсць вельмі добрая дынаміка двухбаковых адносін у тым плане, што ёсць шмат кантактаў, і я б сказаў такім чынам, што зараз палітычнае надвор’е зусім іншага характару, чым гэта было раней. Гэта добрая з’ява. Але ёсць да гэтай пары шмат пытанняў, якія нам трэба вырашаць. Але многія людзі ў Беларусі і ў Польшчы разумеюць, што надышоў час, каб гэтыя пытанні паступова вырашыць. Самае галоўнае – гэта ўсведамленне таго, што ў нас ёсць агульная гістарычная спадчына.
Лепшае палітычн... Болей...

У Гародні прадставілі новую кнігу Андрэя Павача “Гродзенскія гісторыі” | Камунікат.org

Прэзентацыя адбылася ў гарадской бібліятэцы імя Макаёнка і сабрала некалькі дзясяткаў аматараў гісторыі.Пра кнігу распавядае выдавец Аляксандр Рыжы:
– Так здарылася, што кніга доўга ляжала ў нашым партфелі. Кожная кніга мае свой лёс і час да выхаду. Прыемна, што дзякуючы таму, што яна трохі ў нас заляжалася, туды трапілі гэтыя файныя малюнкі Анжэя Трубіцкага.Андрэй Вашкевіч, гарадзенскі гісторык, адзін з аўтараў кнігі, лічыць, што кніга “Гродзенскія гісторыі” мае складаны лёс:
– Тэксты адкладаліся ад розных праектаў. Напрыклад, сама назва “Гродзенскія Гісторыі”. Калісьці даўно, можа дзесяць гадоў таму, мы прыдумвалі, што рабіць з нашым сайтам harodnia.com, і Андрэй прыдумаў такую тэму – гродзенскія гісторыі. Там было 4-5 тэкстаў. Я нават не ведаю... Болей...

Дзе ўсё ж перапахаваюць парэшткі Каліноўскага? | Камунікат.org

Перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. Нягледзячы на актыўнасць беларускіх палітыкаў, літаратараў, грамадскіх дзеячаў, якія апошнім часам уздымаюць пытанне, дзе менавіта павінен быць пахаваны кіраўнік паўстання 1863 года, афіцыйны Менск працягвае маўчанне.
Маўчаннем уладаў суправаджалася таксама эксгумацыя і ідэнтыфікацыя парэшткаў паўстанцаў з Замкавай гары.Аднак прэс-сакратар беларускай амбасады ў Літве Павел Слюнкін запэўніў, што беларускі афіцыйны бок быў уключаны ў справу раскопак з самага пачатку:
– Беларускае пасольства займалася пытаннем парэшткаў, якія былі знойдзеныя на гары Гедыміна, з 2017 года. Пачынаючы з таго моманту, як літоўскія навукоўцы сказалі што, магчыма, гэта парэшткі з таго часу там, з ХІХ стагоддзя, што магчыма там знаходзяцца і парэшткі Каліноўскаг... Болей...

Збіраюць сродкі на кнігу пад назвай „Алесь Чаркашын” | Камунікат.org

Чацвёрты год запар у Берасці збіраюцца на набажэнства і паніхіду памяці Алеся Чаркашына. Сям’я, сябры і паплечнікі супольна моляцца ў дзень народзінаў загінулага на вайне на ўсходзе Украіны добраахвотніка Добраахвотнага ўкраінскага корпуса.Кажа палітык Павел Севярынец:
– Мы штогод прыязджаем у Берасце на дзень народзінаў Алеся Чаркашына. Гэта адзін з герояў найноўшай гісторыі Беларусі, і мы стараемся ўшаноўваць яго памяць набажэнствам. Дзякуй вялікі грэка-каталіцкай парафіі Святых апосталаў братоў Пятра і Андрэя, якая такое набажэнства правяла. І таксама стараемся праводзіць пэўную размову па кнігах. Зараз мы збіраемся выдаваць кнігу «Алесь Чаркашын», і просім усіх людзей, якія ведалі Алеся Чаркашына, звярнуцца, даць пэўныя сведчанні, можа быць, фотаздымкі, каб пра... Болей...

Курсы ўкраінскай мовы ў Гародні | Камунікат.org

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адкрыліся курсы, на якіх «з нуля» можна навучыцца ўкраінскай мове.
На першы занятак завітаў кіраўнік консульства Украіны ў Берасці Анатоль Дыдэнка:
– Наведваць гэтыя курсы могуць усе ахвотныя, як і ўкраінцы, якія маюць украінскія карані, так і мясцовыя жыхары. На гэтых курсах яны змогуць азнаёміцца і з сучаснымі тэндэнцыямі росквіту ўкраінскай мовы. Той, хто раней ведаў і валодаў украінскай мовай, зможа аднавіць у памяці, што раней ведаў. Асаблівая ўвага будзе надзяляцца сучаснаму правапісу ўкраінскай мовы.Весці курсы для ўсіх ахвотных будзе гарадзенка Наталля Моргун:
– Мы тут вырашылі зрабіць курсы ўкраінскай мовы. Пакуль што людзей мала, але мы запрашаем, каб людзі да нас прыходзілі. Будзем навучацца размаўляць на ўкраінскай м... Болей...

Іна Снарская прэзентавала ў Менску дакументальны фільм | Камунікат.org

Паэтка, сцэнарыстка Іна Снарская прэзентавала ў сталічнай кнігарні «Светач» свой дакументальны фільм, прысвечаны асветніцы, маці паэткі Лэсі Украінкі Алесі Пчылцы.Кажа аўтарка фільма:
– Алена Пчолка жыла ў той час, калі нават назвы такой «Україна» яшчэ не было. Называлася Маларосія. Яна жыла ў той час, калі па-ўкраінску размаўлялі толькі пяць сем’яў на ўвесь Кіеў. Яе сапраўднае імя Косач-Драгаманава. Гэта прыклад таго, як трэба любіць сваю Радзіму, як трэба шанаваць сваю родную мову, каб нашчадкі ведалі, хто яны, і навошта яны жывуць на гэтай зямлі.У прэзентацыі фільма браў удзел і амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Іна Снарская – сцэнарыстка кіно і тэлевізіі, жыве і працуе ва Украіне, у горадзе Роўна, паэтка, піша вершы па-беларуску і па-ўк... Болей...

У інтэрнэце паўстае „Беластоцкі беларускі музей” | Камунікат.org

У Фэйсбуку ўжо некалькі тыдняў працуе віртуальны „Беластоцкі беларускі музей”. У адпаведнай групе публікуецца інфармацыя звязаная з дзейнасцю беларускіх арганізацыяў Беластока і Беласточчыны, вытрымкі з газетных нумароў, дэталі біяграфіяў славутых беларускіх дзеячаў.Стваральнік суполкі Аляксей Трубкін адзначае, што нягледзячы на вір падзей у дваццатым стагоддзі, беларусы на Беласточчыне не пакідалі нацыянальнай дзейнасці:
– Ёсць міжваенны перыяд, ёсць савецкая акупацыя 1939-41, нямецкая акупацыя ды пасляваенны перыяд ПНР. Ва ўсе часы беларусы ў Беластоку і на Беласточчыне гуртаваліся, змагаліся за свае правы, выдавалі літаратуру, пакідалі пасля сябе розныя друкаваныя крыніцы, частка якіх цяпер даступная дзякуючы інтэрнэт-бібліятэцы „Камунікат”.Шмат інфармацыі... Болей...