September 23rd, 2019

У гадавіну параду ў Берасьці МЗС Расеі пахваліла «пакт Молатава — Рыбэнтропа» | Камунікат.org

80 гадоў таму ў Берасьці прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды перадачы гораду вэрмахтам (узброенымі сіламі нацысцкай Нямеччыны) пад кантроль савецкай Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі.Салдаты вэрмахту ўрачыстым маршам прайшлі перад трыбунай, на якой стаялі прадстаўнікі савецкага і нямецкага камандаваньня. Быў спушчаны нямецкі сьцяг і ўзьняты савецкі.Берасьці, якое належала Польшчы, было занятае вэрмахтам падчас кампаніі супраць гэтай краіны, што пачалася 1 верасьня. Напад 1 верасьня стаўся і пачаткам Другой сусьветнай вайны.17 верасьня ў Польшчу ўвайшлі савецкія войскі. Згодна дамоўленасьцяў паміж Нямеччынай і СССР, горад, аднак, уваходзіў у так званую савецкую сфэру ўплыву і павінен быў быць перададзены пад кантроль савецкіх войскаў, якія падышлі да яго з усходу.Захаваліся фота і відэа ... Болей...

Эксперт: Без асаблівай актыўнасці, але нервы рэжыму псуюць | Камунікат.org

Беларускае грамадства перад выбарамі – але асаблівай актыўнасці не назіраецца, кажа эксперт. Праходзіць адна з самых актыўных стадый выбраў – збор подпісаў праз пікеты.
Беларуская апазіцыя дэкларуе, што гэта для іх адзіная магчымасць праводзіць вулічныя пікеты і размаўляць з патэнцыяльным электаратам.Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, у Беларусі зарэгістравана 487 ініцыятыўных групаў для збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты на выбарах 2019 году. Апазіцыйныя акцыі заўважныя, але без асаблівага імпэту, адзначае палічны аналітык Паўлюк Быкоўскі.
– Але нейкі варушняк усё ж такі ёсць. Хутчэй за ўсё можна казаць пра тое, што прадстаўнікі апазіцыі наўпрост ставяць задачу для сябе не тое, каб атрымаць мандаты, а вырашыць нейкія іншыя пытанні, і можа быць адно з галоўных ... Болей...

У гадавіну параду ў Берасьці МЗС Расеі пахваліла «пакт Молатава — Рыбэнтропа» | Камунікат.org

80 гадоў таму ў Берасьці прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды перадачы гораду вэрмахтам (узброенымі сіламі нацысцкай Нямеччыны) пад кантроль савецкай Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі.Салдаты вэрмахту ўрачыстым маршам прайшлі перад трыбунай, на якой стаялі прадстаўнікі савецкага і нямецкага камандаваньня. Быў спушчаны нямецкі сьцяг і ўзьняты савецкі.Берасьці, якое належала Польшчы, было занятае вэрмахтам падчас кампаніі супраць гэтай краіны, што пачалася 1 верасьня. Напад 1 верасьня стаўся і пачаткам Другой сусьветнай вайны.17 верасьня ў Польшчу ўвайшлі савецкія войскі. Згодна дамоўленасьцяў паміж Нямеччынай і СССР, горад, аднак, уваходзіў у так званую савецкую сфэру ўплыву і павінен быў быць перададзены пад кантроль савецкіх войскаў, якія падышлі да яго з усходу.Захаваліся фота і відэа ... Болей...

Дзень без аўтамабіля, але на ровары | Камунікат.org

Роварны прабег прайшоў у Гародні з нагоды Дня без аўтамабіля. Назва штогадовага прабегу: „HrodnaRovar&Fest”.Асноўнай часткай мерапрыемства стаў роварны прабег для дарослых, працягласцю 14 кіламетраў. У ім прынялі ўдзел, на розных этапах, каля паўтысячы чалавек.
Асобна для самых маленькіх была праведзена роварная гонка на 100 метраў на пляцы Савецкім, пасля асноўнага мерапрыемства. У ім прымалі ўдзел дзеці ад аднаго да пяці гадоў.
Апрача абласных уладаў і грамадскага аб’яднання „ВелаГродна”, да ўдзелу ў Дні без аўтамабіля далучыліся дзіцячыя спартовыя школы, аматары МBX.Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Пікеты “Шэрага Ката” пад бел-чырвона-белым сцягам | Камунікат.org

У сёлетняй парламенцкай выбарчай кампаніі вырашыў браць удзел вядомы на Аршаншчыне відэаблогер Дзмітрый Казлоў, які вядзе свой канал пад нікам “Шэры Кот”.Больш за 2,5 тысячы падпісчыкаў глядзяць яго прамыя трансляцыі розных грамадскіх падзеяў – гэта сустрэчы з палітыкамі, акцыі пратэсту, варта ў Курапатах. Цяпер Дзмітрый Казлоў робіць стрымы і з уласных пікетаў па зборы подпісаў.
Ён ладзіць іх у самых людных месцах Воршы, хаця збіранне подпісаў такім чынам аказалася не самым аптымальным метадам:
– Большая частка подпісаў збіраецца па кватэрах. На пікетах, на жаль, не вельмі шмат людзей: хтосьці палохаецца, калі бачыць камеру, хтосьці баіцца, што штосьці за гэта будзе – напрыклад, звольняць з працы… А калі ідзеш па кватэрах, то, я сказаў бы так, што ко... Болей...

„Каманда 28” збірае подпісы за свайго кандыдата | Камунікат.org

У Гародні вось ужо другі тыдзень як далучылася да выбарчага працэсу група аднадумцаў, актыўных людзей, з розных партыяў і рухаў. Назвалі яны сябе „каманда 28”.
Штовечар у цэнтры горада яны разгортваюць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, чым прывабліваюць мінакоў. Пакуль час агітацыі не надыйшоў, але ўжо цяпер можна пазнаёміцца, за каго гэтая „каманда 28” прапануе падпісацца.Госць Рацыі – гарадзенскі палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
РР: Зараз ідзе збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Якія ёсць праблемы па інфармаванні, агітацыі насельніцтва адносна таго, што зараз адбываецца і што сярод прэтэндэнтаў на кандыдацтва ёсць людзі з дэмакратычнымі поглядамі?
Вадзім Саранчукоў: Зараз, калі ідзе збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў, люба... Болей...

Уладзімір Вялічкін: Выкарыстоўваецца адміністратыўны рэсурс | Камунікат.org

Выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу — гэта адно з асноўных парушэнняў за апошнія тыдні падпісной кампаніі, якія зафіксаваў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.У першую чаргу такая сітуацыя закранае праўладных кандыдатаў, адзначыў эксперт у галіне права:
– Я нават сам сведкам быў, калі падышоў да пікету Леаніда Брыча каля ЦУМа. Падбег нейкі хлопчык, пачаў казаць, што нехта прыслаў, трэба нейкага Івана Іваныча знайсці, каб ён месца знайшоў. Апынулася, што гэта сябра ініцыятыўнай групы Леаніда Брыча. Яго прыслаў, як сказаў гэты член нехта Пяскоў. Апынулася, што гэты Пяскоў – гэта сябра акруговай камісіі №1.„Людзі, якія датычныя да выканаўчых структур і ўваходзяць у склад выбарчай камісіі, яны дапамагаюць менавіта прахадным кандыдатам з пункту гледжання ўла... Болей...

Актывісты ўшанавалі памяць вязняў Бярозы-Картузскай | Камунікат.org

Палітычныя і грамадскія актывісты Бярозы і Менску правялі ў Бярозе акцыю каля помніка палітычным вязням канцлагера ў Бярозе-Картузскай.
Былі запалены знічы і ўскладзены вяночак з бал-чырвона-белай стужкай.Госці выступілі з прамовамі, святар праваслаўнай аўтакефальнай царквы айцец Вікенцій адслужыў малебен, бард Зміцер Захарэвіч выступіў з музычным нумарам.
Акцыя, пачатая кіраўніком Руху cалідарнасці „Разам” Вячаславам Сіўчыкам 10 гадоў таму, ладзіцца з тых часоў штогод, кажа сустаршыня руху Алена Талстая:
– Мэтай нашай акцыі было падкрэсліць, што Беларусь не павінна быць закладніцай у чужых войнах. Менавіта таму, што на нашай зямлі праходзілі войны ініцыяваныя Расеяй, а Расея – гэта заўсёды вайна. Нашая краіна цярпела ў міжваенны перыяд і падчас Другой сусветнай... Болей...

У Ізраілі абаранілі дыплом па тэме хатняга гвалту на прыкладзе Беларусі | Камунікат.org

У Ізраілі абаранілі дыплом па тэме хатняга гвалту на прыкладзе Беларусі.Гвалт у сям`і стаў тэмай дыпломнай работы беларуска-ізраільскай мастачкі Таццяны Тур. Яна напярэдадні скончыла бакалаўрыят па мастацтве ў Акадэміі мастацтва і дызайну «Бецалель» у Ерусаліме.
Дыпломная работа распавядае пра часы дзяцінства мастачкі, праведзеныя ў Воршы. Скараціць, ды нават падлічыць колькасць ахвяраў хатняга гвалту ў Беларусі не ўдаецца.
Менавіта таму Таццяна Тур вырашыла яшчэ раз звярнуць увагу на праблему, з якой раней сутыкалася сама:
– Я хацела сваёй працай выклікаць нейкі рэзананс, дысананс у людзей. Яны ўваходзілі ў абсалютна цёмны пакой і бачылі два тэлевізары. У адным была мая мама. Як быццам у старым тэлевізары дрыготкая карцінка. Тое ж самае з другім тэлевізарам, дзе быў м... Болей...

Гародня: “Зубное Шчасце” ад Васіля Дранько-Майсюка | Камунікат.org

Мона-спектакль Васіля Дранько-Майсюка “Зубное Шчасце” сабраў у Цэнтры гарадскога жыцця Гародні амаль паўсотню маладых гарадзенцаў разам са сваімі бацькамі.Дзеткі і дарослыя падзяліліся сваімі ўражаннямі пра выступ:
– Інтэрактыўнасць з дзеткамі, плюс актыўнасць зала. – Мне спадабалася мыш і яшчэ падаруначкі. – Спектакль спадабаўся інтэрактыўнасцю. Вельмі шмат было ўдзелу дзетак у гэтым спектаклі. Гэта быў не мона-спектакль, а менавіта групавы, і гэта добра, бо дзеткі былі не толькі гледачамі, але яшчэ і ўдзельнікамі.Стваральнік тэатральнай дзеі Васіль Дранько-Майсюк распавёў пра з’яўленне гэтага спектакля:
– Аформілася ў спектакль дзякуючы рэжысёрцы Аляксандры Бутар, я з ёй супольна працаваў. І яна нават прадстаўляла гэты мой спектакль. Мы яго ігр... Болей...

На Піншчыне выйшаў зборнік краязнаўчых нататак Івана Калошы | Камунікат.org

На Піншчыне свет пабачыў зборнік краязнаўчых нататак заснавальніка Народнага музея Якуба Коласа ў Пінкавічах. Выданне прысвечанае 90-годдзю Івана Калошы (1929-2010).
Над зборнікам краязнаўца працаваў у апошнія гады жыцця і не паспеў давесці да друку. Амаль праз дзесяць год пасля смерці даследчыка справа завершана.„Гэта быў цудоўны педагог і добры арганізатар”, – адзначае калега па настаўніцкай і музейнай справе Антаніна Сідарук:
– Я была ў яго на ўроку, ён праводзіў урок – іграў на скрыпцы. Гэта канешне быў цуд, а не ўрок. Ён вучыў малых дзяцей светлай духоўнасці праз музыку, вось гэта мне запомнілася. Запомнілася, як ён вёў у музеі экскурсіі, бо не адзін раз я была. Я з ім працавала ў творчай групе настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пінскага раёна.Ся... Болей...

Дзень Гедройца – 25 верасня | Камунікат.org

25 верасня ў прасторы ZAL#2 менскага Палаца мастацтваў адбудзецца шэраг мерапрыемстваў Прэміі імя Ежы Гедройца, фіналам якіх стане ганараванне сёлетніх лаўрэатаў.А 16.00 распачнецца дыскусія «Культура як геапалітыка: вектары спадчыны Ежы Гедройца» з удзелам польскіх і беларускіх інтэлектуалаў. Постаць рэдактара легендарнай «Культуры», ягоны ўплыў на сучасную культуру і палітычную думку абмяркуюць першы намеснік амбасадара Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі, журналістка Марыя Пшэломец, Ігар Бабкоў, празаік, паэт, філосаф, куратар „Беларускага Калегіюму”, лаўрэат Прэміі Ежы Гедройца, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў», старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч. Мадэрата... Болей...

Імі ганарыцца Саколка | Камунікат.org

„Дзякуючы ім Саколка вядомая не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце,”- сказала бургамістр Саколкі падчас адкрыцця стэндаў прысвечаных знакамітым землякам.
Урачыстае адкрыццё стэндаў у гонар заслужаных дзеячаў Сакольшчыны прайшло каля кінатэатра „Сокал”. Зараз кожны жадаючы зможа больш даведацца пра Яна Тарасевіча, Валерыя Урублеўскага, Стэфана Мустафу Ясінскага.На ўрачыстым адкрыцці дошак прысутнічаў міністр Яраслаў Говін:
– Трэба помніць пра былыя пакаленні, трэба помніць пра тых, хто пакінуў свой след у гісторыі Саколкі, у гісторыі гэтага рэгіёну, Польшчы, а часам іх уплыў перасягаў межы нашай краіны.
Ганна Кандрацюк-Свярубская, аўтарка кніга пра Яна Тарасевіча:
– Зроблена яшчэ адна прыступка адкрыцця Яна Тарасевіча. Я лічу, што Ян Тарасевіч і н... Болей...

Канферэнцыя „Беларусь пачынаецца тут” у Гародні | Камунікат.org

Серыя рэгіянальных эканамічных канферэнцыяў пад назваю „Беларусь пачынаецца тут” пачалася з Гародні.У памяшканні філіі Беларускай універсальнай таварнай біржы сустрэліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, эканамісты, выкладчыкі дзяржаўных і недзяржаўных установаў.
Сярод найбольш важных для Гарадзенскага рэгіёну пытанняў, якія ў дыскусіі падымалі ўдзельнікі, – гэта як развівацца рэгіёну ў варунках жорсткіх бюджэтных абмежаванняў, слабыя і моцныя бакі Гарадзеншчыны, працоўная міграцыя мясцовага насельніцтва і іншыя.
Кажа Аляксандр Чубрык, дырэктар даследчага цэнтру Інстытута прыватызацыі і менеджменту.
– Тэмы дыскусійныя максімальна практычна арыентаваныя. То бок, гэта зваротная сувязь, насамрэч. Мабыць з мінулага году ў такім кірунку ўсё развіваецца. Калі мы ро... Болей...

Берасцейцы працягваюць пратэст супраць АКБ | Камунікат.org

Выказаць свой пратэст у сувязі са з’яўленнем акумулятарнага завода недалёка ад Берасця чарговы раз сабраліся каля сотні людзей.Яны прайшліся ад плошчы Леніна да кінатэатра „Беларусь”, дзе быў арганізаваны пікет і мітынг у падтрымку пратэстуючых, кажуць удзельнікі акцыі:
– Хаджу з кастрычніка мінулага года. Як толькі даведаўся, што ёсць такая акцыя супраць завода, то адразу пачаў хадзіць. Справы здаецца рухаюцца ў правільным накірунку, спынілі пакуль па камандзе прэзідэнта працу завода. Аднак, там усё роўна рух ёсць. – Канешне ёсць вынік, бо калі нават уладзе гэта не падабаецца, то значыць ёсць вынік.Акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці адбываюцца ўжо больш за паўтары гады. Кожны тыдзень на вуліцы горада выходзіць ад сотні да нека... Болей...

Таццяна Малашчанка: Без руху цяжка застацца чалавекам | Камунікат.org

Сябра партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Малашчанка з Баранавічаў лічыць, што ўдзел у выбарах дае больш магчымасцяў падзяліцца з людзьмі набытымі ведамі інтэлектуальнага характару.
Таксама важны асабісты кантакт з жыхарамі горада. Таму яна вырашыла балатавацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай Усходняй выбарчай акрузе №6.Кажа Таццяна Малашчанка:
– Спадзеваў вельмі мала, і кажуць, што гэта мышыная валтузня, па-рознаму называюць усе гэтыя дзеянні, але ведаеце, жыццё само па сабе – гэта таксама рух. І без руху цяжка застацца чалавекам, асабліва тады, калі ты маеш нейкі патэнцыял і маеш што прапанаваць людзям, і самае галоўнае – зрабіць. І калі ты маеш у сабе штосьці, чым ты можаш падзяліцца, дапамагчы аста... Болей...