September 18th, 2019

Выйшаў 101-ы нумар «Дзеяслова». Што ў ім ёсць пачытаць? | Камунікат.org

Адкрывае нумар нізка вершаў Валянціны Аксак «Меню таемнае вячэры». Нізка насычана біблійнымі матывамі (верлібры «Вербы», «Міраносіцы», «Эмануіл», «Міраносіцы», «Вялікдзень-2019» і інш.), што суседнічаюць і пераплятаюцца з няўлоўным хараством, якое паэтка бачыць ў самых быццам бы будзённых рэчах.Уладзімір Някляеў прэзентуе сваю новую паэму «Зорка Дзіва». Даўней яе назвалі б ліра-эпічнаю (зрэшты, жанравая пазнака \"нальшанская легенда\" ўжо ўказвае на гэта).Наогул жа, калі казаць пра паэтычную частку нумару, Уладзіміра Пракопавіча акаляе цэлае суквецце паэтак: Галіна Каржанеўская (нізка «Сустрэча з крэўнымі»), Ванда Марцінш душ Рэйш ( «Плод авакада»), Ганна Комар ( «Мора ўнутры&r... Болей...

У Беластоку прэзентавалі кнігу «Прыйшлі з Усходу» | Камунікат.org

Музей Памяці Сібыры адзначыў 80 гадавіну нападу Савецкага саюза на Польшу прэзентацыяй кнігі «Прыйшлі з Усходу» («Przyszli ze Wschodu»).Навукова-папулярнае выданне аўтарства Войцеха Слешыньскага і Марціна Звольскага апісвае падзеі часоў савецкай акупацыі ўсходніх земляў ІІ Рэчы Паспалітай ў 1939-1941 гадах.
Кажа дырэктар Музея Памяці Сібіры і суаўтар кнігі Войцех Слешыньскі:
– Гаворым наогул пра усходнія землі, а Беласток быў той тэрыторыяй, якая была ў савецкай акупацыі, а затым аказалася ў межах польскай дзяржавы. Вырашылі мы выдаць кнігу папулярна-навуковую, якая б паказала, што адбывалася на працягу гэтых двух гадоў на ўсходніх землях Другой Рэчы Паспалітай.Кніга расказвае пра гісторыю земляў некалькіх сучасных дзяржаў, таму матэрыялы для яе шукалі ў роз... Болей...

Беластоцкі тэатральны фестываль «Напрамак Усход» | Камунікат.org

9 тэатральных падзеяў і 160 гасцей. У Беластоцкім драматычным рыхтуюцца да фестывалю «Напрамак Усход».Ужо ад 18 верасня ў касах тэатру можна атрымаць бясплатныя запрашэнні, а сам фестываль пачынаецца 28 верасня, калі на сцэне мясцовага драматычнага выступяць акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Івана Франка з Кіева.
У Беластоку яны пакажуць «Швейка». „Фестываль «Напрамак Усход» развіваецца і пашыраецца, але не мяняе сваіх мэтаў,” – кажа дырэктар беластоцкага тэатра Петр Палторак:
– Залежыла нам, каб гэтыя спектаклі прэзентавалі культуру, якая нам вельмі блізкая, але з іншага бок, з-за існавання мяжы, не вельмі знаёмая жыхарам Падляшша. Таксама залежыла, каб гэтыя спектаклі былі розныя. Каб паказаць іншыя культуры, паказа... Болей...

Тэатральны фестываль «ODE» | Камунікат.org

Тэатральны фестываль «ODE», які побач з «Напрамкам Усход».
Напрыканцы верасня ў Беласток прыедуць акцёры з Беларусі, Украіны, Літвы і Грузіі на фестываль «Напрамак Усход», а перад гэтым пройдзе фестываль «ODE», які скіраваны для больш малодшай тэатральнай публікі – моладзі і нават дзяцей.7 дзён і штодня па некалькі падзеяў. Прэзентацыя найперш творчасці беларусаў Падляшша, якія развіваюць тэатральную культуру на сваёй мове, – кажа каардынатар фестывалю Яаана Троц.
– Ёсць што паказваць апрача майго тэатра «Чрэва». Я раблю спектаклі з групамі моладзі, і гэты спектакль таксама хочацца паказаць. Паказаць гэтых маладых людзей, якія хочуць выступаць, спяваць на сваёй мове. Апрача таго ў гэтым годзе паказваю фільм &l... Болей...

«17 верасня 1939 года. Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі» | Камунікат.org

80-годдзе ўз’яднання БССР адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. «17 верасня 1939 года. Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі» – гэта назва выставы, якая адкрылася ў менскай бібліятэцы.
Менавіта 17 верасня загадам савецкага ўрада былі аб’яднаны Заходняя і Усходняя часткі Беларусі. „Гэтую падзею зараз абмяркоўваюць у розных кантэкстах,” – адзначыў намеснік дырэктара НББ Алесь Суша.
– Гісторыкі таксама дэбатавалі пра будучыню, пра магчымасці. Наагул вывучэнне гэтай даты, ці агулам магчымы нейкі канструктыўны падыход да разумення гэтай сітуацыі з боку нашых суседзяў, найперш Польшчы, тут, відаць, ніколі не будзе адзінства. І гэта трэба прызнаць. Ніколі не будзе спакою датычна памежных тэрыторый. Як для нас, для бібліятэкі, я ... Болей...

Выстава «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг.» | Камунікат.org

У музеі Янкі Купалы ў Менску распачалася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг.» са збораў Ігара Мельнікава. Да падзей 17 верасня 1939 года ў палякаў і беларусаў могуць існаваць крыху адрозныя пункты падыходу.Кажа сам гісторык і калекцыянер:
– Над выставай гэтай працаваў досыць доўга. Матэрыялы выстаўленыя не ўсе, таму што прывезлі мы значна больш гэтых матэрыялаў, але ўсе яны проста не ўлезлі ў гэтыя памяшканні. І тое, дзякуй Богу, у нас ёсць добрая заля, у нас ёсць магчымасць усё паказаць. Вы бачылі афішу, на якой было напісана: мяжа была пад Менскам 1921-1941. Менавіта сорак першым годам заканчваецца тая даваенная савецка-польская мяжа, ну, і пачынаецца, як вядома, з падзей Рыжскага міру ў 1921-м годзе.На дзяржаўным узроўні 80-ую гадавіну падзей 17 верасня 1939 ... Болей...

17 верасня ў Берасці нагадалі пра КПЗБ | Камунікат.org

17 верасня берасцейцам прадставілі транспарант мясцовага акружнога камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.Экспанат выстаўляецца ў межах праекта “12 артэфактаў” у зале Берасцейскага абласнога краязнаўчага музея. 9-е па ліку мерапрыемства з цыкла адкрывала загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела ўстановы Ніна Кірылава:
– Гэта ўнікальны прадмет больш чым з 90-гадовай гісторыяй. Прадмет, які ўснуе ў адзіным экземпляры і які ствараўся ў падпольных умовах пад страха арышту. Гэта транспарант берасцейскага падпольнага акружнога камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. І зараз мы з вамі пабачым гэты рарытэт.Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) – партыя якая дзейнічала ў міжваеннай Польшчы ў 1923-1938 гадах. На захадзе Беларусі дзейнічала 7 акруго... Болей...

“Трэці раз іду на парламенцкія выбары”. Навошта? | Камунікат.org

Старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, старшыня аргкамітэту па стварэнні прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам” Ірына Яскевіч збірае подпісы за сваё вылучэнне на ўдзел у будучых выбарах.Для яе гэта ўжо трэцяя парламенцкая кампанія, і дзве мінулыя паказалі, што ў супроцьвагу актывістцы прызначаюць самых уплывовых праўладных кандыдатаў. Таму першая парламенцкая кампанія была шокам, кажа Ірына Яскевіч:
– Шмат людзей пайшлі за мяне галасаваць толькі таму, што гэта мае знаёмыя, мае сябры. І ў іншых умовах яны ўвогуле б не пайшлі на выбары. Тое, што я набрала крыху больш за тры адсоткі, вельмі засмуціла маю сям’ю, яны казалі, што такога не можа быць, бо яны былі назіральнікамі.Ірыну Яскевіч добра ведаюць у тым раёне, дзе яна жыве, бо актывістка... Болей...

Вольга Прусак: „Беларускай драматургіі бракуе сацыяльнага кантэксту” | Камунікат.org

Пра творчасць маладой літаратаркі з Віцебску можна пачуць самыя разнастайныя водгукі: ад захопленых “Гэта геніяльна!” да скептычных “Гэта ніколі не паставяць на беларускай сцэне!”
І тым не менш, ні п’есы Вольгі Прусак, ні яе дакументальныя стужкі не пакідаюць гледачоў абыякавымі – пра іх спрачаюцца, іх абмяркоўваюць, іх імкнуцца ўбачыць. Дзве яе п’есы трапілі ў рэпертуар Беларускага Свабоднага тэатру, яшчэ некалькі былі адзначаны на міжнародных конкурсах.
Тым часам дзяўчына працуе педагогам- арганізатарам у Беларускім тэатры “Лялька”, на сцэне якога нядаўна адбылася прэм’ера яе першай беларускамоўнай інсцэніроўкі. А яшчэ Вольга з’яўляецца сцэнарысткай і рэжысёркай некалькіх дакументальных кінастужак, прадэманстраваных на ... Болей...

У Менску прэзентавалі «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» | Камунікат.org

Беларускі пераклад рамана Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» прэзентавалі ў сталічным музеі Максіма Багдановіча.
Распавядае ўдзельнік імпрэзы музыка Піт Паўлаў:
– Я пачуў упершыню «Сяргей Пясецкі» ад Міхала Анемпадыстава. Атрымалася, што мы з Міхалам нават патрапілі на сустрэчу са старымі-старымі ўдзельнікамі віленскай Арміі Краёвай. Адзін з іх быў знаёмы з Сяргеем Пясецкім. І вось мы ўжо паразмаўлялі з гэтымі вельмі старымі людзьмі. Мяне ўсё гэта страшна захапіла, і нават у нейкі момант я сябе адчуў гэтым героем. Хоць, я, канешне, іншы чалавек.Дзень уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі 17 верасня 1939 года мае неадназначную ацэнку нават у беларускіх гісторыкаў. Разглядаць яго варта толькі ў кантэксце пачатку Другой сусветнай вайны.М... Болей...

З Беларусі хацелі зрабіць фабрыку смерці | Камунікат.org

Як да Беларусі не даехалі крэмацыйныя печы, глядзіце ў 2-й серыі цыклу «Даты праўды», прысвечанага 80-м угодкам пачатку Другой сусветнай вайны.У 1941 годзе нацысты планавалі, што прымаць вязняў, дэпартаваных з іншых краінаў, будзе не толькі Менск, але і Магілёў. Пра гэта ў 2-й серыі цыклу распавядае кандыдат гістарычных навук Кузьма Козак.Паводле яго, было замоўлена 34 крэмацыйныя печы, якія вырабляліся ў Нямеччыне: «То бок меркавалася, што гэта будзе цэлая фабрыка – асноўнае месца знішчэння». Аднак ад гэтага плану адмовіліся.Куды ў выніку трапілі печы і колькі працэнтаў карэннага насельніцтва гітлераўцы планавалі пакінуць у Беларусі? 2-я серыя цыклу «Даты праўды», прысвечанага 80-м угодкам пачатку Другой сусветнай вайны, распавядае пра вынішчэнне ... Болей...

Саветы не ратавалі дзеячаў беларускай культуры і кінулі іх немцам | Камунікат.org

Як беларуская інтэлігенцыя выжывала пад нямецкай акупацыяй? Пра гэта распавядае 3-я серыя цыклу адмысловых выданняў праграмы «Даты праўды», прысвечаных 80-м угодкам пачатку Другой сусветнай вайны.Удар нямецкіх войскаў па СССР 22 чэрвеня 1941 года быў настолькі моцным, а супраціў Чырвонай Арміі настолькі нікчэмным, што савецкія ўлады не паспелі як след правесці абавязковую на выпадак вайны эвакуацыю, у тым ліку дзеячаў нацыянальнай культуры. З горам напалам на ўсход краіны дабраліся Янка Купала і Якуб Колас. Пашанцавала трупе Тэатру імя Янкі Купалы, якая акурат у гэтыя дні была на гастролях у Маскве. Адтуль, дзякуючы настойлівасці дырэктаркі Фані Аллер, камуністычныя ўлады эвакуявалі калектыў у сібірскі Томск.Каля 80 % даваеннага насельніцтва было пакінутае на волю жорсткаму лёс... Болей...

Падарунак полацкаму музею ад Ірыны Жарнасек | Камунікат.org

Істотнай крыніцай папаўнення кніжнага фонду Полацкага музея беларускага кнігадрукавання з’яўляюцца падарункі пісьменнікаў.
Сёлета незвычайныя кнігі музею падаравала наваполацкая пісьменніца Ірына Жарнасек – гэта самвыдат канца 80-гадоў.Кажа Ірына Жарнасек:
– Няхай людзі ведаюць, што быў час, калі нам былі недаступныя кнігі, якіх мы прагнулі чытаць. Нам былі яны недаступныя. Ды што казаць… Я вось цяпер успомніла, што гэткага ў мяне не было асабістага выдання. Але я ўпершыню чытала кнігу «Майстар і Маргарыта» перадрукаваную на машынцы, пераплеценую, фаліянт цэлы.Сярод падараваных кніг – «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча, слоўнік Вацлава Ластоўскага і паэма Ніла Гілевіча «Лысая Гара», якая да 90-х гадоў хадзіла па рука... Болей...

Майкл Карпэнтэр: «Беларуская моладзь больш на хвалі з заходняй культурай, чым нехта думае» | Камунік

Майкл Карпэнтэр, былы намесьнік памочніка міністра абароны ЗША, цяпер старшы дырэктар цэнтру Байдэна ва Ўнівэрсытэце Пэнсыльваніі падзяліўся тым, што ў прыватных гутарках гаварылі яму беларускія чыноўнікі, а таксама ўражаньнямі ад Лукашэнкі і беларускай моладзі.
Радыё Свабода Болей...

Планы і прэм’еры Падляшскай Оперы і Філармоніі | Камунікат.org

Оперная Студыя, супраца з іншымі операмі, „Фестываль Пучыні”, адкрытыя канцэрты для моладзі. Гэта толькі частка планаў новай дырэктаркі Падляшскай Оперы і Філармоніі прафесара Эвы Іжыкоўскай-Ліпіньскай.Бліжэйшым часам Опера будзе рэалізоўваць планы, падрыхтаваныя ранeйшай дырэкцыяй:
– З запланаваных прэм’ер – 4-га кастрычніка опера “Халка” (Вільня), варшаўскі “Вялікі тэатр Нацыянальнай оперы” прадставіць “Прывід Оперы” і чарговая рэалізацыя на вялікай сцэне мюзікла “Ісус Хрыстос – суперзорка”.Як заяўляе прафесар Эва Іжыкоўска-Ліпіньска, 17 красавіка 2020 года адбудзецца прэм’ера “Яўгена Анегіна”. Гэта ўжо прапанова новай дырэктаркі, якая павінна яшчэ вырашыць праблемы фінансавыя – О... Болей...

Саветы не ратавалі дзеячаў беларускай культуры і кінулі іх немцам | Камунікат.org

Як беларуская інтэлігенцыя выжывала пад нямецкай акупацыяй? Пра гэта распавядае 3-я серыя цыклу адмысловых выданняў праграмы «Даты праўды», прысвечаных 80-м угодкам пачатку Другой сусветнай вайны.Удар нямецкіх войскаў па СССР 22 чэрвеня 1941 года быў настолькі моцным, а супраціў Чырвонай Арміі настолькі нікчэмным, што савецкія ўлады не паспелі як след правесці абавязковую на выпадак вайны эвакуацыю, у тым ліку дзеячаў нацыянальнай культуры. З горам напалам на ўсход краіны дабраліся Янка Купала і Якуб Колас. Пашанцавала трупе Тэатру імя Янкі Купалы, якая акурат у гэтыя дні была на гастролях у Маскве. Адтуль, дзякуючы настойлівасці дырэктаркі Фані Аллер, камуністычныя ўлады эвакуявалі калектыў у сібірскі Томск.Каля 80 % даваеннага насельніцтва было пакінутае на волю жорсткаму лёс... Болей...

Таццяна Малашчанка: У Баранавічах створаны новы беларускі клас | Камунікат.org

У баранавіцкай сярэдняй школе №9 адкрыўся новы беларускі клас, у які пайшло толькі 5 хлопчыкаў, улічваючы спартыўны ўхіл школы.Зноў шмат высілкаў праявілі энтузіясты-бацькі і Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы. Улада паставілася да гэтага ліберальна, але асаблівых старанняў не праявіла, – кажа старшыня камісіі па выкарыстанню беларускай мовы, выхаванню і адукацыі Таццяна Малашчанка:
– Гімназічны ўзровень трошкі больш прывабны для людзей у нашых Баранавічах. А 9-ая школа ў нас больш характарызуецца як спартовая. Пяць хлопчыкаў. І гэта таксама паказальна, што менавіта дзяўчынкі пайшлі ў гімназіі, а хлопцы захацелі больш такога спартовага развіцця.Паводле Таццяны Малашчанкі, у гімназію ў свой час пайшлі больш дзяцей у беларускія класы – 6 дзесяцікласнікаў і 12 другакла... Болей...

У Віцебску амаль няма інфармацыі пра выбары па-беларуску | Камунікат.org

Старшыня Віцебскай абласной Рады партыі БНФ Канстанцін Смолікаў падаў скаргу ў абласную выбарчую камісію пра адсутнасць беларускамоўнай інфармацыі пра выбары на афіцыйных сайтах.Навінаў пра выбарчую кампанію па-беларуску няма ні на сайце аблвыканкаму, ні на сайце гарвыканкаму, ні на сайтах раённых адміністрацый, кажа Канстанцін Смолікаў:
– Гэтая старонка адразу пераскоквае ці на старыя навіны, якія зусім не тычацца выбараў, ці ўвогуле выдае памылку, што такіх старонак не існуе на беларускай мове. Такім чынам, ніякай інфармацыі па-беларуску датычна выбараў няма.Падчас маніторынгу афіцыйных сайтаў Віцебшчыны, Канстанцін Смолікаў засведчыў яшчэ адно парушэнне: з 23-х сайтаў раённых адміністрацый вобласці бальшыня ўвогуле не мае беларускамоўнай версіі. Не мае яе і сайт Наваполацкага гар... Болей...

Вячаслаў Болбат: Усё падрыхтавана, каб прайшлі патрэбныя кандыдаты | Камунікат.org

У Баранавіцкім раёне, як і паўсюль на Берасцейшчыне, падрыхтоўка да выбараў ідзе роўна і вяла.У Баранавічах усё падрыхтавана да фальсіфікацый, хаця на дадзеным этапе амаль ніякіх заўвагаў няма, кажа шматдосведны доўгатэрміновы назіральнік за выбарчым працэсам ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Вячаслаў Болбат:
– Толькі партыйная арганізацыя “Справядлівы Свет” выстаўляла сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі. Былі ўключаны толькі ў 6-ю і 7-ю па адным чалавеку. Засталіся амаль усе тыя, якія былі на папярэдніх выбарах, і старшыяня камісіі, і сакратар камісіі ранейшыя. Гэта, насамрэч, не выбары, а гульня ў выбары. Усё падрыхтавана да таго, каб прайшлі патрэбныя кандыдаты, і гэта будзе зроблена адназначна.Паводле Вячаслава Болбата, так бы мовіць, улада пайшла на дэмакрат... Болей...