September 22nd, 2019

Быкаў Васіль, У тумане | Камунікат.org

У тумане
Аповесці. Раман
Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава».У рамане «Кар'ер» узноўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў, па волі франтавога лёсу апынаецца ў невялікім мястэчку на поўдні Беларусі. Цяжка паранены, ён змушаны пайсці y падполле, каб зноў змагацца з фашыстамі. Болей...

Быкаў Васіль, Сцюжа | Камунікат.org

Сцюжа
Аповесць
Быкаў Васіль

Вядомы Быкаў і невядомы Быкаў адкрываецца перад чытачом у “пасьлясавецкай” аповесьці “Сьцюжа”. Абвостранае пачуцьцё перажываньня лёсу Беларусі перанесенае на старонкі твораў Васіля Быкава рабіла іх запатрабаванымі ў розных узростах і розныя часы. Аповесьць распавядае пра складаныя лёсы беларусаў перад і ў часе вайны, распавядае пра лёсы нацыі, і раскрывае вытокі таго духоўнага тупіка, у якім апынулася беларускае грамадзтва на пераломе 20 і 21 стагодзьдзяў. Гэта не той твор які чытаюць у школьнай праграме ў Беларусі, гэта іншы Быкаў, праўдзівы і шчыры, які не маўчыць пра трагедыю беларускага народу. Трагедыю вытокі якой былі не ў пачатку вайны, а ўтым бездухоўным савецкім таталітарызме, на які наклаліся цягаты намяецкай акупацыі. Акупацыя зьнікла, але засталася самаакупацыя, якую і паказвае Быкаў у аповесьці “Сьцюжа”. Аповесьць напісана як заўсёды з адкрытасьцю і даверам да чытача, і выклікае разважаньне над лёсамі беларусаў у мінулым і будучыні. (З.К.) Болей...

Быкаў Васіль, Знак бяды | Камунікат.org

Знак бяды
Аповесць
Быкаў Васіль

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да “ўступленьня ў камунізм”, Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць “сьветлай будучыні. Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. “Знак бяды” накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. “Знак бяды” Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі “сумленьнем нацыі”. (З.К.) Болей...

Быкаў Васіль, Сьцяна | Камунікат.org

Сьцяна
Быкаў Васіль

Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. Беларуская гісторыя XX стагодзьдзя стаэрыла нямала сытуацыяў, калі характары розных людзей па-рознаму выяўпяліся на мяжы жыцьця і сьмерці. Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная вайна, «хрушчоўская» адліга, перасьлед апанэнтаў з боку КГБ у застойныя часы... Адпаведна рознымі былі й паводзіны міжвольных удзельнікаў гэтай гісторыі, ад якіх, па вялікім рахунку, не залежала нічога. Яны, фатальна абложаныя таталітарнай сыстэмай, маглі толькі захаваць або не захаваць сваю чалавечую годнасьць. Але ніякім чынам яны не маглі паўплываць на свой прадвызначаны статус — ахвяраў чырвонага або брунатнага малоха, які працяў кожнага зь іх наскрозь — іхны розум і іхную кроў. Васіль Быкаў у новай кнізе прозы паказвае, наколькі немагчыма, але наколькі важна на самых фатальных этапах гісторыі захоўваць чалавечнасьць, прыстойнасьць, годнасьць. Псыхалягічныя сытуацыі ў крыгычных абставінах становяцца напружанымі сюжэгамі, а дакладныя характарыстыкі самых розных чалавечых тыпау змушаюць чытача ўвесь час адчуваць сваю прысутнасьць сярод быкаўскіх пэрсанажаў і рабіць уласны маральны выбар. Кніга «Сьцяна» рыхтавалася да выхаду ў дзяржаўным выдавецгве «Мастацкая літаратура», але сёньняшні палітычны рэжым спыніў гэтую працу. Пасьля неаднаразовых прапановаў нашых чытачоў і з ласкавае згоды аўтара кніга «Сьцяна» выходзіць у незалежным выдавецтве «Наша Ніва». Болей...

Бутэвіч Анатоль, Расстайны пах асоту | Камунікат.org

Расстайны пах асоту
Аповесць, апавяданні
Бутэвіч Анатоль

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. Болей...

Беларускія пісьменнікі Польшчы | Камунікат.org

Беларускія пісьменнікі Польшчы
Другая палова ХХ стагоддзя

Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца з 18-цю беларускімі паэтамі і празаікамі, чякія жывуць па той бок беларуска-польскай мяжы. Болей...

Разанаў Алесь, Танец з вужакамі | Камунікат.org

Танец з вужакамі
выбранае
Разанаў Алесь

Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя забароны, сказаў непаўторнае слова пра час і пра сябе. Творы А. Разанава нязменна прыцягвагоць увагу чытачоў і даследчыкаў, актыўна перакладаюцца на іншыя мовы. Падводзячы рысу пад здзейсненым, кніга выбраных твораў тоіць у сабе магчымасці ўсё новага прачытання і скіравана ў наступнасць, «якая заўсёды тут». Болей...

Фэст „Мядзведзь” на Глыбоччыне | Камунікат.org

На Глыбоччыне ўпершыню прайшоў фэст “Мядзведзь”. Яго арганізаваў кааператыў “Велесаў шлях” сумесна з партнёрамі на сядзібе “Мядзвежы кут”.Фэст пазіцыянаваўся як свята моцных, актыўных і тых, хто шануе прыроду і не валяецца на канапе, нягледзячы на надвор’е. А з надвор’ем, сапраўды, не пашчасціла, увесь дзень ішоў дробны дождж, але гэта не спалохала народ. Госці завіталі не толькі з суседніх раёнаў, але прыехалі нават з замежжа: Расеі ды Германіі.
Па словах гаспадыні сядзібы “Мядзвежы кут” Алены Верташонак, зладзіць фэст восенню ім прапанавалі іх сябры, і вось ён адбыўся, дзякуючы іх падтрымцы.
– Гэта было вельмі складана, але вельмі пазітыўна. Я не ведала, што столькі сяброў у нас ёсць, якія пагадзіліся нас падтрымаць. Гэт... Болей...

Амбасада Швецыі ў Менску арганізавала „гаражны” распродаж | Камунікат.org

Дабрачынны „гаражны” распродаж арганізавала амбасада Швецыі ў Менску.Іншыя назвы такога мерапрыемства — “блышыны рынак”, што па-шведску гучыць як “лопіс”, бо слова ‘’loppa’’ перакладаецца як “блыха”.
У сучаснай Швецыі такое вельмі папулярна, кажа амбасадарка Крысціна Юханнэсан:
– Цяпер гэта практычна ў любым горадзе рэгулярна адбываецца. І мы бачым, што гэта робіцца ўсё больш папулярным. Асабліва сярод моладзі. Бо моладзь сёння вельмі хвалюе пытанне пра ўстойлівае развіццё, як мы наогул жывём на гэтай планеце і што будзе далей. Гэта вельмі пазітыўна. І мы сёння вырашылі злучыць два пытанні – па-першае, пагаварыць пра тое, што можна рэчам даць другое жыццё, і другое, што мы гэта робім з дабрачыннымі ... Болей...

Марат Гаравы: Так працавала гэтая фабрыка смерці | Камунікат.org

Гісторык і журналіст Марат Гаравы адкрыў Курапаты – фабрыку смерці НКВД – па-новаму.Яго кніга “НКВД забіваў у Курапатах” – працяг звестак Зянона Пазняка пра тэрор супраць свайго народу, учынены НКВД у 30-40-я гады, кажа Марат Гаравы:
– Зянон Пазняк адкрыў Курапаты. Ён першаадкрывальнік. Яны даказалі, што НКВД забіваў. Даказалі. А мне трэба было працягнуць, паказаць – як гэта было, як працавала гэтая фабрыка смерці.Па словах Марата Гаравога, не можа быць моцнай дзяржава, дзе выкасілі лепшых людзей – падмурак нацыі:
– І таму гэтая краіна, на першым крутым павароце – хлоп і няма. Таму што грунт вырубілі. А яны пачалі: вось гэтая Амерыка, там яшчэ нешта… Гэта смешна. Як можа існаваць дзяржава, калі яна грунт знішчыла свой.Па ... Болей...

Жылка Уладзімір, Выбраныя творы | Камунікат.org

Выбраныя творы
Жылка Уладзімір

Першая квадра дваццатага стагоддзя для Беларусі была шматспадзеўнай i стратнай адначасова. Надзеі на ўваскрошанне паняволенай Бацькаўшчыны цеплілiся ў сэрцах беларускiх адраджэнцаў вякамi, а ў час, калi задрыжалi падвалiны i хiснулiся сцены расійскай iмперскай вязнiцы, абудзiлiся з новай сiлай. Але ваенна-рэвалюцыйная калатнеча не магла паспрыяць развою паўнакроўнага актыўнага жыцця, якое звычайна назiраецца пасля абуджэння. Парушаны жыццёвы побыт, голад i эпiдэмii накладалi свой жахлiвы адбiтак на iснаванне спаняверанага, знядужалага людства. Човен Харона без пярэдыху снаваў па беларускiх рэках, вышукваючы чарговых ахвяраў. Колькi iх было, беларусаў, падкошаных тыфам i сухотамi, забiтых немцамi, палякамi, бальшавiкамi? Час ад часу зтагосветны човен прыпыняўся i забiраў у незваротную вандроўку людзей з Божай iскраю ў сэрцы — каб хоць неяк усцешыць насельнiкаў краiны вечнага смутку. I радзеў шэраг ратавальнікаў беларушчыны, i большаў почат святых пакутнiкаў за мройную для многiх, а для iх амаль увачавiдненую Беларускую Дзяржаву. Цётка, Iван Луцкевiч, Максiм Багдановiч, Iгнат Канчэўскi, Ядвiгiн Ш., Алесь Гарун, Андрэй Зязюля… Болей...

У Менску прайшло свята грэцкай культуры | Камунікат.org

“Калімера” (што па-грэцку азначае “Добры дзень”) — пад такой назвай у Менску прайшло свята грэцкай культуры. Яго наведвальнікі змаглі пабачыць тэатралізаваны паказ “Рэха Элады”, пазнаёміцца з карцінамі мастака Паўла Дзімітрыадзі, а таксама паглядзець на выступы нацыянальных спевакоў ды музыкаў.У мерапрыемстве прынялі ўдзел і этнічныя грэкі, якія жывуць у Беларусі. Сярод іх Ігар Саўлідзі:
– У Беларусь мае продкі трапілі з боку бацькі ў часы Другой сусветнай вайны. Мой дзед служыў у войску, краснаармейцам, і бабуля з дзецьмі ішла ўслед за наступаючай Чырвонай арміяй. І яны аселі ў горадзе Ашмяны ў Гарадзенскай вобласці. І вось адтуль мы з’явіліся тут.
Ігар падчас свята дэманстраваў адзін з гістарычных грэцкіх касцюмаў:– Гэта касцю... Болей...

Экскурсія па Купалаўскім з нагоды 100-га тэатральнага сезону | Камунікат.org

Тэатр Янкі Купалы, што ў Менску, распачынае свой 100-ы тэатральны сезон.
З гэтай нагоды прайшло свята 100-годдзя, госці якога змаглі паўдзельнічаць у майстар-класах ды забаўляльных пляцоўках, зрабіць “вусы Купалы” з дапамогай барбераў, адведаць аўтарскія тэатральныя сэты пад назвамі “Ноч на Каляды”, “Людзі на балоце”, “Чорная панна Нясвіжа”ды інш. Але бадай што самым цікавым была экскурсія па тэатральным закуліссі.Адну з іх праводзіла акторка Хрысціна Дробыш:
– Мы праходзім па асноўным цэхам тэатра – гэта касцюмерны, рэквізітарскі, грымёрны цэхі, гэта арт-фае, гэта, вядома, канешне ж, сцэна, як вялікая, так і камерная, а таксама закулісная частка, дзе знаходзіцца галерэя акцёраў, якіх ужо з намі няма і якія не выходзяць на сцэн... Болей...