August 30th, 2019

Фермер рабіў падарункі для Лукашэнкі | Камунікат.org

Пётр Бабко з Берасцейскага раёна, будучы фермерам, двойчы намагаўся парадаваць сваімі шчодрымі падарункамі Аляксандра Лукашэнку.
Першы раз вырашыў ахвяраваць 30 тон вырашчанай ім пшаніцы, другі раз – выкупленую за 8 мільёнаў старымі грашыма школу ў Ганцавіцкім раёне, калі пачуў скаргу Лукашэнкі, што акрамя службовага жылля ён нічога не мае.На першую тэлеграму адрэагавала КДБ, на другую – атрымаў прапанову з Ганцавіцкага райвыканкама, кажа Пётр Бабко:
– Калі Аляксандр Рыгоравіч прыйшоў да ўлады, я зразумеў, што яму трэба дапамагчы. Таму я яму і даслаў тэлеграму такога зместу: віншую першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з уступленнем на адказны пост. У сувязі з тым, што вам дасталася пустая казна (а ён казаў, што ад Кебіча яму дасталася пустая казна), выдзяляю ў фонд па... Болей...

На месцы загубы атраду касінераў з’явіўся новы помнік | Камунікат.org

У вёсцы Пагосцішча Лёзненскага раёна адбылося традыцыйнае штогадовае ўшанаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Менавіта тут, на Лёзненшчыне, адбыўся апошні бой атрада пад кіраўніцтвам Ігната Будзіловіча: паўстанцы трапілі ў аблогу, а іхнага камандзіра ўзялі ў палон і расстралялі ў аршанскім астрогу 28 жніўня 1863 году.У памяць пра ўдзельнікаў паўстання яшчэ ў 2006 годзе тут з’явіўся помнік – бетонны крыж на невялічкім курганчыку. Яго паставілі настаўніца гісторыі Алена Грачышнікава разам са сваімі вучнямі. А яшчэ праз пару гадоў давялося ратаваць помнік ад знішчэння, прыгадвае Алена Іванаўна:
– Калі мяняліся адносіны да Каліноўскага, тады сказалі нам разбіраць помнік. А я сказала, што нічога разбіраць не буду – не для таго мы гэтыя камяні збіралі, не для т... Болей...

Навошта сацыял-дэмакраты ўдзельнічаюць у выбарах? | Камунікат.org

Сацыял-дэмакраты Берасцейшчыны актыўна выкарыстоўваюць выбарчую кампанію ў сваіх мэтах. Праз выбарчую кампанію яны шукаюць новых прыхільнікаў, а для гэтага выкарыстоўваюць сацсеткі, дзе размясцілі свае звароты будучыя кандыдаты ў дэпутаты.Справа рухаецца даволі паспяхова, гаворыць намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:
– Наш новы падыход, як кажуць 21-га стагоддзя, хаця мы як заўсёды са спазненнем гадоў на 15-20, гэта ўключэнне ў працу сацыяльных сетак. На ўсіх акругах па 15 па 20 чалавек мы сёння маем рэальных, якія гатовыя быць зборшчыкамі подпісаў. Значная частка ніколі не ўдзельнічала – дзясяткі новых, мы іх ніколі не ведалі.Па словах Валянціна Лазарэнкава, ад новых людзей, якія самі патэлефанавалі і вык... Болей...

Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі | Камунікат.org

Партыя БНФ „Адраджэнне” пачынае падрыхтоўку да выбараў.У Гародні намеснік Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падаў шэсць пратаколаў у абласны выканаўчы камітэт пра вылучэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў:
– Было здадзена шэсць пратаколаў – гэта па адным чалавеку на выбарчую акругу. Будуць яшчэ данесеныя падпісныя лісты, бо ёсць яшчэ людзі, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў. На гэтым этапе сітуацыя такая. Фармаванне камісій завершыцца 30-га чысла. 31-га па папярэдніх звестках будзе пасяджэнне аблвыканкаму і абласнога савету, дзе будуць сфармаваны акруговыя выбарчыя камісіі. Будзе ўжо прынамсі першы маячок таго, як праходзіць кампанія.У суботу 31-га жніўня Вадзім Саранчукоў, як прадстаўнік Партыі БНФ, будзе прысутнічаць на фармаванні акруговых выбарч... Болей...

Лукашэнка не паляціць у Варшаву | Камунікат.org

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі падзякавалі прэзідэнту Польшчы за запрашэнне на адрас беларускага прэзідэнта на мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, але адзначылі, што Аляксандр Лукашэнка не паляціць у Варшаву.
Беларусь будзе прадстаўляць амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда яшчэ ў сакавіку запрасіў Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемствы ў Варшаве.Палітолаг Валер Карбалевіч адзначае, што супярэчлівыя ацэнкі гістарычных падзей не дазваляюць беларускаму кіраўніку ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве:
– Гэтая падзея – пачатак Першай сусветнай вайны, даволі двухсэнсоўная і далікатная. Дасюль працягваецца ідэалагічная дыскусія наконт пакта Молатава-Рыбентропа, у выніку якога адбыўся падзел Польшчы ў 1939 годзе... Болей...

Лукашэнка не паляціць у Варшаву | Камунікат.org

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі падзякавалі прэзідэнту Польшчы за запрашэнне на адрас беларускага прэзідэнта на мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, але адзначылі, што Аляксандр Лукашэнка не паляціць у Варшаву.
Беларусь будзе прадстаўляць амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда яшчэ ў сакавіку запрасіў Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемствы ў Варшаве.Палітолаг Валер Карбалевіч адзначае, што супярэчлівыя ацэнкі гістарычных падзей не дазваляюць беларускаму кіраўніку ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве:
– Гэтая падзея – пачатак Першай сусветнай вайны, даволі двухсэнсоўная і далікатная. Дасюль працягваецца ідэалагічная дыскусія наконт пакта Молатава-Рыбентропа, у выніку якога адбыўся падзел Польшчы ў 1939 годзе... Болей...

Рух салідарнасці „Разам” адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы | Камунікат.org

Рух салідарнасці „Разам” плануе традыцыйную акцыю ў Львове 8 верасня, на Дзень беларускай вайсковай славы. Акцыя закліканая ўшанаваць памяць усіх змагароў за незалежную Беларусь.Сёлета, як было вырашана на канферэнцыі беларускай інтэлігенцыі ў Чарнігаве, акцыя пройдзе пад знакам кампаніі „Каліноўскі2019”, кажа сустаршыня руху Алена Талстая:
– Увесну, падчас ушанавання Каліноўкага ў Вільні, мы прывезлі адтуль зямлю, з месца пахавання Кастуся Каліноўскага. Такім чынам праз Менск мы мусім давезці яе да Львова, каб там далучыць да пахавання ўдзельнікаў вызвольнага паўстання – гэта Сымон Шыдлоўскі, якому там стаіць выдатны помнік, і яго паплечнікі.Алена Талстая падкрэсліла, што беларусам як на Радзіме, так і за мяжой неабходна памятаць сваіх герояў і распавя... Болей...

Людміла Ардынская: Ганаруся, што мае продкі – беларусы | Камунікат.org

Людміла Ардынская – паэтка і краязнаўца з Шаркоўшчынскага краю, якая выдала ўжо каля дзясятка кніг паэзіі, была суаўтарам некалькіх паэтычных зборнікаў.
Сябра літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Менавіта на яе вершы напісана большасць песень, якія выконваюцца ў раёне і па-за яго межамі.
Дзякуючы яе імпэту і крэатыўнасці ў Шаркоўшчынскім раёне адбываюцца цікавыя літаратурныя імпрэзы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, вядомым беларускім паэтам і пісьменнікам.
Таксама паэтка – сябра „Таварыства беларускай мовы”, піша, чытае і размаўляе па-беларуску, бо шануе сваю матчыну мову, якую чула з калыскі.Як кажа Людміла Ардынская, хоць часам бывае сумна ад таго, што людзі мала бяруць і чытаюць кніг у бібліятэках на беларускай мове, але яна... Болей...

Алесь Смалянчук: У Расеі адбываецца рэабілітацыя сталінізму | Камунікат.org

1-га верасня згадваецца сумная падзея – пачатак Другой сусветнай вайны. Вайны, якая забрала каля 50-ці мільёнаў жыццяў. Беларусь стала месцам, дзе сустрэліся геапалітычныя інтарэсы нацысцкай Нямеччыны і камуністычнага рэжыму Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.Кажа „Госць Рацыі” гісторык, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук:
– Гаворачы пра ацэнку пакту, а дакладней тайных пратаколаў „Пакту Молатава-Рыбентропа”, пэўныя разбежнасці і спрэчкі адбываліся фактычна ўжо адразу пасля заканчэння вайны. На Захадзе, у Злучаных Штатах Амерыкі было вядома пра тайныя пратаколы, ведалі і казалі пра гэта, а Савецкі Саюз катэгарычна адмаўляў. Вайна пачалася для Савецкага Саюзу толькі ў 1941 годзе нападам гітлераўскай Нямеччыны і г. д. Ідэалагічныя і палітычныя ... Болей...

У Менску рыхтуецца выстава „Турэмныя малюнкі Алеся Пушкіна” | Камунікат.org

Прастора „Тэрыторыя правоў” (г. Менск, вул. Ложынская) рыхтуе чарговую выставу.Пакуль можна прыйсці і паглядзець фотаздымкі выставы пра ўсталяванне ў Курапатах Крыжа Пакуты. Да яе заканчэння застаецца яшчэ некалькі дзён. А ўжо ў верасні адкрыецца новая выстава.
Пра выбар выставаў кажа праваабаронца і даследчыца Паліна Сцепаненка:
– Вырашылі абмежавацца ўсталяваннем Крыжа пакуты – гэта важна таму, што крыж бачылі ўсе, хто бываў у Курапатах, але не ўсе ведалі, як яго ставілі. Выстава будзе да верасня, у верасні ў нас таксама цікавая выстава „Турэмныя малюнкі Алеся Пушкіна”. Выставу турэмных малюнкаў вядомага мастака Алеся Пушкіна рыхтуюць праваабарончы цэнтр „Вясна” і Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці. Дакладная дата адкрыцця нова... Болей...

Тэатр імя Янкі Купалы распачынае 100-ы сезон | Камунікат.org

Купалаўскі тэатр рыхтуе самую масавую ў беларускай гісторыі пастаноўку «Паўлінкі».Такая імпрэза значыцца сярод іншых праектаў да стагоддзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, зазначыў на сустрэчы з журналістамі напярэдадні адкрыцця 100-га сезону гендырэктар тэатра Павел Латушка:
– Мы распачалі новы праект «Музычныя вечары ў Купалаўскім», прадпрым’ера якога адбылася ў ліпені бягучага года. І мы будзем працягваць гэты праект на працягу ўсяго сотага сезону. Мы плануем паставіць самую масавую за гісторыю пастановак «Паўлінку». А плануецца, што гэтая пастаноўка будзе рэалізаваная на радзіме класіка нашай літаратуры ў Вязынцы. Мы прапануем спецыяльную адукацыйную праграму для школьнікаў. Мэтай гэтай праграмы з’яўляецца фармава... Болей...

Вечарына памяці Едруся Мазько | Камунікат.org

Літаратурная вечарына памяці Едруся Мазько прайшла ў Гародні. Культуролаг, гісторык і паэт раптоўна памёр у 2011 годзе. А 29-га жніўня сёлета яму споўнілася б 49 гадоў.
Гэта ўжо восьмая імпрэза, якая збірае паэтаў Гародні, выкладчыкаў, сяброў, якія ведалі Едруся ў час вучобы і працы.Кажа Анатоль Брусэвіч, паэт:
– У нас фармат такі трошкі фестывальны і адначасова фармат, які ўзгадвае добрым словам Эдзіка Мазько. Чытаюцца яго вершы, узгадваецца пра яго жыццёвы, творчы шлях. Таксама збіраюцца тут аднадумцы, якія могуць падзяліцца нейкімі думкамі, нейкімі напрацоўкамі. І кожны год альбо праз год мяняюцца тэмы нашых спатканняў. Напрыклад, сёлетняя – тэма паэта і паэзіі, у межах фестывалю ў гонар Эдзіка Мазько размаўлялі на гэтую тэму.Падчас імпрэзы некаторыя літаратары, літаратур... Болей...

Мікалай Пінігін: Паліцыя – гэта „фраеры” | Камунікат.org

Да стагоддзя Купалаўскага адновяць пастаноўку «Тутэйшых», з «Яблычкам» Пясецкага не атрымалася.Самая чаканая прэм’ера 100-га сезону ў Купалаўскім тэатры – новая версія пастаноўкі Мікалая Пінігіна «Тутэйшыя» Янкі Купалы. У 90-х гэты спектакль стаў культавым у беларускай публікі і ўжо ў 1992-м атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.
Праўда, як сказаў на прэсавай канферэнцыі ў Менску мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін, зноў узяцца за пастаноўку яго прымусілі гледачы.
– Напрыканцы сезону, у чэрвені, я вымушаны паставіць спектакль «Тутэйшыя», мяне прымусілі гэта зрабіць. Я не хацеў рабіць. У 91-ым мы паставілі забароненую купалаўскую п’есу. Мяне шмат людзей прасіла гэта зрабіць. Канешне, не вярнуць тых артыстаў, якія та... Болей...

Мастакі і вяргіні ў Паўночных Афінах М. К. Агінскага | Камунікат.org

Мастацкі пленэр у межах праекта “Актуалізацыя і ўзнаўленне Еўрапейскага культурнага ландшафту на літоўска-беларускай мяжы” сабраў у Залессі на Смаргоншчыне мастакоў з Літвы і Беларусі.Так атрымалася, што па часе пленэр супаў з правядзенннем у маёнтку фестываля “На вяргіні да Міхала”, што ўжо двойчы адбываецца тут і збірае аматараў кветак ды сяброў Агінскага.
У пленэры ўдзельнічала 8 мастакоў. Чатыры – з літоўскага боку: рэктар Вільнюскай акадэміі мастацтваў Ева Скаўроне, прафесар з Каўнаскага ўніверсітэта Вітаўтаса Магнуса Рычардас Барткявічус, дацэнт Вільнюскай акадэміі мастацтваў Жывіле Ясуцітэ і дырэктар дзіцяча-юнацкага клуба Аляксандрас Возбінас.
Беларускі бок прадстаўлялі прафесар Віктар Нямцоў і дацэнт Віктар Барабанцаў з Беларускай акадэміі мастацтва... Болей...

Школа маладога літаратара пры СПБ пачынае новы сезон | Камунікат.org

Школа маладога літаратара пры незалежным Саюзе беларускіх пісьменнікаў пачынае новы сезон.Пра сёлетнія змены ў нефармальнай літаратурнай адукацыі распавядае старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Сёлета мы будзем вучыць не толькі празаікаў, але і паэтаў-перакладчыкаў. Дадаецца цэлая група. Тое, пра што нас даўно прасілі зрабіць. Але засталіся пакрыўджанымі крытыкі. Заўважаю інфармацыю, якая з’яўляецца зараз. Можа быць на будучыню варта было б падумаць пра тое, што варта было б збірацца разам маладым крытыкам. Прынамсі, калі не вучыцца гэтай справе, то проста вучыцца абмяркоўваць творы сучаснай літаратуры беларускай. І я думаю, што гэта было б важна зрабіць.Практычна ўсе навучэнцы Школы маладога літаратара пры заканчэнні нефармальных курсаў атрымліваюць унікал... Болей...