
У найбольш беларускай, па колькасці насельніцтва, сельскай гміне Польшчы – Чыжы праваслаўныя святкуюць Успенне.
Урачыстасці адбываюцца ў царкве Успення Прасвятой Багародзіцы ў аднайменнай вёсцы ЧыжыПадрабязней пра традыцыю ўрачыстасцяў кажа дырэктар гміннага асяродка культуры Юрэк Якімюк:
– Гэта адно з найважнейшых святаў у парафіі ў Чыжах, бо царква носіць назву «Успенская». Вяртаючыся назад, памятаю, як людзі рыхтаваліся да свята. Гэта яшчэ перыяд жніва. Ужо заканчваўся. Жанчыны рабілі вянкі (букеты) з кветак, якія потым асвячаліся.
– Пасля службы сядаем на абед і зычым, каб дачакацца наступнага года.
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў Чыжах, дзе адбываюцца ўрачыстасці, паўстала ў 1990-х гадах на месцы старой царквы ХІХ стагоддзя. Тая была цалкам зні...
Болей...