September 15th, 2019

Ян Максімюк: «Чытаць навучыла мяне бабуля: па-царкоўнаславянску» | Камунікат.org

Перакладчык, эсэіст і журналіст Ян Максімюк пачынае цыкль кароткіх відэаблогаў пра беларускую і эўрапейскую літаратуры расповедам, як ён палюбіў чытаць і зьбіраць кнігі.Ці можна стаць кнігалюбам у хаце бяз кніг? Як царква дапамагла ў асьвеце хлопчыка з хутара? Чаму варта чытаць казкі і ў дарослым жыцьці? Слухайце і глядзіце першы відэаблог з сэрыі «Толькі пра літаратуру зь Янам Максімюком».«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Радыё Свабода Болей...

Беларускі тэатр «Лялька» – у дапамогу настаўнікам | Камунікат.org

Ці можа лялечны тэатр дапамагчы ў выхаванні падлеткаў? Гаворка пра гэта зайшла на прэсавай канферэнцыі, якую перад пачаткам 34-га сезону правялі ў віцебскім тэатры «Лялька».
Традыцыйна лічыцца, што лялечныя спектаклі – гэта забава для самых маленькіх. Але ў рэпертуары тэатра «Лялька» шмат пастановак для падлеткаў, і ў гэтым узросце асабліва важным ёсць эмацыйнае выхаванне і культурнае развіццё.Таму хацелася б, каб школьныя настаўнікі больш звярталіся да таго патэнцыялу, які мае тэатральнае мастацтва, кажа мастацкі кіраўнік «Лялькі» Віктар Клімчук:
– Нацыя мусіць быць культурнай. І калі ўсе раптам заўважылі, што дзеці прыліплі да камп’ютараў, да смартфонаў, і калі дзіця не ідзе ні ў тэатр, нікуды, то трэба з гэтым нешта рабіць! Няма к... Болей...

„(Не) Менскія гісторыі” ў сталіцы | Камунікат.org

Да дня сталіцы ў менскім музеі Максіма Багдановіча зладзілі вечарыну, якая злучыла паэтаў і музыкаў, якія нарадзіліся ў Менску, альбо прыехалі заваёўваць сталіцу.
Кажа арганізатарка імпрэзы Дар’я Бялькевіч:
– Мы вырашылі зрабіць такі альтэрнатыўны спосаб святкавання Дня горада без шашлыка і Саладухі, але ў музеі з паэзіяй і музыкай. Запрасілі паэтаў, але запрасілі іх па камандах. Прыйшлі тыя, хто нарадзіўся і жыў усё жыццё ў Менску і прыйшлі тыя, хто нарадзіўся дзесьці ў іншым месцы ў Беларусі і можна сказаць «панаехаў». Разглядалі Менск і нейкія гісторыі жыцця гэтых людзей менавіта з гэтага ракурсу.Для творцаў з амбіцыямі заўсёды важна «заваяваць» спачатку сваю сталіцу, а потым, калі пашанцуе, то і выправіцца на заваёву сусветных культурніцкіх сталіц... Болей...

“Гарадзеншчына рэпарцёрская” ад Яна Хведчына | Камунікат.org

Фатограф Ян Хведчын, што супрацоўнічае з рознымі незалежнымі СМІ, прадставіў у Гародні ў выставачным цэнтры «Фестывальны» да Дня горада свой праект «Гарадзеншчына рэпарцёрская».Кажа Ян Хведчын:
– На гэтай выставе прадстаўленыя розныя здымкі, зробленыя ў розных краях Гарадзенскай вобласці. Адзін з іх перамог у конкурсе ва Украіне, заняўшы трэцяе месца.У экспазіцыі некалькі здымкаў, якія Ян Хведчын зрабіў за апошні месяц сваёй рэпарцёрскай працы – Прадстаўлены здымкі з 2017 па 2019 год. Некаторыя з іх зробленыя ў апошні момант. А апошні зроблены 1 верасня.Паглядзець працы Яна Хведчына магчыма цягам бліжэйшых двух тыдняў.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Алег Хаменка: На конкурс прыехалі амаль з усёй Беларусі, а таксама з Іркуцку | Камунікат.org

Сёння, 15-га верасня, адбудзецца другі дзень фестывалю «Раёк».Фестываль фальклорнай музыкі і традыцый распачаўся ў суботу з конкурсу фальклорных калектываў «Традыцыя-2019».
Вядоўца праграмы Алег Хаменка адзначае, што геаграфія гуртоў, якія прыехалі ў Менск на фестываль, даволі шырокая:
– Першая частка фэсту – конкурсная, гэта конкурсныя выканаўцы, якія папрыязджалі практычна з усёй Беларусі і з-за мяжы, я маю на ўвазе дуэт з Іркуцку, які спяваў песні перасяленцаў. Журы праглядзела гэта ўсё і, канешне, паставілася да гэтага даволі прафесійна. Нават з разборкамі ўсіх тых выступаў, якія адбыліся. Але, канешне, гэта ўсё ж такі перадусім свята, хоць яно трошкі выглядае як сапраўдны прафесійны конкурс.Таксама Алег Хаменка кажа, што майстэрства выканання гурт... Болей...

Руслан Кулевіч прадставіў выставу „Гродзенцы з мінулага” | Камунікат.org

На адкрыцці гарадзенскага свята горада рэдакцыя незалежнага выдання Hrodna.life прадставіла жыхарам і гасцям горада выставу «Гродзенцы з мінулага».Распавядае Руслан Кулевіч, аўтар выставы:
– Мы планавалі зрабіць выставу на вуліцах у вокнах старых будынкаў, але ў гарвыканкаме прапанавалі нам зрабіць выставу на дзень горада на вуліцы на парэнчах моста. З нашай выставы і пачынаецца свята горада. Гэта прыемна, што ўлады звярнуліся да нас. Мы спадзяемся, што і далей будзем супрацоўнічаць.Журналіст распавёў пра здымкі, якія прадстаўленыя на гэтай экспазіцыі:
– Здымкі гэтыя я збіраў цягам двух год. Гэта здымкі карэнных гарадзенцаў. Хтосьці дае мне гэтыя здымкі, хтосьці дае толькі адсканаваць, але мы гэта ўсё захоўваем. І вось вырашылі такім чынам паказаць.Здымкі з выстав... Болей...

Кацярына Забеліна: Зробім горад прыгожым | Камунікат.org

Гараденская мастачка, кіраўніца «Арт-студыі» Кацярына Забеліна падрыхтавала да святкавання дня горада Гародні, які адзначаецца 14 верасня, невялічкі сюрпрыз.Кажа Кацярына Забеліна:
– Я зрабіла серыю скетчаў, і мы іх надрукавалі на майкі сумесна з бібліятэкай. Будзе дэфіле, і гэтыя майкі будуць паказаныя жыхарам нашага горада. Мне зараз вельмі цікавая гэтая тэма, калі мы не толькі малюем, але можам і ўвасобіць у рэальныя аб’екты. Вось мы зараз з маймі вучнямі рыхтуем да новага года такі праект: зрабіць паштоўкі, як калісьці былі ў савецкія часы, у такой спецыяльнай упакоўцы, прысвечаны помнікам нашай Гародні.Апроч малюнкаў Кацярына Забелінай на свяце горада яе працы сталі вокладкай аднаго з гарадзенскіх гарадскіх часопісаў.
– Мне было вельмі прыемна паўдзельн... Болей...