August 23rd, 2019

Алесь Крой: Сітуацыя з наборам у беларускія класы складаная | Камунікат.org

У Гародні набор у першыя беларускія класы 32-ой і 34-ай школаў дастаткова кволы.
Калі бацькі ў 32-ой школе маюць пэўныя надзеі, што клас будзе створаны, бо там сабрана 9 заявак на навучанне, то ў 34-ай школе пакуль сітуацыя застаецца невядомай да канца жніўня.Кажа Алесь Крой, сябра нацыянальнай Рады Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны з Гародні:
– Абстаноўка паўсюль вельмі складаная. Тое, што гадоў 5-6 таму былі нейкія надзеі на дзяржаву, то яны на сёння фактычна паступова рассейваюцца. Адзіная надзея на простае беларускае грамадства. Калі беларусы ўсё ж такі даспеюць да разумення, што мова – гэта галоўнае, галоўны чыннік любога народа, з гэтага пачынаецца ўсё, – тады, магчыма, большая будзе актыўнасць.У Гародні лінгвацыд, як форма абмежавання нацыянальнай... Болей...

Пятніца – “Берасце юбілейнае”, субота – “Берасце святочнае” і нядзеля – “Берасце фестывальнае” | Кам

З’явілася праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Берасця. Афіцыйныя ўрачыстасці пачнуцца 6 верасня ў пятніцу і завершацца 8 верасня ў нядзелю.“У святочныя дні чакаецца наплыў турыстаў”, – зазначае загадчык сектара спорту і турызму Упраўлення спорту і турызму Берасцейскага аблвыканкаму Дзяніс Нікіцюк:
– Ёсць ужо праграма 1000-годдзя Берасця. У рамках яе шмат ужо заявак. Шмат ініцыятыў. Але ж гэтыя ініцыятывы трэба было раней рэалізоўваць, таму што гатэлі Берасця, Камянеччыны, Кобрынскага раёну ўжо забраніраваны цалкам.Афіцыйныя мерапрыемствы кожнага з трох дзён святкавання пройдуць на розных гарадскіх пляцоўках. Кульмінацыяй урачыстасцяў стане: міжнародны карнавал, музыкальна-гістарычная кампазіцыя “Міленіўм” і феерверк, ... Болей...

Ад АйПаўэр патрабуюць вярнуць грошы ў інавацыйны фонд | Камунікат.org

Старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс запатрабаваў ад акумулятарнага заводу АйПаўэр вярнуць грошы ў інавацыйны фонд.
Гэта вынікае з прэс-канферэнцыі для выбраных СМІ, якая адбылася 22 жніўня ў будынку выканаўчага камітэту.Гэты сігнал ад кіраўніка вобласці пракаментаваў прадстаўнік ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага заводу АйПаўэр, берасцейскі праваабронца Раман Кісляк:
– Нікога не паклікалі, мы не ведалі нават, гэта была нечаканасць. Не паклікалі ні тутбай, ні белапан, ні „Брэсцкую газету”. Адпаведна і Радыё Рацыя, і Белсат. На сайце аблвыканкама ёсць спасылка на газету”Заря” і белтэлерадыёкампанію. Самога распараджэння мы не бачылі. Месяц таму было прынята рашэнне ўсё такі закрыць завод у сувязі са шматлікімі парушэннямі. Улады дзейніч... Болей...

Неабходная сума на помнік Алесю Ліпаю сабрана на платформе „Улей” | Камунікат.org

Завершаны збор сродкаў на помнік стваральніку і кіраўніку недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, жруналісту, паэту Алесю Ліпаю. Ён памёр амаль год таму ва ўзросце 52 гады.Па словах Андрэя Аляксандрава, яго калегі, які каардынаваў збор сродкаў на помнік, літаральна ўначы неабходная сума была сабраная. „Мы атрымалі крайнюю данацыю, якая дапамагла нам дасягнуць адзнакі ў 10 тысяч рублёў. Такую лічбу мы сабе паставілі за мэту на гэтую краўдфандынгавую кампанію на платформе Улей,” — распавёў Андрэй Аляксандраў.
– За два дні да канца кампаніі нам удалося сабраць гэтую суму. Мы вельмі ўдзячныя ўсім людзям, якія пералічвалі свае ахвяраванні, якія рабілі рэпосты ў сацыяльных сетках, журналістам, нашым калегам, якія давілі інфармацыю пра нашу кампанію. Яна атрымалася п... Болей...

Дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы стартуе ў польскі Сенат | Камунікат.org

Сябра Сойміка Падляшскага ваяводства і дырэктар беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук стартуе ў польскі Сенат.Лукашук вырашыў стартаваць пры падтрымцы камітэта Грамадзянскай кааліцыі. Паводле перадвыбарчых дамоваў, ён будзе адзіным кандыдатам ад цэлай апазіцыі і будзе сапернічаць з сябрам партыі „Закон і Справядлівасць” Яцкам Багуцкім на поўдні Падляшша.
Справы беларускай меншасці, развіццё інфраструктуры і турыстычнага патэнцыялу паўднёвай і ўсходняй часткі ваяводства – гэта галоўныя заданні, якія ставіць перад сабою Ігар Лукашук.
– Я, як рэпрэзентант беларускага асяроддзя, але таксама і польскага асяроддзя, шматкультурнага, шматнацыянальнага, шматрэлігійнага рэгіёну. Напэўна, пра гэта гаварыць вельмі многа буду, таму што мала ёсць такіх месцаў у Польшчы, дзе... Болей...

Квэст “Па слядах прававой дзяржавы” | Камунікат.org

У шэрагу беларускіх гарадоў пройдзе квэст “Па слядах прававой дзяржавы”.Мерапрыемства арганізуюць недзяржаўныя арганізацыі “Прававая ініцыятыва” і “Human Constanta”. Падрябязней кажа прадстаўнік арганізатараў Яна Ганчарова:
– У гульнявой форме мы спрабуем расказаць удзельнікам нейкія важныя рэчы, якія датычаць законаў адносна правоў чалавека. Пра рэчы, якія вызначаюць дэмакратычную дзяржаву. Трэба шукаць адказы, разгадваць загадкі, знаходзіць адмыслвых людзей, пэўныя адрасы. Лейтматывам ва ўсім праходзіць ідэя правоў чалавека. І ўсё што яны разгадваюць, усё што даведваюцца, датычыць дэмакратыі і правоў чалавека.Квэст пачаўся ў Менску і далей накіруецца ў Бабруйск, Берасце, Магілёў, зноў у Менск і Гародню. Правядзенне мерапрыемства ў Берасці заплан... Болей...