September 19th, 2019

Вадзім Саранчукоў падвёў вынікі тыднёвага збора подпісаў | Камунікат.org

Каманда намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова падвяла ў Гародні першыя вынікі працы вялікім пікетам у цэнтры горада.Кажа Вадзім Саранчукоў:
– Нашая каманда тыя задачы, якія перад сабой ставіла, – выканала. Мы штодня праводзім пікеты па збору подпісаў. Мы пайшлі да людзей. Мы запусцілі тэлеграм-канал нашай каманды. Мы запусцілі чат. Мы збіраем водгукі людзей, чаму яны падпісваюцца за нас. Фактычна мы адзіныя, хто ў гэтым горадзе зараз займаецца актыўнай выбарчай кампаніяй.Зміцер Бандарчук, сябра каманды, лічыць, што каманда Саранчукова здолела аб’яднаць у Гародні розныя палітычныя сілы.
– Мы бачым, што на справе адбываецца тое, пра што мы планавалі раней. Усе палітычныя партыі і арганізацыі, якія ёсць у Гародні, усе прадстаўнікі не вылучаліся на гэтай а... Болей...

У Гомелі плануецца татальнае назіранне | Камунікат.org

Гомельскія дэмакраты „Аб’яднанай грамадзянскай партыі”” арганізуюць татальнае назіранне на Гомельскай Цэнтральнай выбарчай акрузе №33, дзе вылучае сваю кандыдатуру Уладзімір Няпомняшчых.Сябра АГП Васіль Палякоў зазначае, што дадзеныя назірання дазволяць скласці ўяўленне пра рэальную яўку на выбарах на кантрольным участку:
– Будзе ўзятая адна акруга ў горадзе Гомелі, дзе будзе вельмі шчыльнае назіранне, якое дазволіць атрымаць інфармацыю пра тое, якая была яўка падчас кампаніі і наколькі празрыста адбыўся падлік галасоў. Гэта Гомельская Цэнтральная акруга № 33. Вось тут мы плануем вельмі шчыльна назіраць, каб не проста казаць, што выбараў няма і нам хлусяць, а каб у нас былі доказы і мы гэта бачылі на свае вочы.У Гомельскай Цэнтральнай акрузе №33 зарэгістраван... Болей...