September 24th, 2019

Гумянюк Юры, Вуліца тыгровых архідэяў | Камунікат.org

Вуліца тыгровых архідэяў
вершы 1987-2003
Гумянюк Юры

Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя і назіральна-саркастычна-кемлівыя. На першы погляд цяжка вызначыць да якога “клану” паэтаў залічыць Гумянюка. Часам здаецца, што ён патрыёт-нацыяналіст, часам – п’яніца, які на дне шклянкі шукае сэнс і філасофію жыцця. Праз радкі вершаў прабіваецца нейкі знаёма-незнаёмы хлапец, інтэлігент, жартаўнік, сатырык, назіральнік, філосаф, скандаліст, правінцыяналіст і сталічнік адначасова. Родам нібыта з Гародні, але калі б, не ведаючы, сказаць, што беластачанін, то гэта ўспрынялося б як праўда, бо Юрка, на добрую справу, жыхар правінцыі – польска-беларускага памежжа, дзе моцны ўплыў аднае культуры на другую, і адарваць, вырваць іх з паэзіі Гумянюка – проста немагчыма. Зразумела, вершы найлепш гучаць у выкананні самога аўтара, але і ў кампаніі сяброў яны гучаць таксама цікава. Ды вось, што дзіўнае, у самоце іх чытаць не дасца, яны ў самоце проста не гучаць. Болей...

У Гародні адбыўся сход Руху „За Свабоду” | Камунікат.org

Сябры абласной філіі Руху „За Свабоду” абмеркавалі бягучую сітуацыю ў арганізацыі і ў краіне ўцэлым, апошнія падзеі і планы ўдзелу яе сяброў у выбарчым працэсе ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. А таксама вылучылі 5 дэлегатаў на пазачарговы рэспубліканскі з’езд арганізацыі.Гаворыць каардынатар Руху „За Свабоду” па Гарадзенскай вобласці – Вітольд Ашурак:
– Былі вылучаны сябры на канферэнцыю. Акрамя таго абмеркавалі бягучы момант выбарчай кампаніі. Ну і перспектывы нашы. Здаецца, прайшло ўсё няблага. У людзей ёсць пэўныя спадзевы на будучыню.28 верасня ў Менску адбудзецца пазачарговы рэспубліканскі з’езд арганізацыі. На ім плануецца вылучыць спіс кандыдатаў у дэпутаты непасрэдна ад Руху „За Свабоду”. Андрэй Панямонаў, Бела... Болей...

Сёлета 23000 “бязвізавых” турыстаў наведалі Берасцейскае памежжа | Камунікат.org

23000 “бязвізавых” турыстаў ад пачатку гэтага года наведалі турысцка-рэкрэацыйную зону “Брэст”.Пра гэта паведаміў загадчык сектара турызма ўпраўлення спорта і турызма Берасцейскага аблвыканкама Дзяніс Нікіцюк.
Пераважная большасць з іх – госці з суседняй Польшчы, на мяжы з якой і знаходзіцца Берасце.
Кажа турыст з Польшчы:
– З плюсаў. Бачна, што горад вельмі дагледжаны. Цікавыя гістарычныя помнікі. І гэтыя помнікі належным чынам прадстаўлены. Мне гэта спадабалася. Усё добра заарганізавана. Вельмі мне спадабалася. “Сярод найбольш папулярных месцаў для наведвання ў памежным горадзе па-ранейшаму з’яўляюцца: мемарыяльны комплекс Берасцейская крэпасць-герой, Берасцейскі чыгуначны музей і пешаходная вуліца Савецкая”, – зазначаюць мяс... Болей...

Без Wi-Fi замежніку цяжка | Камунікат.org

Ужо некалькі тыдняў як ля руінаў XVII стагоддзя ў Берасці знаходзіцца стэнд мабільнага прыкладання AR пра архітэктуру старадаўняга горада.Маючы смартфон, доступ да інтэрнэта і кіруючыся інфармацыяй, размешчанай на стэндзе, можна пабачыць макет у фармаце дапоўненай рэчаіснасці. Гаворка ідзе, між іншым, аб руінах Касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бернардзінак.
Калі наяўнасць смартфона ў ХХІ стагоддзі не праблема, то з доступам да інтэрнэта ў замежных турыстаў ёсць пытанне:
– Калі мы былі ў крэпасці, плюсам было тое, што можна было праз інтэрнэт і аплікацыі пабачыць тыя найноўныя атракцыі. Але калі побач няма сеткі вай-фай, то немагчыма гэтым скарыстацца замежнаму турысту.Праект ReBrest – недзяржаўны і некамерцыйны. Ягоныя ініцыятары збіраюць сродкі ... Болей...

Амэрыканец прабег 300 км зь Менску да Кажан-Гарадка | Камунікат.org

Джарэд Голдман (Jared Goldman) нарадзіўся і выраc у амэрыканскім Сэнт-Луісе, штат Мізуры; апошнія 18 гадоў жыве ў Бэрліне.
Сёлета ў жніўні ён прабег 300 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадка ў Лунінецкім раёне.
З гэтага палескага мястэчка на пачатку ХХ стагодзьдзя эміграваў у ЗША ягоны дзед Гэцке.
Радыё Свабода Болей...

Кнігі шорт-ліста прэміі Гедройца 2018 даступны ў аўдыёфармаце! | Камунікат.org

Дзякуючы Беларускаму ПЭН-цэнтру, “Радыё Свабода” і “Еўрарадыё” шэсць кніг з кароткага спісу мінулагодняй прэміі Гедройца можна паслухаць анлайн на платформе Soundcloud.
Таксама кнігі ў аўдыёфармаце можна бясплатна спампаваць.Запіс і мантаж адбываліся на студыях “Радыё Свабода” і “Еўрарадыё”: кнігі Уладзіміра Арлова, Адама Глобуса і Вінцэся Мудрова агучыў Зміцер Бартосік, першую частку кнігі Альгерда Бахарэвіча запісаў і агучыў Сяргей Шупа, над раманам Анкі Упалы працавала Паліна Дабравольская, а частку рамана Паўла Севярынца агучыў Павел Клёк. Каардынатарка праекта - Дар’я Бялькевіч.Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра распавядае пра праект: 

“Спачатку мы меркавалі, што зможам агучыць толькі адну кнігу, але дзякуючы ... Болей...