September 13th, 2019

Аб’яўлены пераможцы конкурсу «Вольнае слова» | Камунікат.org

Беларуская асацыяцыя журналістаў абвясціла пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». У шорт-ліст прэміі ўвайшлі артыкулы двух аўтараў Naviny.by.
У ліку пераможцаў апынуўся кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандр Класкоўскі. Артыкул «Ход Бабічам. Ці даціснуў Пуцін Лукашэнку?» быў прызнана пераможцам у намінацыі «Аналітычныя жанры».
Пры гэтым журы прыняло рашэнне не прысуджаць другое і трэцяе месцы.
У намінацыі «Інфармацыйныя жанры» лепшым прызнаны артыкул Дзяніса Марціновіча «Хто і калі расстрэльваў людзей у Курапатах. 10 пытанняў і адказаў па матэрыялах следства », апублікаваны на партале TUT.By.
У намінацыі „Мастацка-публіцыстычныя жанры” перамагла Святлана Курс з артыкулам «Нельга забыць: мы... Болей...

Семінар пры зачыненых дзвярах для незалежных назіральнікаў | Камунікат.org

Пры зачыненых дзвярах для незалежных назіральнікаў прайшоў семінар у Гародні па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў для тэрытарыяльнай і акруговых выбарчых камісіяў.
На семінары прысутнічала сакратар «Цэнтральнай выбарчай камісіі » Алена Дмухайла. Нягледзячы на папярэдні зварот назіральніка ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Рамана Юргеля аб удзеле на семінары, яму адмовілі.Кажа праваабаронца:
– Мне не зразумела з адказу ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму, чым рэгламентавана, якой інструкцыяй, тое, каго туды дапускаюць на падобныя семінары. Дзе гэтая інструкцыя і кім яна выданая? Што абіраюць: кагосьці – пускаем, а кагосьці – не пускаем. Дзяржслужачых з райвыканкамаў пускаюць і кіраўніцтва камісіі, а іншых асобаў не... Болей...

Вольга Мікалайчык: Ігнараваць выбарчую кампанію нельга | Камунікат.org

Рэжысёрка, грамадская актывістка, абаронца Курапатаў Вольга Мікалайчык збірае ў Менску подпісы за сваё вылучэнні ў якасці кандыдата ў дэпутаты на бліжэйшых парламенцкіх выбарах.
Па яе словах, людзі станоўча рэагуюць на яе пікеты пад бел-чырвона-белым сцягам.Вольга Мікалайчык адзначае, што ігнараваць выбарчую кампанію нельга:
– Матыў адзіны – зараз старт фальшывых выбараў, якіх не існуе насамрэч. Навокал ціха, такое адчуванне нібыта ўся апазіцыя проста вымерла. Нехта крычыць пра байкот, які абсалютна не вырашыць ніякай праблемы. Байкоту не будзе таму, што яны за тры дні нагоняць студэнтаў, вайскоўцаў, міліцыянтаў 200 тысяч, нагоняць чынаўё, кішэнны дзяржбізнес, кантрактнікаў. Яны ўсіх нагоняць і за тры дні зробяць сабе яўку.Вольга Мікалайчык, як актыўная абаронца ўрочышча Кур... Болей...

Праціўнікі завода „АйПаўэр” збіраюцца балатавацца | Камунікат.org

Праціўнікі акумулятарнага заводу „АйПаўэр” зарэгістравалі ініцыятыўныя групы на ўсе чатыры выбарчыя акругі Берасця і Берасцейскага раёну.
Аляксандр Кабанаў, Алена Макарэвіч, Раман Кісляк і Уладзімір Мароз паспрабуюць разам з камандамі назбіраць неабходную колькасць подпісаў для ўдзелу ў выбарах.Каментуе праваабаронца Раман Кісляк:
– Я ведаю гэтую спрэчку заўсёдную. Сутнасць у тым, што мы не зможам ніяк абгрунтаваць парушанае права, калі ніхто не будзе намагацца праходзіць. Калі нейкі байкот, ігнор, то павінен быць супольны. Сэнс байкатаваць, калі большасць людзей не будзе ведаць пра гэты байкот, таму мы выкарыстоўваем усе магчымасці. У нас ілюзіяў няма ніякіх, усе хто высоўваецца ад Руху „За свабоду”, пратэсту супраць акумулятарнага заводу, разумеюць больш ... Болей...

Ірына Халіп: Рыхтавацца трэба зараз | Камунікат.org

„Рыхтавацца трэба зараз,” – так пра ўдзел каманды «Еўрапейскай Беларусі» ў парламенцкай кампаніі кажа журналістка Ірына Халіп.
Яна сама збірае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ў сталічнай выбарчай акрузе №110. У палітычнай структуры дакладна разумеюць, што іх кандыдатаў улады у заканадаўчы орган не прапусцяць, але іх задача актывізаваць грамадства.
Гэта своеасаблівая падрыхтоўка да будучых прэзідэнцкіх выбараў, кажа ўдзельніца кампаніі – журналістка Ірына Халіп:
-“Еўрапейская Беларусь” прысутнічае амаль у кожнай акрузе – у Менску ва ўсялякім выпадку. Калі мы ўсё ж такі хочам нешта змяніць, і разумеем, што змяніць можна толькі нейкім моцным агульным пратэстам, і давайце не будзем настолькі наіўнымі, каб думаць, што мы можам ... Болей...

Нематэрыяльная культурная спадчына Меншчыны | Камунікат.org

У Менскім абласным цэнтры народнай творчасці прайшла выстава-прэзентацыя “Нематэрыяльная культурная спадчына Меншчыны”.Распавядае беларуская экспертка міжурадавага камітэта ЮНЕСКА, дырэктарка Фонду “Культурная спадчына і сучаснасць” Ала Сташкевіч:
– Гэта не толькі нацыянальны ровень. У нас захаваліся такія каштоўныя рысы культуры, еўрапейскай, канешне, культуры, якія, можа быць, ужо на абрысах Заходняй Еўропы зніклі. І значыць мы ў нейкім сэнсе – тая крыніца ведаў, вобразаў, практык, якая, безумоўна, уліваецца ў гэтую агульную раку культур, узбагачае яе, і безумоўна, наш абавязак яе аберагаць.
Пакуль што ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны два беларускія элементы з Меншчыны. Гэта абрад «Цары» з вёскі Семежава Капыльска... Болей...

Ці будзе новае жыццё ў паўразбуранай віцебскай сінагогі? | Камунікат.org

У Віцебску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Спадчына былых сінагог: у пошуках новых функцый і значэнняў”, падрыхтаваная віцебскім Музеем Марка Шагала, Беларускім камітэтам ICOMOS і Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэтам.З паведамленнямі выступілі прадстаўнікі Латвіі і Польшчы, якія падзяліліся досведам захавання габрэйскай спадчыны ў Рэзэкнэ і Любліне. Пра беларускі досвед распавёў супрацоўнік раённага аддзелу культуры з Ашмянаў – гэта бадай што адзіны горад у Беларусі, дзе сінагога была ўратаваная дзякуючы неабыякавасці ўладаў і музейных работнікаў.Для Віцебску вельмі важнае вывучэнне досведу калегаў, бо ў абласным цэнтры на вачох гіне будынак Вялікай Любавіцкай сінагогі, якую, верагодна, наведвалі бацькі Марка Шагала і сам будучы мастак.
Таму лёсам ... Болей...