August 28th, 2019

Што спяваў Макс Корж на пачатку кар’еры? | Камунікат.org

У 2006 годзе Макс Корж разам з сябрамі з гурта LunClan запісаў беларускамоўную рэп-кампазіцыю „Тата Лунінец”. На яе быў зняты аматарскі кліп, які пазней апынуўся ў сеціве.Маці — Беларусь, тата — Лунінец!Мы вернемся сюды, перабудуем усё, як мы жадаем: плошча Леніна — у плошчу Каліноўскага, вуліцу Савецкую — у вуліцу Скарыны. Сквер Гусоўскага, парк Ластоўскага. Мы не зменім горад: ён нам падабаецца. Мы зменім жыхароў, іх погляды і думкі. Калі гэта адбудзецца — дачакайцеся! Мы спынім маральныя рабункі.Макс Корж нарадзіўся 23 лістапада 1988 года ў Лунінцы, невялікім горадзе Берасцейскай вобласці. У раннім узросце бацькі аддалі яго ў музычную школу. А ўжо ва ўзросце 16 гадоў Макс з сябрамі стварылі сваю музычную групу LunClan. Праўда, праіснавала яна зу... Болей...

Прыпынак МАДРа, але транслітарацыя MOPRa | Камунікат.org

Па інфармацыі берасцейскіх рэгіянальных СМІ ў горадзе пачалі з’яўляцца новыя прыпынкі гарадскога транспарту аформленыя ў адзіным стылі.
Мясцовыя ўлады зрабілі гэтыя захады ў межах падрыхтоўкі да святкавання 1000-годдзя Берасця. Назвы прыпынкаў аформілі па-беларуску, але ўвагу грамадскасці выклікала іхная транслітарацыя на латынь, якая зроблена па-расейску.Неўзабаве пасля гэтага з’явілася петыцыя, у якой патрабуюць прывядзенне транслітарацыі назваў у адпаведнасць з заканадаўствам, то бок не з расейскай, а з беларускай мовы.
Каментуе мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук і педагог Мікола Новік, які падпісаў петыцыю:
– Я бачыў гэтую петыцыю і асабіста яе падпісаў. Фактычна і тэарэтычна яна складзеная правільна. Вельмі добра і станоўча, што яны гэтыя назвы прыпынкаў нап... Болей...

Блогер кажа праўду пра свавольства мясцовых уладаў | Камунікат.org

Пытаннямі райцэнтраў на сваім YouTube-канале заняўся берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін.Блогер зазначыў, што цяпер найбольш праблемаў сканцэнтравана ў Пінскім раёне:
– Зараз мы шчыльненька селі ў Пінску і там раскрушваем „пінскага спрута”. Не чакалі мы, што там будзе так шмат працы. Людзі тэлефануюць і тэлефануюць, там ужо ўсё згніла наскрозь. Такое ўражанне, што гэта нейкая іншая краіна, што гэта абсалютна нейкі іншы лад. Гэта проста жах, што там твораць прадстаўнікі суду, пракуратуры, міліцыі – гэта проста жах.Паводле Сяргея Пятрухіна, не заўсёды атрымліваецца сачыць за каментарамі карыстальнікаў у сацыяльных сетках і на YouTube, каб мець зваротную сувязь. Вострых сітуацый, пра якія варта здымаць сюжэты, настолькі шмат, што большасць часу сыходзіць на размовы з л... Болей...

„Канцэрт жыцця” прэзентуюць на „Усходзе Культуры” | Камунікат.org

„Канцэрт жыцця” – гэта назва фільму пра адну з найбольш папулярных перадачаў на Радыё Рацыя – „Падляшскі канцэрт пажаданняў”.
Прэм’ера фільму ўжо ў бліжэйшую пятніцу – 30 жніўня а 19-й гадзіне ў цэнтры імя Людвіка Замэнгофа ў Беластоку.„Праца над фільмам працягвалася больш за 5 гадоў, – кажа рэжысёр фільма Мікола Ваўранюк.
– А героі стужкі – слухачы канцэрту”. – Я гэтых сцэнаў не прыдумваў. Маем старэйшае сужонства Бекішаў. На жаль, ужо Анатоль Бекіш не жыве. Ён з жонкай Аляксандрай вельмі нас цёпла прынялі і дазволілі ўвайсці ў свой інтымны свет, у сваю спальню. Бо яны звычайна лягалі, як жылі разам, і слухалі Радыё Рацыя, каментавалі песні. Запісваў я людзей у розных месцах, запісваў за працай, хтосьці... Болей...

“Беларускі Дом” аб’ядноўвае беларускую дыяспару ў Варшаве | Камунікат.org

Цягам апошніх некалькіх год, дзякуючы „Беларускаму дому” ў Варшаве, розныя сацыяльныя групы беларусаў наведваюць Польшу. Не абмінаюць гэтыя візіты і Падляшша.
Гэтым разам памежны з Беларуссю рэгіён Польшчы наведала група студэнтаў, пры пасярэдніцтве „Беларускага дома” ў Варшаве.Як кажа кіраўнік „Беларускага дома” ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, сёлета гэта не першы візіт студэнтаў на Падляшша, за ўсе восем год ён нават і не можа ўзгадаць, колькі іх увогуле было:
– У нас вельмі насычаная праграма, якая складаецца з шаснаццаці сустрэчаў. У асноўным гэта два аспекты. Першы – пабачыць, як працуюць дзяржаўныя ўстановы ў розных галінах, і пабачыць якім чынам у Польшчы адбылася трансфармацыя за апошнія трыццаць гадоў і якія вынікі гэтай трансфармацыі. ... Болей...

У Беластоку памяць Алеся Чаркашына ўшанавалі турнірам па стральбе | Камунікат.org

На чацвёртую гадавіну смерці беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына ў адным з ціраў Беластока беларусамі быў праведзены сімвалічны турнір па стральбе.Беларусы ўшанавалі памяць беларускага добраахвотніка з Берасця:
– Мы прысвяцілі гэты вечар памяці Алеся Чаркашына, нашага героя, нашага земляка, які загінуў, якога ўжо няма з намі некалькі год. Безумоўна неабходна ўшаноўваць такіх людзей.У 2014 годзе добраахвотнікам Алесь Чаркашын уступіў у шэрагі ДУК „Правы Сектар”, быў байцом Тактычнай групы „Беларусь”. Са студзеня 2015 браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны з пазыўным „Тарас”. Атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасейскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 паблізу вёскі Белая Каменка, што ў Данецкай вобласці.Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Суд па факце дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін | Камунікат.org

У судзе Маскоўскага раёна Берасця прайшло 4 паседжанні па позве былога работніка прыватнага прадпрыемства «Дэльфа-Буг» Сяргея Вакуленкі аб устанаўленні факта дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін на прадпрыемстве і ўзнаўленні на працы.
Вакуленка лічыць, што звольнены за тое, што бараніў свае працоўныя правы і дапамагаў іх бараніць іншым. Па працы ніякіх спагнанняў ці заўваг не меў.У выніку Вакуленка са сваім адвакатам Паўлам Алесікам прапанавалі міравую, зменшыўшы і так невялікую суму за маральную і фізічную шкоду, кажа Сяргей Вакуленка:
– Мы вырашаем пытанне маральнай шкоды, таму што закон гэта прадугледжвае. А вось адносна аднаўлення на працы – гэтае пытанне амаль невырашальнае. Калі яны гатовыя спыніць канфлікт, трэба чымсьці ахвяраваць.Паводле сябра правааб... Болей...

Барыс Хамайда: Веданне гісторыі – гарантыя незалежнасці | Камунікат.org

Барыс Хамайда – асоба легендарная: гэта адзін з самых вядомых апазіцыйных грамадскіх дзеячаў у Беларусі, і ўжо дакладна самы вядомы – у Віцебску.
Ужо 27 гадоў Барыс Хамайда трымае абарону сваёй “выспы незалежнасці” – невялікага ўчастка тэрыторыі ў цэнтры гораду, дзе ў пачатку 1990-х ладзіліся пікеты, а цяпер распаўсюджваецца вольная беларуская прэса.Да Барыса Хамайды часта падыходзяць віцебскія мінакі – каб абмеркаваць апошнія навіны, параіцца, а то і паспрачацца. Аб’ектам спрэчак нярэдка становіцца бел-чырвона-белы сцяг, якім распаўсюднік аздабляе сваё “працоўнае месца”, ці герб “Пагоня”, ці нават беларуская мова ў вуснах Барыса Хамайды. Але ён перакананы: толькі веданне беларускай гісторыі і беларускай мовы ёсць гарантыя... Болей...

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Успенне Прасвятой Багародзіцы | Камунікат.org

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Успенне Прасвятой Багародзіцы – свята, якому папярэднічаў двухтыднёвы поcт, які па важнасці параўноўваюць з Велікодным.„Сёння вернікі ўспамінаюць, як апосталы сабраліся на святой зямлі Ерусаліма, каб развітацца з Паннай Марыяй”, – кажа святар пінскай епархіі Міхаіл:
– Праз два дня апостал Фама явіўся са сваёй місіянерскай вандроўкі і засмуціўся, што ён не развітаўся з Прасвятой Багародзіцай. Апосталы разам з ім здзейснілі паломніцтва да грабніцы Божай Маці. Яны пабачылі, што грабніца пустая, тут ім явіўся збаўца са сваёй маці, з анёламі і арханёламі ды абвясціў, што ён уваскрэсіў сваю маці і ўзнёс яе з сабой на нябёсы.Па народнай традыцыі з прыходам Успення можна пачынаць сустракаць бабіна лета, якое будзе доўжыцца да канца пер... Болей...

У Хайсах упарадкавалі народны мемарыял | Камунікат.org

Краязнаўцы і грамадскія актывісты Віцебшчыны ўпарадкоўваюць народны мемарыял створаны ў лесе пад вёскай Хайсы, дзе ў канцы 30-х гадоў камуністы расстрэльвалі беларусаў.Цяпер ідзе пабудова сцяжыны, якая вядзе да крыжа ў памяць бязвінна расстраляным. Раней улады пахавалі парэшткі знойдзеных у Хайсах целаў, з характэрнай для камуністычных расстрэлаў адтулінай у патыліцы, на могілках каля вёскі Мазалава, кажа адзін з удзельнікаў упарадкавання Ян Дзяржаўцаў:
– Пахавалі гэтых 302 чалавекі пад Мазалавым, там ёсць грамадзянскія могілкі. Перад гэтым яны год адляжалі ў іх у Мазалаўскім сельскім савеце. Там паставілі крыж, што тут пахаваныя людзі, якіх знайшлі ў Хайсах. Мы паставілі побач крыж і напісалі шыльду, што тут ляжаць ахвяры сталінскага рэжыму, якія былі забітыя ў 1937 і 1941 годзе.Ра... Болей...

Абвешчаны лонг-ліст Прэміі Гедройца | Камунікат.org

Сябры журы ўзнагароды вызначылі доўгі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 12 кніг:1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.2. Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы.3. Валер Гапееў. Пазл. — Мінск: Галіяфы.4. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў.5. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў.6. Віктар Марціновіч. Ноч. — Мінск: Кнігазбор.7. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Мінск: Янушкевіч.8. Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Мінск: Янушкевіч.9. Ілля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор.10. Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Мінск: Кнігазбор.11. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.12. Сяргей Шупа. Падаро... Болей...

На фэст традыцыйнай музыкі „Раёк” сабраны 41% неабходнай сумы | Камунікат.org

Фольк-фестываль „Раёк”, які адбудзецца ў Менску 14-15 верасня, працягвае шукаць грошы на арганізацыю. На платформе „Улей”, дзе збіраецца неабходная сума ў 4000 рублёў, застаецца 9 дзён да канца кампаніі.У той жа час стала падрабязна вядома, у якім фармаце адбудзецца фэст, гаворыць арганізатар і музыка Сяржук Доўгушаў:
– Шмат калектываў менавіта з розных глыбінак Палесся плануецца: калектыў „Сёстры Лук’яновіч”, гурт „Церабяначка”, гурт „Хатовічы”, „Вытокі”, а таксама іншыя, якія акрамя спеву змогуць паказаць абрады. Усё будзе ў такой нефармальнай атмасфернай форме. Гэта не open air, дзе далёка сядзяць музыкі і да іх не падабрацца. Тут будзе вельмі блізкі кантакт з гледачамі і шмат розных інтэрактыўных рэчаў... Болей...

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай | Камунікат.org

Журы прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду.
У яго ўвайшлі 3 кнігі:Уладзімер Арлоў \"Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань\". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Надзея Артымовіч \"Краявід з невідочнай памылкай\". Выдавецтва “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»”, Беласток.
Марыя Мартысевіч \"Сарматыя\". Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.Цырымонія ўзнагароджання, на якой будзе названы пераможца прэміі, адбудзецца 10 верасня а 19.00 у кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Прыз за найлепшую паэтычную кнігу сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Мары... Болей...