September 5th, 2019

У Берасці адкрылася Х міжнародная выстава „Белфіла-2019” | Камунікат.org

Больш 100 экспанатаў з 16 краін можна пабачыць на міжнароднай філатэлістычнай выставе “Белфіла-2019”, што адкрылася ў будынку берасцейскага кінатэатра “Беларусь”, і яна прысвечана 1000-годдзю першых успамінаў Берасця.Пра адметнасць экспазіцыі распавядае старшыня журы, віцэ-прэзідэнт Звяза філатэлістаў Расеі Аляксей Барадзін:
– У Беларусі я прымаў удзел у журы ў многіх выставах, пачынаючы з 1988 года. З кожным разам якасць экспазіцыі і якасць правядзенне выставаў значна паляпшаецца. Калі нават параўнаць з мінулай, якая была два гады таму, то зараз выстава практычна выйшла на міжнародны ўзровень. Нават мы, расейскія філатэлісты, мы зайздросцім, таму што такой моцнай падтрымкі пошты, якую аказвае Белпошта філатэлістам Беларусі, у нас такога няма.Для беларускага ... Болей...

Імпрэза да 160-годдзя Браніслава Эпімах-Шыпілы | Камунікат.org

У мястэчку Ветрына пад Полацкам 6 жніўня адмысловай імпрэзай адзначаць 160-годдзе славутага беларускага этнографа, фалькларыста, літаратуразнаўца, выдаўца – Браніслава Эпімах-Шыпілы.
У ветрынскай школе адбудзецца вечарына з удзелам полацкага літаратурнага аб’яднання „Наддзвінне”.Кіраўнік літаб’яднання Валянціна Сопікава паведаміла, што „наддзвінцы” падрыхтавалі адмысловую праграму пра славутага земляка.
– Нас запрасілі з адмысловым канцэртам, можна сказаць літаратурным, прыехаць у Ветрынскую школу. Многа ведаем, шануем гэтага земляка. Помнік яму ў Залессі ўстанавіў наш „наддзвінец” Віктар Карасёў, ён таксама там будзе ўдзельнічаць са сваім уступным словам. Таксама там, у школе, размешчаны і музей Браніслава Ігнатавіча Эпімах-Шып... Болей...

“Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача” | Камунікат.org

У Гародні падрыхтавана да выдання кніга «Гродзенскія гісторыі ад Андрэя Павача». Пад псеўданімам Андрэй Павач пішуць сумесныя творы гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч.Пра адметнасць гэтага твору распавядае Андрэй Чарнякевіч:
– Пад адной вокладкай сабраныя невялікія аповеды на розную тэматыку з рознымі постацямі, якія так ці інакш звязаныя з Гародняй. Гэта чарговы крок па папулярызацыі, пашырэнні ведаў, збліжэнні да сённяшняга часу. Бо, вядома, побач з навуковымі даследаваннямі, спробамі даведацца больш ёсць і застаецца вельмі актуальным жаданне пашыраць кола тых, хто цікавіцца гісторыяй Гародні штодня.Кніга мае шмат малюнкаў і фотаздымкаў, і чытачоў чакае прыемны сюрпрыз, – упэўнены Андрэй Чарнякевіч:
– Кніга будзе ўпрыгожаная малюнкамі аднаго з г... Болей...

Dzieciuki выклалі ў сеціва свой новы альбом | Камунікат.org

Альбом мае назву «Радыё Harodnia», і ў ім можна паслухаць 12 трэкаў.Па словах лідара і аднаго з вакалістаў гурта Алеся Дзянісава, праца над альбомам была вельмі канцэптуальнай:
– Паэксперыментавалі з рознымі стылямі. З’явіліся нават такія цяжкія песні. І наадварот. Хтосьці скажа, што мы адыйшлі ад стылю фолк-панка. Я б не сказаў, што мы, па-першае, чапляліся за гэты стыль. Па-другое, я б не сказаў, што мы так моцна адыйшлі. Ад папярэдняга альбому “Рэха” ён адрозніваецца тым, што той быў канцэптуальна-гістарычным альбомам.Алесь Дзянісаў кажа, што ў альбоме выкарыстаныя вершы розных аўтараў, у тым ліку два вершы Алеся Чобата:
– Дзве песні на вершы Алеся Чобата. Адна з іх была ў маім сольніку “Калі над Бугам бусел праляцеў”. Мы яе даўно ... Болей...

Першы “Кніжны пікнік” прайшоў у Віцебску | Камунікат.org

Імпрэзу падрыхтавала грамадска-культурніцкая ўстанова “Vitebsk4me” („Віцебск для мяне”), а прайшла яна на адкрытым паветры – у дворыку гістарычнага будынку пад №13 на вуліцы Кастрычніцкай.
Помнік архітэктуры так званага латгальскага барока – гэта жылы дом, у якім арандуе офіс гарадская структура “Хрысціянскай садружнасці дарослых і моладзі”.Яе прадстаўніца Яўгенія Пачэпка лічыць, што імпрэзы ў фармаце “open air” вельмі арганічна ўпісваюцца ў тутэйшы гарадскі ландшафт:
– Гэта вельмі цікавы дом, гісторыка-культурная каштоўнасць, і ў двары ёсць прывабны закуток і сценка з кладкай з чырвонай цэглы. Я, прыкладам, вельмі даўно мару пра кінапаказы ў двары. І спадзяюся, што, калі будзе хоця яшчэ трошкі цёпла, то мы зможам і ўвосе... Болей...

Драматычны тэатр імя Венгеркі пачынае чарговы навучальны год | Камунікат.org

Драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку запрашае на чарговы навучальны год у тэатральных майстар-класах.5 верасня пачнецца набор на заняткі для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Ад 9 гадоў і да старэйшага узросту.
Пра сваіх старэйшых вучняў расказвае інструктар групы, акторка Беластоцкага тэатра Агнешка Мажэйка-Шэкоўская.
– Цягам гэтых гадоў былі людзі розных прафесій: быў кардыёхірург, юрыдычны дарадца, суддзя, настаўніцы ды іншыя. І ўсе яны маюць патрэбу паспрабаваць свае сілы на сцэне.Дзве гадзіны ў тыдзень, падчас якіх выкладаюць асноўныя тэатральныя дысцыпліны, – заўважае каардынатарка праекту ў Беластоцкім тэатры Эмілія Рагальская:
– Працуем над інтэрпрэтацыяй тэксту, над сцэнічным рухам, дыкцыяй. Набор пачынаецца 5 верасня. Прыярытэт маюць асобы, якія ў... Болей...

Юбілейны Up To Date Festival пачнецца ў Беластоку | Камунікат.org

Дзясяты юбілейны Up To Date Festival распачынаецца 5 жніўня ў Беластоку. Свята прыхільнікаў электроннай і хіп-хоп музыкі прыцягвае людзей рознага ўзросту і розных музычных густаў.
Кожны год ёсць «акцыя 50 +» – гэта бясплатны ўваход на імпрэзы для ўсіх старэйшых за 50 гадоў, ініцыятыва «адашлі паштоўку бабулі», якой прысвечаны новы мурал у Беластоку, ды ня толькі.
Кажа адзін з арганізатараў Up To Date Jędżej Dondziło:
– Гэтым разам фестываль пашырыўся да чатырох дзён, будзе каля 70 артыстаў, некалькі лакацый, галоўная – гарадскі стадыён, на якім будзе адначасова некалькі музычных сцэн. Апрача гэтага мноства тэатральных спектакляў, канферэнцый, выставы, жывая бібліятэка, кіно, сцэна Арсэна Учлі, перформанс групы «Кэмп», працытуем і літ... Болей...

Андрэй Сцепанюк: Не падабалася мне адно – трохгадовы ліцэй | Камунікат.org

Новы навучальны год пачаўся новымі выклікамі. Пасля змены сістэмы адукацыі ў Польшчы былі ліквідаваныя гімназіі, навучанне ў пачатковай школе стала васьмігадовым, а ў ліцэі – чатырохгадовым.Пра гэтае ды іншае распавядае госць «Рацыі», дырэктар Другога агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім Андрэй Сцепанюк:
– Калі паўставалі гімназіі, я ў іх стварэнні прымаў удзел, бо тады даводзілася мне быць бургамістрам горада і ствараць гімназіі ў Бельску-Падляшскім. Але ад пачатку не падабалася мне адно – трохгадовы ліцэй. І вопыт тых шматлікіх год існавання гімназій і размовы з моладдзю, калі я вярнуўся ўжо ў школу, адназначна сцвярджалі, што мы не да канца ведалі, што павінны рабіць, не да канца ведалі ці м... Болей...

Колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў выбаркамах складае 2,5% | Камунікат.org

Агульная колькасць прадстаўнікоў апазіцыйных партый і аб’яднанняў ва ўсіх створаных выбарчых камісіях разам складае 2,5% ад усіх сябраў камісій, падлічылі прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў сваёй справаздачы.Яны назіралі за фармаваннем тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Улады тут дзейнічалі па звыклым сцэнары, дамінуюць праўладныя аб’яднанні, – заўважыў у нашым эфіры Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтру «Вясна».
– Тое, што тычыцца камісій, то чамусьці асноўныя прадстаўнікі якраз грамадскіх аб’яднанняў. Прычам усе яны праўладныя. Традыцыйная пяцёрка найбуйнейшых праўладных арганізацый: “Белая Русь”, БРСМ, “Саюз ветэранаў”, “Саюз жанчын”, у гэтым годзе вельмі ... Болей...