September 26th, 2019

Віцебская Alma Mater мастакоў адзначае 60-годдзе | Камунікат.org

60-гадовы юбілей святкуюць выпускнікі і выкладчыкі мастацка-графічнага факультэту, заснаванага ў 1959 годзе на базе Віцебскай мастацка-графічнай педагагічнай вучэльні.
Факультэту было наканавана падхапіць традыцыі віцебскай мастацкай школы, каля вытокаў якой стаялі Марк Шагал, Казімір Малевіч ды іншыя сусветна вядомыя творцы. Факультэт існуе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, хаця за гэты час некалькі разоў памяняліся назвы і статус навучальнай установы.МГФ дзейнічае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце. Але першапачатковая з’арыентаванасць факультэта на падрыхтоўку настаўнікаў малявання, чарчэння і працоўнага навучання ніколі не перашкаджала творчай самарэалізацыі студэнтаў.
І мастацка-графічны факультэт заявіў пра сябе перш за ўсё як адметная мастацкая школа, падкрэсліў мастацтвазнаўца... Болей...

„Бабарэка супраць Кучара” | Камунікат.org

У сталічным музеі Петруся Броўкі прайшла інтэрактыўная літаратурная дзея: „Бабарэка супраць Кучара: двубой, у якім выжыве толькі адзін”.Распавядае адзін з яе мадэратараў Васіль Дранько-Майсюк:
– Кучар і Бабарэка – гэта натуральна метафарычныя такія вось назвы. Бабарэка – гэта ўвасабленне мужнага чалавека, які прыгожа жыў, якога сталінская эпоха знішчыла. Кучар – гэта ўвасабленне цалкам нейкага іншага. Мы ведаем, што да Кучара ставіліся і ставяцца, як да нечага страшна адмоўнага. Што гэта літаратурны крытык, што гэта ўвасабленне чорнага, шэрага і самага-самага, што вось не згадаеце кепскага – гэта Кучар.Кожны з беларускіх літаратараў у 30-ыя гады мінулага стагоддзя стаяў перад выбарам – застацца самім сабой ці супрацоўнічаць з дзейснай камуні... Болей...

Дзіцячы хоспіс у Гародні распачынае новы праект | Камунікат.org

Гарадзенскі дзіцячы хоспіс з кастрычніка 2019 году распачынае праект па навучанні людзей з інваліднасцю.Пра яго адметнасць кажа кіраўніца хоспіса Вольга Вялічка:
– Мы напісалі праект. Дзякуем Пасольству ЗША за тое, што яны падтрымалі нас. Мы зараз набіраем люзей з рознай інваліднасцю – фізічнай або ментальнай, і нам хацелася б паказаць, што атрыманне працы і сам працэс працы вельмі важны для кожнага чалавека. А стан здароўя, канешне, уплывае на нашу працу. Але ж ён не павінен быць вырашаючым – можа чалавек працаваць ці не.Навучанне людзей з інваліднасцю ў Гародні будзе адбывацца цягам 11 месяцаў тры разы на тыдзень у памяшканні дзіцячага хоспіса, які знаходзіцца недалека ад цэнтра горада на вуліцы Гагарына.Беларускае Радыё Рацыя, Гародня Болей...

У Менску выступіў легендарны „Свабодны тэатр” | Камунікат.org

У межах Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва „ТЭАРТ”, які ў дзявяты раз пачаўся ў Менску, упершыню выступіў легендарны беларускі „Свабодны тэатр”.
Спектакль „Дом №5” прысвечаны людзям з інваліднасцю. Ён „паказвае абсалютную штодзённасць імкненняў людзей з рознымі тыпамі інваліднасці, іх усё яшчэ існуючую адчужанасць і ізаляванасць ад паўсядзённай рэальнасці”.Перадумовы да стварэння спектаклю былі даволі доўгія, кажа яго актор Аляксей Сапрыкін:
– Мы спачатку займаліся гэтай тэмай з пункту гледжання тэатральнага актывізму. Некалькі гадоў мы праводзілі вулічныя акцыі і ўскрывалі ўсе гэтыя праблемы з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю кожны дзень. Спектакль увогуле пабудаваны на дакументальнай гісторыі. Гэта ўсё сапраўдныя гісто... Болей...

Берасцейская Біблія вярнулася на Радзіму | Камунікат.org

Факсімільнае выданне Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі прэзентавалі ў Берасці.Мерапрыемства праходзіла ў адной з мясцовых бібліятэк пры ўдзеле беларускага культуролага, кнігазнаўцы, намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай і выдавецкай дзейнасці Алеся Сушы:
– Мы ўжо больш выдалі. Дзесяць было выпушчана пры фінансавай падтрымцы „Белнафтастраху” для горада Берасця – Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт замовіў. Рэальна ўжо гэтых экзэмпляраў больш. Напрыклад, мы сабе адзін у фонд зрабілі адзінаццаты і гэтак далей. Праца пайшла, ёсць ужо і камерцыйныя заказы, ад прыватных асобаў, ад арганізацый, якія захацелі гэтую кнігу займець. Мы шчаслівыя, што так ёсць. Без звышнакрутак, амаль што без прыбытку і дадаткаў па себекошце прадаем. Для нас г... Болей...

“Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” | Камунікат.org

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылася імпрэза, прысвечаная выданню кнігі “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” Дзмітрыя Скварчэўскага, кандыдата гістарычных навук, даследчыка міфалогіі і традыцыйнай беларускай культуры, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.
– Кнігу, на мой погляд, варта чытаць для таго, каб разумець больш дасканала сваю ўласную культурную традыцыю. На жаль, вельмі шмат на гэту тэму існуе розных спекуляцый, фальсіфікацый. Беларусы лепш ведаюць замежную міфалагічную сістэму, чым уласную. Таму зноў жа, мая праца – гэта якраз спосаб паказаць беларусам, што мы маем.
Кніга “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” прысвечана міфалогіі і рэліг... Болей...

Прэзентацыя кнігі Іосіфа Рубахі “Фрэскі…” | Камунікат.org

“Фрэскі…” — кніга пад такой назвай аўтарства Іосіфа Рубахі была прэзентаваная ў Берасці.
Мерапрыемства адбылося ў абласным краязнаўчым музеі і было прымеркавана да юбілейных дат: 850-годдзя з’яўлення габрэяў на беларускіх землях і 630-годдзя прывілеяў князя Вітаўта габрэям Берасця і Гародні.Распавядае сам творца:
– Тое, што зрабілі габрэі для Беларусі, гэтага нельга забываць. У свой час у гарадах было 80-90% габрэяў. Я ведаю, што ў Менску ў 1941 годзе з 252 тысяч жыхароў палова былі габрэі.Агулам даследчык Іосіф Рубаха выдаў чатыры кнігі па гісторыі габрэяў, у якіх ён закранаў у тым ліку Берасцейскі і Пінскі раёны. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Фота brokm.by Болей...

Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Iлля Сiн за кнігу „Libido” | Камунікат.org

У менскім „Палацы мастацтваў” прайшло ўрачыстае ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.Кажа ўладальнік 2-га месца прэміі за кнігу „Поўня” пісьменнік з Падляшша Міхась Андрасюк:
– У прэміі Гедройца, ці не самай прэстыжнай літаратурнай прэміі для празаікаў у Беларусі, гэтае другое месца — вялікі гонар для беларускай літаратуры ў Польшчы. Я Польшчы нарадзіўся, я ў Польшчы ўсё жыццё пражыў. Мы шмат гадоў існавалі на ўзбочыне беларускай літаратуры ў цэлым. Сёння я магу сказаць, што гэта такі завяршальны працэс інтэграцыі беларускай літаратуры ў Польшчы і беларускай літаратуры ў цэлым.Галоўную ўзнагароду прэміі імя ўраджэнца Менску, польскага дысідэнта, інтэлектуала Ежы Гедройца сёлета здабыў Ілля Сін за раман „LIBIDО”, трэцюю... Болей...

Дыскусія «Культура як геапалітыка. Вектары спадчыны Ежы Гедройца» | Камунікат.org

У Менску ў культурніцкай прасторы ZAL#2 прайшла дыскусія «Культура як геапалітыка. Вектары спадчыны Ежы Гедройца». У ёй бралі ўдзел польскія і беларускія інтэлектуалы.
Кажа першы намеснік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі:
– Вялікі дзякуй за запрашэнне, за магчымасць прымаць удзел у гэтай дыскусіі, гэта тэма вельмі актуальная. Я таксама ўдзячны, што вы нагадалі, што Гедройць быў менчуком. Гэта не толькі права ўспамінаць Гедройца тут, але гэта наш абавязак, таму што ён нарадзіўся ў Менску, быў ахрышчаны ў Менску, і ён пра гэта нагадваў і памятаў.Падчас дыскусіі вакол постаці легендарнага рэдактара дысідэнцкага выдання камуністычных часоў «Культура» гучалі развагі пра ягоны ўплыў на сучасную культуру і палітычную думку.Максім Каўняровіч, Белару... Болей...

Усходні эканамічны кангрэс у Беластоку | Камунікат.org

Супрацоўніцтва Польшчы і Беларусі атрымала новыя перспектывы пасля стварэння ў Сейме польска-беларускай парламенцкай групы.
Такое меркаванне ў інтэрв’ю для нашага радыё выказаў віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Станіслаў Дэрэгайла.Гаворачы пра трансгранічнае супрацоўніцтва, ён адзначае, што актыўна развіваюцца культурныя кантакты, аднак варта больш шчыльна заняцца гаспадарчымі тэмамі:
– Пасля стварэння польска-беларускай парламенцкай групы, у чым вялікая заслуга дэпутата Сейму Мечыслава Казімежа Башко, мы пачалі дыялог, які на працягу доўгага часу не было магчымасці весці. Гэтыя размовы, спадзяюся, прывядуць да развіцця эканамічнага супрацоўніцтва. На сённяшні дзень вельмі актыўнае культурнае супрацоўніцтва, ёсць многа трансгранічых праектаў, але мы павінны пайсці крок да... Болей...

Як супрацьстаяць татальнаму лінгвацыду ў Беларусі? | Камунікат.org

26-га верасня адзначаецца Еўрапейскі дзень моваў. У 2001 годзе Рада Еўропы адмыслова ўсталявала гэты дзень, каб заахвочваць народы вывучаць розныя мовы на працягу свайго жыцця.
Для беларусаў валоданне некалькімі мовамі – справа складаная, асабліва калі большасць не валодае сваёй уласнай. Адукацыя ў Беларусі застаецца пераважна каланіяльнай.Таму паспяховы прыклад супраціву татальнаму лінгвацыду ў Беларусі можа быць узяты з Якуціі.
Кажа Алесь Крой, сябра нацыянальнай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны:
– Бацькі ў 80-я – 90-я гады заўсёды, калі дзеці прыходзілі са школы, то казалі дома размаўляць па-якуцку. І вось яны ўсё ж такі дамагляся нечага, сёння каля 30% дзетак вучацца ў якуцкіх школах у сталіцы. Калі адбываліся перапісы насельніцтва, то якуты, ... Болей...