?

Log in

No account? Create an account

September 10th, 2019

Два беларускія пісьменнікі з Падляшша сталі намінантамі прэстыжных літаратурных прэмій Беларусі.
У кароткім спісе прэтэндэнтаў на прэмію Наталлі Арсенневай апынулася кніга Надзеі Артымовіч „Краявід з невідочнай памылкай”. А сярод кніг, адабраных у кароткі спіс прэтэндэнтаў на Прэмію Гедройца, „Поўня” Міхала Андрасюка.Абедзве кнігі ўбачылі свет у выдавецтве Праграмная рада тыднёвіка „Ніва” пры падтрымцы Беларускага Радыё Рацыя. Кажа галоўны рэдактар тыднёвіка „Ніва” Яўген Вапа:
– Гэта ўжо 54-55 кніжкі на нашай палічцы выдавецтва „Ніва”. Кніжка Надзеі Артымовіч 54-я, а Міхася Андрасюка 55-я. Маем „Поўню” і лічбу 55. Мы на гэтыя кніжкі чакалі доўгія гады. Адзін пісьменнік і другая пісьменніца-паэтэса працуюць над ... Болей...
Жыхары вёсак гміны Гайнаўка змогуць на працягу верасня прыняць удзел у майстар-класах па народным рукадзеллі, якія пад назвай „Этна інспірацыі” ладзіць Акадэмія рукадзелля.Пасля правядзення заняткаў у мясцовасцях Хытрая і Махнатая, якія ладзіць гайнаўскі фонд „Яны гэта Мы”, яны адбудуцца ў Новаберазове, Арэшкаве, Ліпінах ды іншых вёсках.
Кажа старшыня фонду „Яны гэта Мы” Наталля Герасімюк:
– Задумваемся над тым, каб зрабіць такую пастаянную Акадэмію рукадзелля. Магчыма нейкую школу рукадзелля. Калі мы ездзім па розных вёсках, сустракаемся з рознымі людзьмі, аказваецца, што такіх майстроў і майстрых вельмі шмат. Яны робяць не толькі тое, чаму мы вучым, яны робяць цудоўныя рэчы, чаму б мы хацелі навучыцца ад іх.Акадэмія рукадзелля – „Эт... Болей...

Latest Month

September 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow