August 31st, 2019

Хто балатуецца ў Сейм Польшчы з Беласточчыны? | Камунікат.org

№33 у спісе „Грамадзянскай кааліцыі” у Варшаве атрымаў кандыдат у Сейм, ураджэнец Беластока Аляксандр Васілюк. Ён з’яўляецца стваральнікам парталу cerkiew.pl.Аляксандр Васілюк вырашыў балатавацца ў Сейм як беспартыйны незалежны кандыдат:
– Мая дзейнасць не абмяжоўваецца асяроддзем праваслаўнай ці нацыянальнай меншасці, мы таксама займаемся антыхейтавым праектам. Мая дзейнасць дакладна будзе накіравана на сацыяльную сферу, ахову асяроддзя, а таксама на працу з моладдзю, якая напэўна з’яўляецца найважнейшай. Маім планам дзейнасці быў старт з Варшавы таму, што мы ніколі не мелі там прадстаўніка. Дзякуючы гэтаму зможам праверыць колькі асобаў у Варшаве і ўсім свеце, бо галасаванне па варшаўскім спісе пройдзе ва ўсім свеце.Нагадаем, што з Беластоку са спісу &bdquo... Болей...

У вёсцы Дзяніскі з могілак зрабілі сметнік | Камунікат.org

Могілкі 18-га стагоддзя ў вёсцы Дзяніскі, што ў гміне Бельск Падляшскі, патанаюць у смецці.Вакол могілак кучы смецця, якое сабралася цягам гадоў. Хто вывозіць смецце на могілкі высветліць нялёгка, але па яго колькасці бачна, што робіць гэта не адзін чалавек.
– Ёсць у людзей сметнікі, а чаму вывозяць я не ведаю. Няма культуры ў людзей. Ёсць сметнікі, а вывозяць сюды. – Гміна павінна рэагаваць, яна павінна запэўніць людзям месца, дзе яны маглі б выкінуць. – Павінна быць магчымасць прынамсі раз на тры месяцы выставіць рэчы, якія непатрэбныя.На старых могілках у Дзянісках захавалася больш за дзесяць каменных помнікаў, большая частка стаіць, некаторыя паваліліся. Апошняе пахаванне на могілках адбылося ў 1952 годзе.Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

На Піншчыне запрацуюць 11 стацыянарных пунктаў перапісу | Камунікат.org

На Піншчыне стварылі 11 стацыянарных пунктаў, дзе жыхары могуць самі прайсці перапіс у кастрычніку. Непасрэдна ў Пінску – 7 участкаў, а ў Пінскім раёне – 4.
Пункты будуць працаваць з 9-й гадзіны раніцы да 20-й. Аналагічныя ўчасткі з’явяцца па ўсёй краіне. Сёлета ёсць тры варыянты, як магчыма прайсці перапіс, – адзначае супрацоўніца статыстычнага камітэта Наталля Быцкевіч:
– Першыя два тыдні ўсе рэспандэнты могуць перапісацца праз інтэрнэт. Два дні гэтая інфармацыя будзе апрацоўвацца. Або рэспандэнты змогуць перапісацца на стацыянарных участках па месце свайго жыхарства. І трэці этап – непасрэдна перапісчыкі ўжо пойдуць па хатах.Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе з 4-га па 30-е кастрычніка. Першыя вынікі абяцаюць агучыць ужо ў лютым 2020 года, а ўс... Болей...

Гістарычная школа ТБМ аднавіла сваю працу | Камунікат.org

Пасля летніх вакацыяў на менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы Гістарычная школа з Алегам Трусавым аднавіла сваю працу.Апошнія заняткі былі прысвечаныя архітэктурным помнікам Слоніма:
– Самы ўнікальны касцёл — гэта касцёл Святога Андрэя. Унікальны тым, што гэта барока напалам з Ракако. Быў такі французскі стыль ракако ў 18-м стагоддзі, стыль распрацаваны апошнімі французскімі каралямі. Пасля вайна зноў прыйшлі бальшавікі, ім вельмі гэты касцёл не падабаўся, яны вырашылі яго знішчыць вельмі такім арыгінальным спосабам. Яны завезлі туды некалькі тон солі, высыпалі і кінулі.Рэстаўрацыйныя працы на ўнікальным касцёле Святога Андрэя ў Слоніме беларускія спецыялісты пачалі яшчэ ў канцы 1970-х. Завяршылі яе са зменай улады ў краіне іх польскія калегі, якіх запрасілі мясцовыя кат... Болей...

Рок-гурт J-Mors пачаў гастрольны тур | Камунікат.org

Славуты беларускі рок-гурт J-Mors пачаў гастрольны тур з нагоды свайго 20-годдзя. Тур называецца „20 год. Палёт норм!”. Канцэрт адбыўся ў рамках святкаванняў Дня горада Полацка.Кажа лідар гурта Уладзімір Пугач:
– Я вельмі задаволены, што менавіта ў Полацку. Мы тут вельмі рэдка выступаем, апошні раз мы тут 12 год таму былі з канцэртамі, таму мне вельмі прыемна. У Наваполацк ездзім значна часцей, а ў Полацку не так часта, на жаль. Будуць яшчэ гарады, а менавіта мой родны Пінск, адкуль я паходжу. Пачынаем з буйных гарадоў, потым меншыя, а далей як атрымаецца.Увогуле сёлетняй восенню гурт плануе выступіць у 10 гарадах Беларусі, і гэта не толькі абласныя цэнтры. Наступны канцэрт „морсаў” пройдзе 12 кастрычніка ў Жодзіне.Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя Болей...