September 25th, 2019

Хто стане лаўрэатам літпрэміі імя Ежы Гедройца? | Камунікат.org

25 верасня стануць вядомыя новыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.Сярод прэтэндэнтаў – прадстаўнік беларускай літаратуры Беласточчыны Міхал Андрасюк. Ягоны раман „Поўня” трапіў у шорт-ліст прэміі.
Сам аўтар называе гэты твор вельмі важным у сваёй творчасці, які ён выношваўся многія гады:
– „Поўню” я выношваў вельмі доўга, гадамі я б сказаў. Канцэпцыі былі таксама розныя, яны мяняліся. Заўсёды ёсць праблема, калі пачынаю новую кніжку, што хачу і як. Толькі калі знайду адказ на два гэтыя пытанні, тады ўжо можна сказаць, што нешта атрымаецца.Калі кніга была ўжо напісаная, Міхал Андрасюк пабачыў у ён незавершанасць, нават спрабаваў перапісаць па-новаму. Аднак, калі кнігу высока ацанілі ў Беларусі, то вырашыў пакінуць як ёсць:
– Быў такі... Болей...

„Гістэрыя” vs „млявасць”. Як беларусы рэагуюць на інтэграцыю з Расеяй | Камунікат.org

Беларусь і беларуская грамадзянская супольнасць перад парламенцкай і прэзідэнцкай кампаніямі. Дыскусію на такую тэму арганізаваў „Беларускі дом у Варшаве” у рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Асноўным матывам была пагроза з Расеі.Вайсковы аналітык з Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў зазначыў, што вакол пытання інтэграцыі ў Беларусі раздзьмулі „сапраўдную істэрыю”:
– Няма сведчанняў таго, што ў расейскія доўгатэрміновыя планы ўваходзіць анексія Беларусі. Калі мы паглядзім, якія найбольш пажаданыя фарматы адносінаў Расеі з Беларуссю для Крамля, то гэта адносіны Расеі і Паўднёвай Асеціі. Гэта фактычна неаімперыялістычная палітыка ў межах якой Крэмль хоча мець магчымасць уплываць на асноўныя знешнія і ўнутрыпалітычныя рашэнні ў Менску, таксама ... Болей...

Лекар-герыятр Андрэй Ільніцкі: Беларусы сябе заўчасна стараць і хаваюць | Камунікат.org

Паводле Белстату, насельніцтва Беларусі складае 9 мільёнаў 456 тысяч чалавек. З іх 2 мільёны 540 тысяч – пенсіянеры.
Нацыя старэе, але ці ўсе захады прадпрымаюцца для таго, каб чалавек у сталым узросце не адчуваў сябе па-за ўвагай грамадства, мог разлічваць на якаснае медычнае абслугоўванне і ўвогуле меў магчымасці для паўнавартаснага жыцця?Доктар медычных навук, прафесар, старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання Андрэй Ільніцкі лічыць, што для дасягнення гэтых мэтаў у Беларусі трэба ўдасканальваць падрыхтоўку лекараў – каб яны мелі неабходны аб’ём ведаў у галіне герыятрыі ўлічвалі ўзроставыя асаблівасці сваіх пацыентаў:
– У нашай краіне герыятрыя звязана з усім тым, што тычыцца Вялікай Айчыннай вайны – каб рабіць ... Болей...

У Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання | Камунікат.org

З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання, асноўным лозунгам якога стане “Правасуддзе без забойства”.
Плануецца шмат насычаных па зместу мерапрыемстваў, а вядомыя людзі ўжо выказваюцца ў яго падтрымку. Сярод іх амбасадарка Швецыі ў Менску Крысціна Юханэсан:
– Я адназначна выступаю супраць смяротнага пакарання, як і Швецыя, бо для ўрада Швецыі гэтае пытанне вельмі важнае. Мы выступаем ва ўсіх краінах свету як раз дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да гэтага пытання. Канешне ж я з задавальеннем далучаюся да гэтай кампаніі, як і да іншых кампаніяў супраць смяротнага пакарання.Традыцыйна падчас тыдню праводзіцца фэст “Рок за жыццё”. Сёлета ён пройдзе 5-га кастрычніка ў Менску і 6-га – у Магілёве. Сярод удзельнікаў –... Болей...

Гародня: 50 год Юрыя Гуменюка | Камунікат.org

У дзень 50-годдзя паэта і журналіста Юрыя Гуменюка ў Цэнтры гарадскога жыцця Алесь Аркуш прэзентаваў новую кнігу «Захлынуцца апантанасцю жыцця». Кніга складзена з артыкулаў Юрыя Гуменюка, што друкаваліся ў газеце «Пагоня».Пра імпрэзу кажа Алесь Аркуш:
– Мне прыемна, што сабраліся людзі, і мне прыемна, што прыйшлі людзі, якія ведалі, памяталі і любяць Юру, якія выступалі тут, як мастак Сяргей Грыневіч. Не ведаю, ці быў ён сябрам Юркі Гуменюка, але для Юры ён быў вельмі блізкім чалавекам. Ён прыходзіў да яго ў майстэрню, ён любіў яго творчасць.Пра Юру Гуменюка ўзгадвае гарадзенскі паэт Анатоль Брусевіч:
– Юры Гуменюк быў для Гародні вельмі цікавай постаццю – паэт, даследчык, журналіст. І з яго імем, відаць, звязаныя найбольш цікавыя гады ў гарадзен... Болей...