August 22nd, 2019

У Менску адкрылася выстава ў гонар Луцкевіча | Камунікат.org

Памяць аднаго з бацькоў БНР – Івана Луцкевіча ўганаравалі ў менскім музеі Янкі Купалы выставай “У народ і край свой толькі веру”, якая прымеркаваная да сотай гадавіны з дня смерці палітыка і культурнага дзеяча.Кажа навуковы супрацоўнік музею Павел Каралёў:
– Адкрыццё выставы “У народ і край свой толькі веру” прысвечана стагоддзю з дня смерці Івана Луцкевіча, вядомага археолага, палітыка, грамадскага дзеяча. Чалавек, які фактычна паклаў усё сваё жыццё на адраджэнне нашай Бацькаўшчыны. Чалавек, які памёр у Закапанэ сто год назад. Музеем Янкі Купалы сабраныя памяткі з розных трох музейных устаноў: з музею Купалы, з Музею-архіва беларускіх літаратуры і мастацтва, з віленскага Музею імя Івана Луцкевіча.Памяць Івана Луцкевіча — аднаго з бацькоў-заснавал... Болей...

Фільм пра Алеся Пушкіна, любоў і новую Беларусь | Камунікат.org

Дакументальны фільм “Новае неба над новай краінай” здымаўся ў Віцебску, дзе малады мастак Алесь Пушкін пачынаў свой творчы шлях, і ў мястэчку Бобр, дзе жыве цяпер.Над ягонай хатай заўжды лунае бел-чырвона-белы сцяг, а сам мастак штогод ладзіць для сваіх землякоў народныя святы.Сёлетняе Купалле і трапіла ў стужку, гаворыць Вольга Прусак, рэжысёрка і сцэнарыстка фільма:
– З дзвюх частак фільм. Першая частка – гэта прагулка з Пушкіным па Віцебску, а другая частка – гэта Купалле ў Бабры. І мы здымалі паралельна, што адбываецца ў сельскім клубе, дзе нейкія дзеўкі спявалі па-расейску, і што адбываецца ў Алеся. Вядома, там было зусім іншае свята!Асоба Алеся Пушкіна праходзіць скрозь увесь фільм, яднаючы абедзьве часткі. І тым не менш, мастак лічыць, што стужка &ndas... Болей...

Традыцыйная пілігрымка ў мястэчка Лагішын | Камунікат.org

На Берасцейшчыне праходзіць традыцыйная пілігрымка ў мястэчка Лагішын, што на Піншчыне.Прысвечана яна ўшанаванню цудатворнага абразу “Маці Божай Лагішынскай – каралевы Палесся”. Пілігрымы кіруюцца туды не толькі пешшу, але і едуць на роварах.
Падрабязней кажа адзін з удзельнікаў пілігрымкі, галоўны рэдактар газеты “Царква” і берасцейскі краязнаўца Ігар Бараноўскі:
– Пілігрымка ідзе з розных мясцінаў. Ёсць баранавіцкая група. Ішла берасцейская група праз Бярозу. І бярозаўскія далучыліся. Была і грэка-каталіцкая пілігрымка, яна пачыналася ў Івацэвічах, але пешшу ішлі з Бабровічаў, дзе пахаваны Баляслаў Пачопка. З Бабровічаў на Целеханы ўчора выйшлі. Сёння ішлі з Целяханаў на Лагішын. Такія тры вялікія групы пілігрымаў. Яшчэ ёсць роварная пілігрымка, сёле... Болей...

Трэцяя пасмяротная кніга Юрыя Гуменюка | Камунікат.org

Выйшла ў свет трэцяя пасмяротная кніга беларускага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка. Сёлета 24 верасня яму павінна было б споўніцца 50 гадоў.Называецца кніга “Захлынуцца апантанасцю жыцця” і складаецца з выбраных рэпартажаў, інтэрв’ю, артыкулаў і карэспандэнцыяў журналіста.
Уклаў і выдаў кнігу літаратар, выдавец і наш калега Алесь Аркуш:
– Перадусім гэта будзе цікава гарадзенцам. Яны згадаюць той час. Бо гэтая кніжка пераважна апавядае пра перыяд пераходу 20-га стагоддзя ў 21-е. Пра бурапенныя гады 90-ыя. Гарадзенцам будзе цікава прачытаць пра тыя культурныя падзеі, якія адбываліся ў іх горадзе, асабліва маладым гарадзенцам, для іх гэта будзе, магчыма, адкрыццём. Прачытаць і пабачыць тыя падзеі вычыма Юрыя Гуменюка.Юрый Гумянюк загінуў 19 студзеня 2013 году на 43-... Болей...

У Воршы рыхтуюць Фэст паэзіі імя Уладзіміра Караткевіча | Камунікат.org

Арганізаваць паэтычны фэст у памяць пра ўраджэнца Воршы — даўняя мара аршанскіх прыхільнікаў творчасці славутага земляка.
Прымеркаваць імпрэзу вырашылі да ўгодкаў Уладзіміра Караткевіча, якія адзначаюцца 26-га лістапада.Юрый Нагорны, старшыня мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распавёў пра фармат імпрэзы:
– Мы запросім паэтаў, выканаўцаў беларускай паэзіі, бардаў. Зробім для іх прэміі. На жаль, гэта будзе восень, у канцы лістапада ўжо будзе прахалодна, – значыць, будзем шукаць памяшканне. Будзем думаць, як зрабіць так, каб пра гэта ведала не толькі Аршаншчына, але і ўся Беларусь.Першая спроба правесці такі фэст, найверагодней, адбудзецца ўжо сёлета. А больш маштабным ён стане ў наступным годзе: 26 лістапада 2020-га году ў Беларусі будуць ... Болей...