September 27th, 2019

Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках | Камунікат.org

Арганізатары ўжо традыцыйных „Танцаў гарадзенскіх дворыкаў” запрашаюць на вялікае мерапрыемства пад назваю „Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках”, якое адбудзецца на розных пляцоўках горада 19 кастрычніка 2019 года.Пра адметнасці мерапрыемства распавядае адзін з арганізатараў Андрэй Бароўскі:
– Гэта сустрэча аматараў традыцыйных танцаў, якая адбываецца ўжо трэці год запар. Запрашаем нашых сяброў з Літвы, Латвіі, Польшчы, Расеі. Чакаем на танцавальную пляцоўку, канешне ж, усіх гарадзенцаў, і людзей старэйшага ўзросту, і дзяцей. І таксама замежных гасцей. Навучання не будзе, а будуць цэлую ноч танцы.Апроч менавіта танцавальнай часткі адбудуцца розныя майстар-класы, на якія Андрэй Бароўскі таксама запрашае ўсіх жадаючых:
– Да гэтага ўсяго на дзень з... Болей...

Алесь Смалянчук: Сённяшняй уладзе Каліноўскі не патрэбны | Камунікат.org

Арганізацыйны камітэт па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года і беларуская грамадская арганізацыя „Беларуская нацыянальная памяць” рыхтуюць праграму для ўсіх удзельнікаў перапахавання паўстанцаў 1863 года, якія былі забіты на Лукішскай плошчы па загадзе Мураўёва-вешальніка.
Імаверна цырымонія пройдзе ў канцы лістапада – пачатку снежня.На перапахаванне мае прыехаць шмат беларусаў. Кажа прафесар Алесь Смалянчук:
– Анатоль Міхнавец плануе там арганізаваць канцэрт. І размаўляем пра тое, каб неяк палегчыць атрыманне візаў беларусам, якія выберуцца ў Вільню на гэтую ўрачыстасць перапахавання. Праца ідзе. І пэўны кантакт з літоўскай дзяржаўнай камісіяй перапахавання падтрымліваем.Дасягнута дамова з літоўскім бокам, што на ўсіх шыльдах паўстанцаў на перапахаванні прозв... Болей...

Суд па іску Андрэя Павука да Кастрычніцкага РАУС | Камунікат.org

Сёння ў Гомелі праходзіць разгляд іску блогера Андрэя Павука.Ён спрабуе спагнаць 25 тысяч рублёў маральнай шкоды з Кастрычніцкага РАУС за ператрус і канфіскацыю ў яго тэхнікі. Падтрымаць блогера прыйшоў праваабаронца Леанід Судаленка:
– Побач са мной Анатоль Гатоўчыц. Мы прыехалі Павука падтрымаць. Ён падаў зыск супраць міліцыі, якая ў яго вобшукі рабіла, каб спагнаць маральную шкоду. Ён па вясне тут “мініраваў” усё – і будынак райвыканкаму „замініраваў”, і будынак суда. Яго арыштавалі, забралі кампутары.За дзень да судовага пасяджэння блогер атрымаў ананімнае паведамленне з пагрозамі і абразамі ў свой адрас. Паведамленне было адпраўлена з філіпінскага нумара ў месэнджар Вайбер. «Відавочна, што мяне падставілі. Суд зойме маю пазіцыю. Калі ён суд,&... Болей...

Эка-актывіст са Светлагорска звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека | Камунікат.org

Светлагорскі эка-актывіст Андрэй Смалянчук звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным роўні ён аспрэчвае рашэнні беларускіх судоў з адмовай у правядзенні ў 70-тысячным горадзе мітынгу пратэсту, звязанага з экалагічнай праблемай горада.Каментуе праваабаронца Леанід Судаленка:
– Нягледзячы на гэтыя касметычныя папраўкі, якія ўступілі ў сілу ў студзені бягучага года, усё роўна немагчыма правесці той ці іншы мірны сход, калі ўлада не зацікаўленая ў ім. І вось тое, што адбываецца ў Светлагорску, менавіта выцякае з заканадаўства, якое забараняе правядзенне двух мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы.Леанід Судаленка ўпэўнены, што скарга Андрэя Смаленчука будзе разгледжана станоўча. Але нягледзячы на вялікую колькасць падобных запытаў у Камітэт ААН п... Болей...

„Узгадаць Усё” – новая інтэлектуальная гульня | Камунікат.org

Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні пад назвай „Узгадаць Усё”. У сямі турах прагучала амаль паўсотні пытанняў па логіцы, палітыцы, геаграфіі ды музыцы.Пра адметнасць гульні кажа Андрэй Карач, адзін з аўтараў і арганізатараў:
– Сабралася адзінаццаць камандаў – гэта былі як дасведчаныя каманды, так і абсалютныя навічкі. Канешне розніца адразу адчувалася з першых тураў, бо ёсць каманды, якія гуляюць у падобныя квізы не адзін год. Ёсць людзі, які прыйшлі, бо проста захацелі паспрабаваць нешта новае. Яны ніколі не хадзілі на гэтыя квізы – гэта абсалютна новая для іх з’ява.Самі гульцы падзяліліся ўражаннямі ад новага квіза:
– Гэта цікавае пытанне і цікавы адказ. Мне падабаецца як працуе мая галава, калі я думаю пра ... Болей...

У Гародні прадставілі новую кнігу Андрэя Павача “Гродзенскія гісторыі” | Камунікат.org

Прэзентацыя адбылася ў гарадской бібліятэцы імя Макаёнка і сабрала некалькі дзясяткаў аматараў гісторыі.Пра кнігу распавядае выдавец Аляксандр Рыжы:
– Так здарылася, што кніга доўга ляжала ў нашым партфелі. Кожная кніга мае свой лёс і час да выхаду. Прыемна, што дзякуючы таму, што яна трохі ў нас заляжалася, туды трапілі гэтыя файныя малюнкі Анжэя Трубіцкага.Андрэй Вашкевіч, гарадзенскі гісторык, адзін з аўтараў кнігі, лічыць, што кніга “Гродзенскія гісторыі” мае складаны лёс:
– Тэксты адкладаліся ад розных праектаў. Напрыклад, сама назва “Гродзенскія Гісторыі”. Калісьці даўно, можа дзесяць гадоў таму, мы прыдумвалі, што рабіць з нашым сайтам harodnia.com, і Андрэй прыдумаў такую тэму – гродзенскія гісторыі. Там было 4-5 тэкстаў. Я нават не ведаю... Болей...

Гурт „Крама” збірае грошы на новы альбом | Камунікат.org

Лідар рок-гурта „Крама” правёў творчую вечарыну ў Гародні, па запрашэнні ўласнікаў „Цэнтра гарадскога жыцця”, якія гэтай сустрэчай распачалі новы сезон сваёй дзейнасці.Ігар Варашкевіч саліраваў, а крамаўскія песні падхоплівалі гарадзенцы. Многія са слухачоў раслі ды выхоўваліся на песнях „Крамы”. Цяпер гурт патрабуе падтрымкі ад сваіх заўзятараў: на выданне новага альбома нестае сродкаў, якія неабходна сабраць талакою. Кажа Ігар Варашкевіч:
– Павінны былі ўжо яго запісаць. Але запісалі дзве песні вясной і з-за недахопу грошай на лета справа спынілася. Таму мы вырашылі ўсё ж такі праз краўдфандынг сабраць грошы, каб спакойна запісаць альбом. Бо без грошай гэта зрабіць немагчыма ў прынцыпе.На сайце Талака цяпер ідзе збор сродкаў. Пакуль сабрана каля... Болей...

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Вільні | Камунікат.org

У Вільні праходзіць VIII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.У літоўскую сталіцу прыехала каля 500 навукоўцаў з больш чым 20 краін свету. На працягу трох дзён працы кангрэса будуць разглядацца пытанні, звязаныя з гісторыяй, эканомікай Беларусі і яе месцам у сучаснай геапалітыцы.На думку гісторыка і грамадскага дзеяча Алега Трусава, кангрэс мае важнае навуковае і грамадскае значэнне, асабліва ў сённяшніх палітычных умовах:
– Ён адбываецца ў такі пераломны момант, калі ўсё ў нашай гісторыі, Еўропе і ў свеце ў такіх хісткіх пазіцыях стаіць. Вельмі добра, што ў нашай старадаўняй сталіцы Вільні сабраліся аматары беларускай гісторыі з розных краін. Гэты кангрэс канешне паўплывае таму, што з’ява цікавая і ўвесь свет даведаецца, што пытанне беларускай гісторыі мае міжнароднае знач... Болей...