?

Log in

No account? Create an account

September 6th, 2019

Сям’я Гуляшовых жыве ў аграгарадку Кароўчына, што на Магілёўшчыне. Спадар Андрэй калісьці працаваў у мясцовым калгасе, ягоная жонка Ларыса – была выхавальніцай.
Потым Гуляшовы сышлі ў прыватную сельскую гаспадарку. Плён сваёй працы сталі прадаваць. Назапасілі нават на новы пазадарожнік. Праўда, не паспелі яго набыць, як атрымалі прывітанне з падатковай. Маўляў, кажыце, адкуль грошы. Неўзабаве Гуляшовы машыну прадалі і быць фермерамі больш не пажадалі. А потым вырашылі адмовіцца ад пашпартоў і грамадзянства, каб спакойна жыць на сваёй зямлі.У калажы выкарыстаныя выявы journalby.com і «Белсату» Болей...
Андрэй Стрыжак на з’ездзе, які пройдзе вясной наступнага года, збіраецца балатавацца на пасаду старшыні прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці.Такое рашэнне прынятае ім у тым ліку з-за таго, што ўлада абмежавала магчымасць балатавацца на гэтую пасаду экс-старшыні арганізацыі Генадзю Фядынічу.
– Зараз абавязкі старшыні выконвае Зінаіда Міхнюк. На стан вясны 2020 года ні Фядыніч, ні Комлік не будуць мець магчымасць балатавацца ў якасці кандыдатаў. Арганізацыя знаходзіцца ў даволі складаным становішчы, эфектыўнае кіраўніцтва ўскладняецца тым, што чалавек знаходзіцца фактычна пад хатнім арыштам. Я прыняў такое няпростае для сябе рашэнне ў складаны для арганізацыі час ісці ў кіраўнікі.Па словах Андрэя Стрыжака, у выпадку яго абрання на пасаду старшыні прафсаюза РЭП, ён плануе кар... Болей...
Блогера Аляксандра Кабанава нечакана выклікалі да пракурора Бярозаўскага раёна Аляксандра Круцько. Нібы па праверцы нейкай адміністрацыйнай справы ўжо закрытай, па якой Кабанава не дапыталі.Кабанаў лічыць, што такім чынам яго “нейтралізавалі” перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі на святкаванне 1000-годдзя Берасця, кажа Аляксандр Кабанаў:
– Мы проста не павінны сёння знаходзіцца ў Берасці. Бо ўчора Сяргея Пятрухіна выклікалі ў Пінск у ГАУС на 11 гадзін, сёння ён у Пінску, каб апытаць у якасці сведкі. Мяне выклікалі сюды ў пракуратуру, актывістаў супраць будаўніцтва завода АКБ выклікалі каго ў АБЭЗ, каго ў міліцыю. Позвы ўчора ўручалі многім людзям менавіта на сёння на 10-11 гадзін раніцы. Паводле Аляксандра Кабанава, яго выклікалі па тэлефоне, але яшчэ вырашылі данесці поз... Болей...
Скаргі падалі ва ўсе шэсць абласных судоў і гарадскі суд Менску. Як кажа кіраўнік руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч, са 117 прадстаўнікоў руху ў склад акруговых камісій увайшлі толькі чатыры.
І хоць выйграць суды – шанцаў вельмі мала – варта фіксаваць парушэнні і няроўныя ўмовы падчас гэтай кампаніі, заўважае палітык Юрась Губарэвіч:
– Будзем па кожнай кандыдатуры ў судах дамагацца адказу ад выканаўчых і прадстаўнічых органаў, якія фармавалі камісіі, чаму не адбывалася ўключэнне нашых прадстаўнікоў. Трэба разумець, што механізм фальсіфікацыі выбарчага працэсу адладжаны ўжо дзесяцігоддзямі і наўрад ці дасць нейкі збой. Тым не менш, варта зафіксаваць факт, што нават праз судовую сістэму немагчыма дабіцца справядлівага і роўнага падыходу да ўсіх удзельнікаў выб... Болей...
На днях у адкрытым доступе з’явіўся адказ Міністэрства лясной гаспадаркі Савету міністраў, у якім Мінлясгас просіць уключыць рысь у спіс паляўнічых відаў.Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» выступіла ў абарону рысі еўрапейскай. Распавядае кіраўнік АПБ Аляксандр Вінчэўскі:
– Пытанне гэтае не новае, па ўключэнні рысі ў паляўнічыя віды і выключэнне з Чырвонай кнігі. Узнімалася яно і 10 гадоў таму. Справа датычыць не толькі рысі, але і мядзведзя, і барсука. Паляўнічыя хочуць страляць гэтыя тры віды жывёл, якія сёння ўключаны ў Чырвоную кнігу. У 80-х гадах у нас папуляцыя рысі ацэньвалася ў 400 асобін. У 2001-ы – 200 асобін. У 2015-ы – 850. На сёння колькі рысяў дакладна невядома.Пакуль сітуацыя супакоена да вызначэння велічыні папуляцыі рысі ... Болей...

Latest Month

September 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow