?

Log in

No account? Create an account

September 2nd, 2019

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ў Школу пісьменніцтва «W/Rights». Калі табе да 35 гадоў, і ты пішаш прозу, паэзію альбо перакладаеш вершы з замежных моваў  — смела падавай заяўку.Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб\\\\\\\\\\\\\\\'ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў.
Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з грамадска-культурніцкай кампаніяй \\\\\\\\\\\\\\\"Будзьма беларусамі!\\\\\\\\\\\\\\\", праваабарончай ініцыятывай \\\\\\\\\\\\\\\"Журналісты за талерантнасць\\\\\\\\\\\\\\\", Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый.Выкл... Болей...
Саюз беларускіх пісьменнікаў адмыслова да Дня ведаў падрыхтаваў школьнікам файны падарунак – анімацыйны фільм “Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі”.
Упершыню ўзноўленая сродкамі анімацыі, гісторыя беларускага кнігадруку праходзіць перад вачыма гледачоў за тры хвіліны.“Псалтыр” Францішка Скарыны, Статуты ВКЛ, падпольныя выданні Кастуся Каліноўскага, нашаніўская пара, эпоха беларусізацыі і першая Нобелеўская прэмія па літаратуры – усе гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне ў анімацыйным фільме. Бо беларуская кніга, на думку стваральнікаў мультфільма, аб’ядноўвала нашу нацыю і рухала яе наперад. Дзякуючы творцам, выдаўцам і распаўсюднікам друкаванага слова сто гадоў таму паўстаў масавы беларускі рух, працягам і вынікам якога стала нез... Болей...
Дзень, які змяніў лёсы мільёнаў людзей. Роўна 80 год таму – 1 верасня 1939 года нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу – пачалася Другая Сусветная вайна.
У цэнтры падзей апынулася і Заходняя Беларусь, як тагачасная частка польскай дзяржавы. Сведка, першы старшыня пінскага Саюзу палякаў Віктар Мостэк узгадвае, што напярэдадні вайны ў памежных рэгіёнах Польшчы і СССР пачало з’яўляцца шмат бальшавіцкіх агітатараў:
– Мне было тады дзесяць гадоў. Я памятаю, што так званыя рэвалюцыянеры то там, то тут, то падпаляць, то што. Я памятаю, калі казалі – бандыты ёсць, але памятаю і іншыя словы: што будзе добра, што ўсе будуць мець працу, што жыць будзе вельмі добра і ўсялякіх прадуктаў, і ўсяго будзе шмат.Віктар Мостэк дадае, што такім чынам агітатары рыхтавалі насельні... Болей...
Свята Беларускага пісьменства і друку прайшло ў Слоніме. Сярод размаітых падзеяў: канцэртаў, выставаў, спецгашэння адмысловага канверту, магчымасцю вырабіць паперу і адбіць на друкарскім варштаце старонку па тэхналогіі старадрукаў, цэнтральнай падзеяй стала адкрыццё помніка Льву Сапегу, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, які шмат зрабіў для нашай краіны.Вось як з натхненнем ад убачанага кажа госьць з Маладэчны Валеры Багушэвіч:
- Падзея заслугоўвае такой павагі, што нават цяжка апісаць гэта словамі. Я лічу, што патрэбна амаль у кожным горадзе паставіць такія помнікі нашым дзеячам. У Маладэчне, напрыклад, помнік Янку Купалу. Я ўпершыню на такім свяце, лічу, што гэта вельмі добра. Для жыхароў гораду, канешне, гэта вялікае свята.У расейскамоўным асяроддзі, дзякуючы прайшоўшым святочным па... Болей...
Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць праваабаронцу ў знак прызнання заслугаў дзеля беларускай незалежнасці і дэмакратыі.
– Я вельмі ўдзячны радзе БНР за тое, што мая сціплая праца была такім чынам ушанаваная. Гэтая ўзнагарода мае, канешне, больш такое сімвалічнае значэнне, бо мы разумеем, што гэта не дзяржаўная ўзнагарода ў поўным сэнсе гэтага слова. Была б яна дзяржаўная, я б яе не прыняў, таму што, калі ты займаешся праваабаронай і ў краіне адстойваеш правы чалавека, то браць дзяржаўныя ўзнагароды – гэта няправільна.Медаль быў заснаваны ў снежні 2018 года ўрадам БНР у дні святкавання 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і «ўр... Болей...
83 подпісы было сабрана пад петыцыяй, аўтары якой спрабавалі пераканаць улады, што прыйшоў час дэмантаваць мемарыяльную дошку на доме №14 па вуліцы Леніна ў Воршы. У петыцыі звярталася ўвага на тое, што тэкст на дошцы выглядае несучасна і супярэчліва.“Хто вырашыў, што У.І.Ленін з’яўляецца “найвялікшым геніем чалавецтва” і што ён з’яўляецца “правадыром і настаўнікам працуючых усяго свету”?” – піша аўтар петыцыі. Але ў адказе за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Віктара Калачова хоць і канстатуецца, што дадзены тэкст ёсць адбіткам колішняй савецкай ідэалогіі, усё-ткі гучыць цвёрдая адмова дэмантаваць артэфакт мінулай эпохі. Маўляў, яшчэ не дадзена аб’ектыўная ацэнка асобе і дзейнасці Уладзіміра Леніна, а савецкае мінулае &nda... Болей...
Глыбоцкія журналісты зладзілі экалагічную акцыю. Яны сабралі смецце ў лесе ля вёскі Івесь, дзе знаходзілася былая польская стражніца «Каменны Воз».
Таксама прыбраліся на месцы памятнага знака, дзе было знойдзена цела памежніка Паўла Палчынскага.
Камандзір польскай стражніцы загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года, абараняючы мяжу ад савецкіх войскаў, якія наступалі. Перад гэтым ён, па сведчаннях мясцовых жыхароў, дзве гадзіны трымаў абарону, знішчыўшы некалькі дзясяткаў чырвонаармейцаў.Як кажа рэдактар газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзімір Скрабатун, здавалася б, што гэта не наша гісторыя, але яна частка нашых падзеяў, якая нас вельмі закранула:
– Вельмі закранула наш край, нашу заходнебеларускую гісторыю, таму мы тут, каб людзі памяталі, што свабода даст... Болей...

Latest Month

September 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow