August 27th, 2019

ZOLKI BAND прэзентуе новы альбом у Берасці | Камунікат.org

14 верасня ў берасцейскім паб-клубе COYOTE адбудзецца прэзентацыя першай часткі новага альбому гурта ZOLKI BAND пад назвай “Касмічныя першаадкрывальнікі”.
Падрабязней пра мерапрыемства апавядае арганізатар вечарыны, кіраўнік прома-суполкі “Зала Чакання” Зміцер Назараў:
– Мы паспрабуем усё зрабіць на дужа якасным узроўні, каб людзям спадабалася. На мой погляд, альбом трошкі зацягнулі хлопцы, таму што яны стрэлілі добра і ў Беларусі, і ў Берасці. І зніклі. Даволі мала канцэртаў у іх было. Спадзяюся, што пасля прэзентацыі гэтага новага матэрыялу, яны пакрочаць шырокімі крокамі па краіне з канцэртамі.ZOLKI BAND беларускамоўны гурт з Берасця. Музыкі з цяперашняга складу гурта раней гралі ў такіх камандах як: Intra muros, Дай Дарогу!, Terrakod і іншых. Чарговы раз... Болей...

Павел Белавус: Symbal.by Fest наведалі каля 10 тысяч чалавек | Камунікат.org

Крама Symbal.by адзначыла 5-годдзе фэстам у цэнтры Менска. У прасторы „Пясочніца” выступілі вядомыя беларускія гурты.Кіраўнік праекту Павел Белавус назваў прыкладную колькасць прысутных на канцэртах:
– Цяжка было прааналізаваць і зразумець колькі прыйдзе. Па нашых прыкладных падліках праз мерапрыемства прайшло прыкладна да 10 тысяч чалавек, бо мы звычайна гэтую статыстыку падбіваем некалькімі спосабамі. Першы і асноўны – гэта колькасць раздадзеных флаераў. Мы стараліся раздаваць тым, хто заходзіць, вось гэтыя флаеры са зніжкамі ад крамы. За некалькі гадзін мы раздалі больш за 4 тысячы флаераў, але з улікам, што кожны другі, кожны трэці атрымліваў гэты флаер.З улікам таго, што многія прыйшлі на фэст парамі і сем’ямі, можна лічыць, што агулам фэст наведалі каля... Болей...

Музей Беларускага Палесся адзначыць 95-годдзе | Камунікат.org

Музей Беларускага Палесся, які знаходзіцца ў Пінску, рыхтуе для наведнікаў вялікую экспазіцыю прысвечаную 95-годдзю заснавання ўстановы.
Чакаецца, што яе ўрачыста адкрыюць да Дня гораду, гэта значыць да першых выходных кастрычніка.Асаблівае месца ў экспазіцыі будзе адведзенае асобам, якія паспрыялі станаўленню музея. Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна – „бацькі” палескага музею сапраўды светлыя постаці:
– Палескаму музею ў Пінску пашэнціла з персонамі, якія ўзначалілі фармаванне музею, займаліся зборам экспанатаў для музею, стварэннем калекцый. Светлыя асобы і па праву можна сказаць прафесійныя супрацоўнікі, якія ўзначалілі музей і ў ім працавалі, такія як: Раман Дарашкевіч, Дзмітрый Георгіеўскі, можна прыгадаць Тадэвуша Каспяровіча, многія іншыя.Музей Беларуск... Болей...

„Пажарка – прытулак для самотнага музыкі” | Камунікат.org

„Пажарка – прытулак для самотнага музыкі” – кніжка Валянціна Дубатоўкі можа стаць адной з найбольш прыдатных кніжак для чытання ў дарозе.
Гарадзенскі пісьменнік напісаў гэтыя лірычна-хуліганскія нататкі ў прозе, як успамін пра свае прыгоды ў часы перабудовы.Кніга пераносіць чытача ў часы маладосці пісьменніка. Кажа аўтар Валянцін Дубатоўка:
– Кніжка гэтая незвычайная і вельмі падобна да тых кніг, да тых твораў, якія я рабіў да гэтага часу. Сёння няма такіх кніг, якія можна захапіць з сабой у дарогу і проста ад душы пачытаць, ад душы адпачыць і пэўна нешта для сябе ўзяць з таго матэрыялу, які вы прагортваеце. У першую чаргу гэта для чытача, для яго душы, для яго вясёлага настрою.Кніга выйшла ў серыі „Кнігарня пісьменніка” пры фінансавай падтрымцы... Болей...