?

Log in

No account? Create an account

August 1st, 2019

Сяргей Драздоўскі – дырэктар Офісу па правах людзей з інваліднасцю. Офіс месціцца ў Менску, але туды па дапамогу можа звяртацца кожны беларус, чые правы былі парушаны праз яго інваліднасць.Цікавасць да правоў гэтай катэгорыі людзей для Сяргея Драздоўская ляжыць і ў прафесійнай плоскасці, бо ён мае юрыдычную адукацыю, а таксама сам Сяргей перасоўваецца на інвалідным вазку. Ён распавядае пра тое, што такое ідэя даступнасці і чаму яна датычыцца не толькі асобных груп, але і ўсіх жыхароў краіны. Паводле Сяргея Драздоўскага, даступнасць – гэта нават не права, гэта тое, што ляжыць пад правам. Без забеспячэння даступнасці нельга казаць ні пра якое іншае права?
– То бок калі чалавек не мае доступу, то ён не мае доступу ні да якога права. І няправільна казаць, што гэта акалічнасц... Болей...
Беларускія мастакі-манументалісты прадставілі выставу сваіх жывапісных твораў у Менску.Кажа намесніца дырэктара Палаца мастацтваў Наталля Анейчык:
– Працягваем наш марафон мастацкіх выстаў. Мы адкрываем выставу секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва пад назвай „Іншы ракурс”, у экспазіцыю якой увайшлі жывапісныя творы манументалістаў – больш за 120 прац. Гэтыя мастакі-манументалісты, як універсальныя салдаты, ім падуладныя розныя віды выяўленчага мастацтва.Сучасная школа беларускага манументальнага мастацтва склалася яшчэ ў савецкія часы, менавіта, як нацыянальная школа – адметная і пазнавальная.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...
«15 гадоў орт фота» ля сабора Святога Мікалая ў Беластоку. Выставу, якая раней прэзентавалася таксама на рынку Касцюшкі, можна глядзець яшчэ два дні.Як кажа кіраўнік „Орт фота нэт” і аўтар выставы Аляксандр Васылюк, яна пераедзе ў Варшаву:
– Выстава «Праваслаўе ў аб’ектыве» падсумоўвае 11-годдзе дзейнасці сэрвісу, які карыстаецца вельмі вялікім поспехам. Мноства жыхароў горада і турыстаў яе ўжо паглядзела. Ведаю, што шмат нават маіх знаёмых адкладаюць да апошняга. Хочацца прыгадаць, што больш такой нагоды ў Беластоку не будзе. Выстава будзе знята, у суботу вывешваем яе на агароджы Катэдры Марыі Магдалены ў Варшаве. І цягам бліжэйшых двух месяцаў яна будзе ў Варшаве.„Орт фота” – інтэрнэт партал, прысвечаны фатаграфіям, якіх ... Болей...

Latest Month

August 2019
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow