August 3rd, 2019

65 гадоў раману Якуба Коласа “На ростанях” | Камунікат.org

65 гадоў таму Якуб Колас завяршыў свой самы значны празаічны твор – раман-трылогію “На ростанях”, які распачаў пісаць у 1904 годзе.Распавядае даследчык творчасці Якуба Коласа Анатоль Трафімчык:
– Даўно даследчыкі зацікавіліся тэмаю: прататыпы і падзеі, якія былі ў рэальным жыцці Канстанціна Міцкевіча, наколькі яны праўдзівыя? Вось што можна думаць, калі Якуб Колас апісвае адзін цікавы выпадак, як у трэцяй аповесці сваёй трылогіі, калі ён цалаваўся з чатырнаццацігадоваю вучаніцаю. Ад пачатку бярыце, чытайце і знойдзеце.У менскім літаратурна-мемарыяльным Музеі Якуба Коласа гадавіну завяршэння трылогіі “На ростанях” адзначылі выставай “Эх, лёс і шлях ты мой дзівосны”.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Алена Цялькова: 50 гадоў з беларускай песняй і танцам | Камунікат.org

Фальклёрны гурт „Купалінка” лічыцца візітнай карткай культуры Беларусі.Дзякуючы «Купалінцы» беларускія песні здабылі новае жыццё і сучаснае гучанне, але пры гэтым захавалі галоўнае – сапраўдную народнасць і першародную прыгажосць.
Вось ужо 50 гадоў кіраўнік калектыву – народная артыстка Беларусі Алена Цялькова адраджае і папулярызуе беларускія традыцыі і звычаі.
Алена Цялькова: Перада мной наш новы буклет. Мы ў мінулым годзе адзначылі 50-гадовы юбілей творчай дзейнасці. 50 гадоў мы праслаўляем нашу зямлю, нашы звычаі, нашы абрады. І «Купалінка» заўсёды маладая, прыгожая, на высокім узроўні. Вы бачылі і чулі новыя нумары. Стараемся каб праграма ўвесь час была абноўленая, прыгожая. Прыгожыя артысты. Усе з вышэйшай адукацыяй, харавікі, але арт... Болей...

Кухня, паэзія, музыка, лекцыі, рыбалка – запрашаюць на трохдзённы фэст “Дом ля возера” | Камунікат.o

Сёлета свята пройдзе 9-11 жніўня ў Навасадах Вілейскага раёна.Уваход вольны.На тэрыторыі свята будзе ўладкаваны кемпінг.
"Рэгіянальная газета" Болей...

У гістарычным музеі прадставілі пейзажы з розных краін свету | Камунікат.org

Пачатак апошняга летняга месяца гістарычны музей у Менску адзначыў адкрыццём выставы «Дотык».
На адной з пляцовак галерэі змясціліся працы адразу двух прадстаўнікоў класічнай беларускай школы жывапісу Віктара Барабанцава і Леаніда Гоманава.Значная частка з карцін – падарожныя эцюды з родных краін свету – ад беларускіх краявідаў да выяў кітайскіх палацаў ды нарвежскіх фіёрдаў.
Распавядае мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн:
– У Барабанцава ёсць сюжэтнасць, ёсць людзі, яны яму заўсёды цікавыя, яны такія рухомыя, яны такія жывыя, нешта адбываецца ў большасці прац. А ў Гоманава яны быццам бы пайшлі на адпачынак і пакінулі гэтыя неабсяжныя прасторы без сябе. І можна паразважаць пра гэтых людзей, паразважаць пра сябе і паразважаць пра сусвет. Па задуме арганізата... Болей...

У Бешанковічах добраўпарадкавалі старыя габрэйскія могілкі | Камунікат.org

Добраўпарадкаванне праводзілася выключна дзякуючы энтузіязму валанцёраў і працягвалася 5 гадоў. Завяршае сваю працу апошняя з 12-ці экспедыцый, удзельнікі якіх – прадстаўнікі Расеі і Беларусі – расчысцілі ад хмызняку і смецця 4,2 гектара плошчы.Валанцёры паднялі з зямлі больш за 1200 мацэваў – надмагільных камянёў. Сярод іх і тыя, што былі ўсталяваны ў памяць продкаў Ганны Клімовіч, лекаркі з Санкт-Пецярбургу і ініцыятаркі добраўпарадкавання могілак у Бешанковічах.
– Усё гэта мы пачыналі разам з сынам. Тут нарадзілася мая бабуля, і аднойчы я вырашыла пацікавіцца гэтым месцам. Убачыла вялізную колькасць закінутых камянёў і зразумела, што не магу гэта бачыць і ведаць, што недзе ёсць настолькі занядбаныя могілкі.Ганна і яе сын Аляксандр абвясцілі пошук валанцёраў, ахв... Болей...

Летні фэст супраць смяротнага пакарання ў Стаўрах | Камунікат.org

Летні фэст супраць смяротнага пакарання адбудзецца 4 жніўня ў 15.00 у вёсцы Стаўры пад Воршай на аграсядзібе “Пуцяціна”. Фэст прымеркаваны да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, якая пачала сваю дзейнасць у 2009 годзе.Фотаздымак з Міжнароднага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання ў Осла: Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постасавецкай прасторы, дзе існуе смяротнае пакаранне. 4 жніўня ў межах фэста ў Стаўрах: дыскусія пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, прэзентацыя фотаальбома “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання, 10 гадоў змагання”, прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”, чытанне вершаў пра смяротнае пакаранне і масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.У аснове да... Болей...

Пачаліся “Шпацыры па Гайнаўцы” | Камунікат.org

“Зялёная Гайнаўка” – гэта назва першага з пяці тэматычных шпацыраў па горадзе – браме ў Белавежскую пушчу.Каля сарака ўдзельнікаў прайшлі шляхам цікавых кропак на зялёнай карце горада – перш за ўсё – помнікаў прыроды. “Мы таксама ўспаміналі, як Гайнаўка выглядала гэтак 50-60 гадоў таму, колькі тут было зеляніны,” – паясняе гід Эва Мороз-Кэчынская з аб’яднання “Metamorphosis”:
– Маем шмат памятных дубоў. Бо ўсе помнікі прыроды ў нас – гэта дубы. Іх амаль 50. У 50-60-х гадах у Гайнаўцы быў нават садоўнік, які дбаў пра дрэвы і кветкі. І тады Гайнаўка была адным з трох самых прыгожых гарадоў гэтага рэгіёну Польшчы.Праект “Шпацыры па Гайнаўцы” – гэта супольная ідэя пяці пазаўрадавых арганізацы... Болей...