August 21st, 2019

Грамадскім арганізацыям Віцебшчыны дапаможа „Адказная графіка” | Камунікат.org

“Адказная графіка” – гэта новы навучальны курс, на які сацыяльна-культурніцкая ўстанова Vitebsk4Me (“Віцебск для мяне) запрашае маладых мастакоў, ілюстратараў, дызайнераў, відэографаў.Мэта курсу ў тым, каб маладыя творцы набылі новыя веды і змаглі рэалізаваць сябе ў супрацоўніцтве з грамадскімі арганізацыямі Віцебшчыны, кажа дырэктарка ўстановы Vitebsk4Me Вольга Бізікава:
– Каля 30-ці навучэнцаў нашага курсу змогуць пабыць у супрацы з грамадскімі арганізацыямі. Зрабіць для іх ілюстрацыі, плакаты, стыкерпакі для сацыяльных сетак – любую візуальную прадукцыю, якая зможа прадстаўляць інтарэсы гэтых некамерцыйных устаноў.Курсы, на якіх моладзь атрымлівае новыя веды па візуальных мастацтвах, вельмі запатрабаваныя, а творчасць выпускнікоў ўжо прыносіць карысц... Болей...

Анатоль Лябедзька: „Таксічныя” чыноўнікі не павінны пачувацца камфортна | Камунікат.org

На сайце petitions.by прапануецца паставіць свой подпіс за адстаўку старшыні Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай. Кампанію па зборы подпісаў ініцыяваў палітык Анатоль Лябедзька.
Па яго словах, прозвішча Ярмошынай стала ў Беларусі імем намінальным. «Гэта сінонім слоў „хлусня”, „падман” і „фальсіфікацыя””, – кажа Лябедзька.
– Перад тым як спыніцца менавіта на Ярмошынай, я зрабіў апытанку ў адной з сацыяльных сетак, дзе за мяне прагаласавала больш за 3 тысячы, і спытаў у іх пасля адстаўкі Шуневіча: на ваш погляд, які чыноўнік з’яўляецца нумарам адзін па «таксічнасці»? І 75 адсоткаў набрала Ярмошына. Так што, гэта не толькі мае асабістыя прэтэнзіі да яе, але і вялікай колькасці людзей.«Гэта ў тым ліку з... Болей...

Валянцін Стэфановіч: Гэтая сістэма парадзіла беспакаранасць | Камунікат.org

Рэзкая ацэнка кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якую ён даў працы сілавікоў, не здзівіла беларускіх праваабаронцаў. Па словах юрыста праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянціна Стэфановіча, ужо шмат гадоў прыходзіцца сутыкацца са свавольствам супрацоўнікаў міліцыі, з выпадкамі грубага парушэння правоў грамадзянаў, у тым ліку катаваннямі, жорсткім бесчалавечым абыходжаннем. – Нашыя праваахоўныя органы, не толькі МУС, але і Следчы камітэт і пракуратура, фактычна не рэагуюць на скаргі, не ўзбуджаюць крымінальныя справы, дзе павінны быць узбуджаны, не прыцягваюць вінаватых да крымінальнай адказнасці, згодна закону, за здзяйсненне злачынстваў у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і г.д. Лічаныя выпадкі былі даведзены да суда, калі сапраўды вінаватыя былі прыцягнутыя да адка... Болей...

Валянцін Стэфановіч: Гэтая сістэма парадзіла беспакаранасць | Камунікат.org

Рэзкая ацэнка кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якую ён даў працы сілавікоў, не здзівіла беларускіх праваабаронцаў. Па словах юрыста праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянціна Стэфановіча, ужо шмат гадоў прыходзіцца сутыкацца са свавольствам супрацоўнікаў міліцыі, з выпадкамі грубага парушэння правоў грамадзянаў, у тым ліку катаваннямі, жорсткім бесчалавечым абыходжаннем. – Нашыя праваахоўныя органы, не толькі МУС, але і Следчы камітэт і пракуратура, фактычна не рэагуюць на скаргі, не ўзбуджаюць крымінальныя справы, дзе павінны быць узбуджаны, не прыцягваюць вінаватых да крымінальнай адказнасці, згодна закону, за здзяйсненне злачынстваў у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і г.д. Лічаныя выпадкі былі даведзены да суда, калі сапраўды вінаватыя былі прыцягнутыя да адка... Болей...

Зміцер Бекалюк: Патрэбна падтрымка шырокага кола грамадства | Камунікат.org

Як мінімум пяць соцень чалавек неабходна пратэстоўцам супраць акумулятарнага завода для правядзення якаснай парламенцкай кампаніі.Яны патрабуюць падтрымкі сярод больш шырокага кола грамадства, каб ісці на выбары, – распавёў адзін з актыўных удзельнікаў акцыі Зміцер Бекалюк: – Гэта будзе, калі мы ўбачым ад людзей падтрымку. Калі падтрымкі не будзе, ніхто вылучаць не будзе, я, дапусцім, вылучаць нікога не буду і выступаць за кагосьці не буду. Навошта рабіць галаслоўныя заявы, пасля якіх ніякіх рухаў цела не будзе. Людзі павінны зразумець, што ў рэшце рэшт яны выбіраюць, а не імі кіруюць.На дадзены момант пратэстоўцы ўжо казалі пра тое, што яны маглі б вылучыць чатырох кандыдатаў на парламенцкую кампанію. Але фармаванне ініцыятыўных груп яшчэ не пачыналася. Беларускае Радыё Рацыя,... Болей...

Алег Трусаў: Нам засталося сабраць каля 3 тысяч рублёў, каб распачаць курсы | Камунікат.org

Універсітэт імя Гілевіча працягвае сваю дзейнасць, у мінулым навучальным годзе адбыліся першыя курсы, якія скончыліся паспяхова.З восені плануецца пачаць новы сезон курсаў, але дзеля таго патрабуюцца грошы, распавядае выконваючы абавязкі рэктара ўніверсітэта імя Гілевіча Алег Трусаў.
– Падрыхтоўваць людзей для будучага навучання па-беларуску – вельмі істотна. Ёсць тэхніка, ёсць памяшканне, ёсць выкладчыкі, толькі трэба пэўная сума на аплату гэтых выкладчыкаў, часткова, бо часткова будуць аплочваць навучэнцы. Бо пэўныя грошы за навучанне мы бяром, але, канешне, гэтыя грошы невялікія, для таго, каб было больш ахвотных. І таму некаторыя грошы трэба нам на даплату і выкладчыкам, і на арэнду памяшкання.Уся дакументацыя па ўніверсітэту імя Гілевіча ўжо здадзеная на разгляд метадычна... Болей...

Каля 200 чалавек штодня спрабуюць атрымаць статус бежанца | Камунікат.org

Каля двух соцень чалавек штодня спрабуе перасекчы беларуска-польскую мяжу і атрымаць статус бежанца.Пра гэта паведаміла прадстаўніца праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» Юлія Стасюк. Паводле яе слоў, гэта каля трыццаці сям’яў і прыклада дзесяць чалавек паасобку:
– У параўнанні з 2016 годам, напрыклад, гэта вельмі мала. Таму што ў 2016 годзе гэта было 3000 чалавек. А калі параўноўваць вось гэты зімовы перыяд, то гэта было 100-120 чалавек. Зараз як бы дынаміка ўзрасла.Паводле прадстаўніцы «Human Constanta» Юліі Стасюк, колькасць сем’яў, якія будуць прасіць бежанства ў восеньскі і зімовы перыяд значна зменшыцца. Гэта найперш звязана з фінансавым чыннікам і ўмовамі прыбыцця. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

Алена Талстая: Пытанне аўтакефаліі актуалізавалася | Камунікат.org

У Чарнігаве скончылася канферэнцыя беларускай інтэлігенцыі. Асноўнай тэмай стала Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, якой цяперашнія ўлады не дазваляюць дзейнічаць у Беларусі, даючы манаполію Маскоўскаму патрыярхату.Сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая ў эфіры нашага радыё заявіла, што сёння пытанне аўтакефаліі для беларускага праваслаўя актуальнае як ніколі:
– Мы хацелі, каб гэта была навукова-асветніцкая канферэнцыя. Падчас падрыхтоўкі мы сутыкаліся з тым, што шмат хто з беларусаў не ведае, што існуе Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква. Ідэя адраджэння сёння актуальная, як ніколі. Важна, каб людзі ведалі пра гісторыю беларускай аўтакефаліі, каб думкі пра яе будучыню гучалі шырока, каб інфармацыя пра гэта пайшла па ўсім свеце.Падчас падр... Болей...

Юры Гардзееў – даследчык Магдэбургскай Гародні | Камунікат.org

Юры Гардзееў – вядомы навуковец, гарадзенец, які жыве і працуе прафесарам Ягелонскага ўніверсітэта ў Польшчы.
Ён аўтар шэрагу працаў па гісторыі самаўраду Гародні, а таксама галоўны рэдактар гістарычнага зборніка «Гарадзенскі гадавік». Цяпер ён, сумесна з групай аднадумцаў, вывучае і збірае матэрыял для публікацыі кодэкса прывілеяў Гародні ад з’яўлення Магдэбургскага права да яго скасавання.
Паводле Юрыя Гардзеева, гісторыяй Гародні ён зацікавіўся яшчэ школьнікам. Яго цікавіла і гісторыя горада, і вельмі вабіў музей. Потым паступіў на гістарычны факультэт і тады вырашыў, што захацеў бы займацца гісторыяй Гародні і гарадской праблематыкай:
– Ёсць розныя белыя плямы, якія не даследаваныя. Увогуле калісьці гісторыя горада для мяне была адной вялікай плямай. П... Болей...