September 17th, 2019

У галерэі Arsenal прайшла беларускамоўная экскурсія | Камунікат.org

Экскурсіяй на беларускай мове ў галерэі Arsenal завяршылася выстава „Гісторыі пра старасць”.Гэта выстава – голас у дыскусіі, прысвечанай праблеме старасці. Экскурсію правяла Аліна Ваўранюк – настаўніца беларускай мовы і віцэ-старшыня Аб’яднання на карысць дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову.
Кажа Магдалена Ваўранюк з галерэі Arsenal:
– Хочам такім чынам заахвоціць асобаў, якія гавораць па-беларуску, а таксама беларускую меншасць, якая жыве на Падляшшы, як і прыезджых асобаў з Беларусі, каб яны пазнаёміліся з сучасным мастацтвам, падрыхтаванымі выставамі ў галерэі Arsenal. Таксама ідзе пра збудаванне пэўных трывалых адносін з гэтымі асобамі. Для галерэі важна адкрывацца на розныя групы. Стараемся быць максімальна даступнымі.Гэта быў дэбют Ал... Болей...

Прэм’ера ў „Ляльцы”: пра смех і душу, якую нельга прадаваць | Камунікат.org

У першы вечар новага сезону віцебскі тэатр “Лялька” запрасіў гледачоў на пастаноўку паводле аповесці нямецкага пісьменніка Джэймса Круса “Цім Талер або прададзены смех”.Спектакль паставіў Міхась Клімчук, а інсцэніроўку для лялечнай сцэны зрабіла вядомая маладая літаратарка Вольга Прусак.Яна піша п’есы для дарослых на складаныя сучасныя тэмы, і праца ў новым фармаце стала яе першым досведам.
– Міхась Клімчук аднойчы прыйшоў і сказаў: “Мой сын чытае такі твор цікавы, давай паспрабуем нешта зрабіць!”Я памятаю таксама гэты твор са школьнай праграмы, і кажу: “Так, гэта добра, гэта клас!” Проста мне прыйшлося шмат чаго адкінуць і знайсці галоўную лінію, адкідваючы ўсё лішняе.Аповесць, якая стала асновай для спектакля “Лялькі Ціма... Болей...

Прэзентацыя праўды пра Курапаты | Камунікат.org

На сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах адбылася выстава «Праўда пра Курапаты».
Даследчык Курапат, гісторык і журналіст Марат Гаравы таксама прэзентаваў сваю кнігу “НКВД забіваў у Курапатах”. Ён расказаў прысутным пра жудасныя факты забойства бязвінных людзей у Курапатах з 1932 па 1941 год НКВД.Факты даследаваў асабіста, дапаўняючы адкрыццё пра Курапаты Зянонам Пазняком, кажа Марат Гаравы:
– Для таго, каб напісаць такую кнігу, спатрэбілася дваццаць гадоў працы. Яна маленькая, але ўся з фактуры. А каб факт знайсці, трэба яго вылучыць сярод іншых – раз, трэба яго праверыць – два, удакладніць – тры, увесці ланцуг іншых фактаў і зрабіць кнігу. Курапаты – гэта айсберг, гэта боль Беларусі вялікая, там сотні тысяч людз... Болей...

У «віцебскіх Курапатах» урачыста адкрылі новы помнік | Камунікат.org

«Віцебскімі Курапатамі» называюць лясны масіў каля вёсак Хайсы і Дрыколле. Тут у 2014-м і 2017-м гадах мясцовыя жыхары знайшлі чалавечыя парэшткі, верагодна, выкінутыя з масавых пахаванняў «чорнымі капальнікамі».
Паводле старажылаў, у гэтым лесе ў 1930-я гады адбываліся сталінскія расстрэлы. Актывісты ствараюць тут самаробны мемарыял, бо ўлады за ўсе прамінулыя гады так і не прызналі, што знойдзеныя ў лесе чарапы і косткі – гэта парэшткі ахвяраў сталінізму.У лясным масіве ўсталяваныя 32 крыжы ў памяць пра загінулых: жалезныя – на ўваходзе ў лес, і драўляныя – на месцах брацкіх магіл, з якіх на экспертызу былі вывезены чалавечыя косткі. Але 52-гі пашуковы батальён працаваў няўважліва, і шмат парэшткаў засталося проста пад нагамі, кажа стваральнік ... Болей...

Талака на Свіслацкіх могілках | Камунікат.org

На старых могілках у Свіслачы, дзе знаходзіцца і магіла Віктара Каліноўскага, брата кіраўніка паўстання 1863-64 году Кастуся Каліноўскага адбылася талака, арганізаваная актывістамі са Свіслачы, Гародні і Менску.
Распавядае адзін з удзельнікаў талакі гарадзенец Дзяніс Жыгавец:
- Талака была арганізавана ініцыятыўнымі людзьмі, якія распачалі кампанію #Kalinouski2019. Мэта была ўпарадкаваць ўсё вакол адноўленай магілы, каб выглядала прыстойна. І яшчэ адна мэта была паглядзець па могілках, дзе ёсць закінутыя камяні, якія ўраслі ў землю, якія былі перакуленыя.На думку Дзяніса Жыгаўца на могілках імаверна былі знойдзеныя пахаванні паўстанцаў Каліноўскага:
- Нейкіх сенсацыйных знаходак не было, з таго што мы, адкапалі, што дасталі. Але з намі быў такі даследчык, як Зміцер Юркевіч, ён сказаў, ш... Болей...

Школа роварных актывістаў у Берасці | Камунікат.org

Школу роварных актывістаў ладзяць у горадзе прадстаўнікі арганізацыі «За вела Берасце!». Папярэдне запланавана, што заняткі будуць адбывацца на Вяслярным канале.
Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ўсіх узростаў, – распавёў адзін з каардынатараў установы Уладзімір Красько:
– Адзінае што дзеці, якія не дасягнулі 16 год, запрашаюцца да ўдзелу разам з бацькамі. То бок мы забяспечваем са свайго боку ровары і забяспечваем інструктараў, якія будуць паказваць прыёмы бяспечнага перасоўвання на ровары. Цікава, што школа будзе патрэбна тым, хто ўжо ўмее ездзіць на ровары, але хоча навучыцца бяспечнаму перасоўванню, то бок правілам тармажэння і ўваходжання ў паварот і іншым манеўрам.– Такая школа бестэрміновая, асноўнае абсталяванне будзе закуплена ў кастрычніку, але заняткі ... Болей...

Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нападу СССР на Польшчу | Камунікат.org

17 верасня спаўняецца 80 гадоў з дня нападу СССР на Польшчу. Гэта падзея ў Польшчы ацэньваецца негатыўна. Аднак беларуская гістарыяграфія не так адназначна трактуе гэты дзень.Для многіх беларусаў гэта дзень уз’яднання беларускіх земляў. На думку супрацоўніка Інстытута гісторыі нацыянальнай акадэміі навук у Менску, прафесара Валянціна Мазца, каб зразумець сутнасць падзеі 17 верасня, трэба ўлічваць акалічнасці Рыжскай дамовы:
– 17 верасня непарыўна звязана з падзеямі 1921 года. Менавіта тады без удзелу беларусаў быў заключаны Рыжскі мір, там інтарэсы беларусаў не былі ўлічаны. Падзеі 17 верасня 1939 года з пункту погляду дзяржаўных інтарэсаў Беларусі – гэта быў акт безумоўна справядлівы.Не толькі камуністы падтрымалі ўз’яднанне. Усе тагачасныя палітычныя групоўкі ста... Болей...

У інтэрнэце з’явіўся фільм пра абарону Гародні ў 1939 | Камунікат.org

Дакументальны фільм „Кроў на бруку. Гародня 1939” распавядае пра тое, як „вызвольны паход” саветаў сустрэўся у Гародні з супрацівам польскага вайсковага гарнізону ды насельніцтва.Фільм створаны польскай фундацыяй імя Іаахіма Лялевеля пры падтрымцы Саюза палякаў у Беларусі. Грошы збіраліся праз краўдфандынг.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Выйшла кніга пра жыццё за першымі саветамі | Камунікат.org

17-га верасня спаўняецца 80 гадоў, як Беларускі народ быў уз’яднаны пасля шматлікіх гадоў падзелу ў складзе розных краінаў у выніку змовы Рыжскага міру 1921 года.
Фрагменты ўспамінаў ста шасці рэспандэнтаў пра тыя падзеі, якія ўзятыя з фондаў онлайн беларускага архіва вуснай гісторыі апублікаваны цяпер у адной кнізе.Яна выйшла акурат напярэдадні юбілею. Укладальнікам стаў прафесар Алесь Смалянчук, які асабіста ўдзельнічаў у экспедыцыях па зборы ўспамінаў:
– Гэта матэрыялы з тых калекцый, якія ў свой час перадалі ў архіў Ніна Стужынская, Ірына Каштылян, Алеся Белановіч ды іншыя. То бок гэта такая выбарка матэрыялаў пераважна, плюс запісвалі яшчэ ў 2018-2019 гадах адмыслова ўспаміны, датычныя 1939 года і яго наступстваў, таго, як гэта адлюстравалася ў памяці людзей. Кніга, мне ... Болей...

Выйшла кніга пра жыццё за першымі саветамі | Камунікат.org

17-га верасня спаўняецца 80 гадоў, як Беларускі народ быў уз’яднаны пасля шматлікіх гадоў падзелу ў складзе розных краінаў у выніку змовы Рыжскага міру 1921 года.
Фрагменты ўспамінаў ста шасці рэспандэнтаў пра тыя падзеі, якія ўзятыя з фондаў онлайн беларускага архіва вуснай гісторыі апублікаваны цяпер у адной кнізе.Яна выйшла акурат напярэдадні юбілею. Укладальнікам стаў прафесар Алесь Смалянчук, які асабіста ўдзельнічаў у экспедыцыях па зборы ўспамінаў:
– Гэта матэрыялы з тых калекцый, якія ў свой час перадалі ў архіў Ніна Стужынская, Ірына Каштылян, Алеся Белановіч ды іншыя. То бок гэта такая выбарка матэрыялаў пераважна, плюс запісвалі яшчэ ў 2018-2019 гадах адмыслова ўспаміны, датычныя 1939 года і яго наступстваў, таго, як гэта адлюстравалася ў памяці людзей. Кніга, мне ... Болей...

Рок-гурт „Zolki Band” прысвяціў кліп праціўнікам акумулятарнага заводу | Камунікат.org

Інды-рок-гурт „Zolki Band” з Берасця прысвяціў песню „Drevy i cieni” з новага альбому берасцейцам, якія больш за год змагаюцца супраць акумулятарнага заводу.Іх супольны з Landau сінгл Śniežań быў прызнаны найлепшым у сезоне 2013-14 на Tuzin.fm.
У 2014 годзе музыкі выдалі дэбютны альбом „Doŭhi doŭhi dzień” і намінаваліся на „Адкрыццё года” прэміі „Героі года”.
Удзельнікі калектыву раней гралі ў розных берасцейскіх гуртах — у тым ліку Дай Дарогу!, Intra muros і D_tails. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

«Свінцовая варта» працягваецца | Камунікат.org

«Свінцовая варта» працягваецца ў Берасці ў звычайным рэжыме. Пра гэта паведаміла адна з актыўных удзельніц пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, блогер Кацярына Белая.
Штодня людзі дзяжураць у некалькі зменаў каля аб’екта і максімальна фіксуюць парушэнні, – распавяла актывістка:
– Яна не прыпыняецца ні на гадзіну і будзе працягвацца да той пары, пакуль будзе плошча. Плошча будзе да той пары, пакуль не будзе нам вядома стоадсоткава, афіцыйна, дакументальна, што завода не будзе ні пры якіх умовах і ні ў якім варыянце, ні з якім гаспадаром.– Мы фіксуем, працуе завод ці не, варта, каб супрацоўнікі аб’екта ведалі, што яны пад кантролем, гэта самае асноўнае, да чаго імкнецца «Свінцовая варта», – дадала Кацярына Белая. ... Болей...

Музей у „Каралінскім фальварку Тызенгаўза” | Камунікат.org

Музей у „Каралінскім фальварку Тызенгаўза” – малавядомая рэгіянальная перліна, якая створана сіламі мастака Сяргея Рыбака. Гарадзенец шэсць гадоў працуе ў фальварку.
Уласны мастацкі талент ён выкарыстоўвае напоўніцу: ад разьбы па дрэве, да фрэсак і гістарычнага і этнаграфічнага музея. У вялікім свірне, які захаваўся з часоў Антонія Тызенгаўза, размясціліся на двух паверхах вынікі збіральніцтва і працы, якімі можа пахваліцца кожны рэгіянальны музей.Кажа стваральнік музея Сяргей Рыбак:
– У даўнія часы ў 1780-я гады была закладзена ўзорная гаспадарка для вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі ў прамысловых аб’ёмах. Гэта прыдумаў Антоній Тызенгаўз для таго, каб магнаты не прасілі грошай у караля, а маглі на сваёй падначаленай зямлі вырошчваць сельгаспрадукцыю... Болей...

Аляксандр Кенда: Адбылося не вызваленне, а акупацыя | Камунікат.org

17 верасня 1939 года Савецкі Саюз у межах падпісанага з гітлераўскай Германіяй пакту Молатава-Рыбентропа пад маскай высакароднай мэты ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі напаў на Польшчу. Беларусь стала адзінай дзяржавай, але свабоды не набыла.Гісторык Аляксандр Кенда лічыць, што адбылося не вызваленне Беларусі, а акупацыя:
– Ад каго вызвалялі, каго вызвалялі і ўвогуле, ці прасіў хто аб гэтым вызваленні? Менавіта схаваны пратакол, па якому са згоды Германіі саветы маглі акупаваць Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, ён з’яўляўся, можна сказаць, першапрычынай для далейшых падзей.Толькі адурманеныя інфармацыйнай прапагандай беларусы чакалі прыходу чырвоных. Нягледзячы на ціск з боку Польшчы, галодны ўсходні «вызваліцель» быў непараўнальна больш жорсткі, &n... Болей...

У Купалаўскім музеі выстава: “Мяжа была пад Мінскам. 1921-1941” | Камунікат.org

“Мяжа была пад Мінскам. 1921-1941”. У Купалаўскім музеі ў Менску з нагоды гадавіны далучэння Заходняй Беларусі да БССР адкрылася тэматычная выстава.
Можна пазнаёміцца з прыватнай калекцыяй гісторыка Ігара Мельнікава, які на працягу 10 гадоў ладзіў экспедыцыі, вывучаў асаблівасці функцыянавання мяжы паміж Польшчай і БССР.Асаблівую ўвагу навуковец надае падзеям 17 верасня 1939 года на “мяжы цывілізацый”, калі Чырвоная Армія распачала “вызвольны паход” у Заходнюю Беларусь.
– Маё асабістае меркаванне, як грамадзяніна Беларусі, як гісторыка, без 17 верасня не было б незалежнай Беларусі. Усход, на вялікі жаль, стаў бы часткай Расеі, а Захад стаў бы часткай Польшчы. А так мы атрымалі дзяржаву, якая стала часткай еўрапейскай супольнасці і мы з’яўля... Болей...

Быкаў Васіль, Пайсці і не вярнуцца | Камунікат.org

Пайсці і не вярнуцца
Аповесці
Быкаў Васіль

У кнігу В. Быкава ўвайшлі две аповесці: «Яго батальён» і «Пайсці і не вярнуцца». Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новых аповесцях Васіля Быкава. Героі гэтых твораў здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства. Болей...