July 31st, 2019

Вячаслаў Сіўчык: Дзяржаўнае ўпарадкаванне Курапатаў выглядае сумна | Камунікат.org

У Курапатах пад Менскам Рух салідарнасці “Разам” правёў традыцыйную штомесяцавую акцыю ўшанавання памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій.Кажа лідар Руху Вячаслаў Сіўчык:
– Мы стаім каля Крыжа пакутаў і можам бачыць тое ,чаго ў Курапатах раней ніколі не было. Вось гэтыя зараслі травы. Я ніколі не памятаю, каб у Курапатах на ўваходзе быў такі непрыглядны выгляд. Вось паказчык, як сённяшняя ўлада занялася ўпарадкаваннем і вось да чаго гэта прыводзіць. Так было, ёсць і будзе. Але траву можна пакасіць. Самае галоўнае – каб яны не знішчалі людзею. Бо неасуджанае зло чым заўсёды вельмі небяспечнае? Тым, што ўсё гэта можа паўтарыцца.Сёлета ўвесну ў межах так званага ўпарадкавання на распараджэнне кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Курапатах былі знесеныя крыжы па пер... Болей...

Павел Бука: Вучыцца, думаць і працаваць па-беларуску | Камунікат.org

Нягледзячы на ціск, грамадскае аб’яднанне „Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі” працягвае адукацыйныя праграмы, прычым на беларускай мове.Як распавёў Радыё Рацыя дырэктар гэтай установы Павел Бука, справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць завялі яшчэ ў мінулым годзе і яна пакуль не закрыта, нягледзячы на адсутнасць фактаў і доказаў.
„Канешне, справа крымінальная перашкаджае справе адукацыйнай, аднак мы працягваем працаваць і даволі паспяхова,” – кажа Павел Бука:
– „Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі” з’яўляецца навуковай установай, якая займаецца кібернэтыкай, прыкладаннем матэматыкі для разнастайных практычных задач і стварэннем на базе матэматыкі або новых праграм, або новых жалезных прылад.
Беларуская мова дае нам перав... Болей...

„Мертвая Дзітва” абскарджанню не падлягае | Камунікат.org

У Гарадзенскім абласным судзе адбылося пасяджэнне, дзе разглядалася абскарджанне пакарання актывістаў Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса па акцыі „Мертвая Дзітва”.
Акцыя адбылася 17-га чэрвеня гэтага году, калі Вітольд Ашурак і Сяргей Пантус выйшлі да будынку Лідскага райвыканкаму з плакатам „Мёртвая Дзітва”, інфармуючы такім чынам жыхароў пра небяспеку для здароўя і звяртаючыся да мясцовай улады. За гэту акцыю Лідскі суд аштрафаваў кожнага на 10 базавых велічынь.Пра пасяджэнне абласнога суда распавядае праваабаронца Уладзімір Хільмановіч:
– Суддзя Анатоль Заяц канешне як звычайна выявіў карпаратыўную салідарнасць і прызнаў пастанову суддзі старшыні лідскага раённага суда законнай. Чыста фармальна гэта сапраўды быў пікет, але ў адміністрацыйным заканадаўстве ... Болей...

На Лідчыну прывезлі зямлю з магілы Каліноўскага | Камунікат.org

Актывісты правялі традыцыйны памятны рэйд па мясцінах звязаных з паўстаннем 1863 года. У паўстанцкай капліцы ў засценку Станкевічы была адпраўленая імша па загінулых паўстанцах, а пасля быў асвечаны адноўлены крыж на кургане каля вёскі Голдава.У Станкевічы і ва ўрочышча Крыжы, што каля вёскі Малое Ольжава, дзе таксама брацкая магіла невядомых паўстанцаў, з Вільні была прывезена зямля з магілы Кастуся Каліноўскага ды іншых кіраўнікоў паўстання. Кажа старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:
– Дзякуй тым грамадзянам, якія не засталіся ўбаку і аддалі даніну павагі тым людзям, якія паўставалі ў 1863 годзе супраць расейскага царызму за нашу беларускую айчыну, за нашу беларускую зямлю. Яны ішлі на смерць, ведалі і бачылі, што поспеху не будзе, але яны ішлі. Дзякуючы ў значнай ступені і ім, мы с... Болей...

У Гародні прэзентавалі кнігу пра Давыда Гарадзенскага | Камунікат.org

Кніга пра вядомага кашталяна гарадзенскага замка Давыда сына Даўмонта Нальшанскага была прэзентаваная чытацкай публіцы ў дворыку этна-крамы „Цудоўня”.Аўтар Мікалай Малішэўскі ў 200-х старонках сваёй працы ўмясціў вядомыя на сёння легенды пра Давыда Гарадзенскага, а таксама знайшоў крыніцы, якія згадваюць час і асобу славутага князя, падступна забітага ў 1326 годзе.
Кажа аўтар, які знайшоў весткі пра Давыда Гарадзенскага ў заходніх кроніках:
– Кронікі саміх тэўтонаў. Гэта яшчэ пры жыцці Давыда. Афіцыйныя дакументы, напрыклад, пісьмо князёў Мазавецкіх Папу Рымскаму, дзе яны ў слязах на Давыда апошнімі словамі яго бэсцяць. Але гэта яшчэ пры жыцці нашага героя – 1325 год.З працы вынікае, што пакуль быў жывы кашталян Давыд Гарадзенскі, тэўтонскія войскі не наважыліся н... Болей...

Віталь Воранаў – папулярызатар беларускай дуды | Камунікат.org

Дуда стала сур’ёзным захапленнем беларускага літаратара Віталя Воранава. У Беларусі ён арганізаваў Міжнародны фестываль “Дударскі рэй”, а ў Польшчы праводзіць майстар-класы па гранні на беларускай дудзе.Між польскімі і беларускімі дудамі ёсць істотная розніца, сказаў сённяшні госць Радыё Рацыя Віталь Воранаў:
– Польскія дуды граюць у іншай танальнасці паводле Беларусі, музыкаванне супольнае праблемнае ў гэтым плане. Але тое-сёе можна паспрабаваць зайграць. І такія выпадкі здараліся, калі на фэсце мы сустракаемся ў нефармальнай атмасферы. Пасля афіцыйных канцэртаў музыкі любяць граць сваё, а затым далучаюцца іншыя, на дудзе, ці на іншых інструментах падыгрываюць, вывучаюць узаемна свае мелодыі, абменьваюцца репэртуарам, вопытам. Гэта вельмі цікава, захапляльна.
З м... Болей...

У гарадзенскай сінагозе „ажывілі” дзённік вязня гета | Камунікат.org

Унікальны прадстаўленне адбылося ў адным з залаў гарадзенскай сінагогі. Міні-спектакль распавядае пра жыццё аднаго з вязняў гета, дзённік якога быў знойдзены каталіцкім святаром.Спектакль паставіла рэжысёрка Ганна Суліма:
– Мы стыхійна стварылі гэты перформанс. Аўдыё нататніка вязня гарадзенскага гета было мной запісана чатыры гады таму. Запісвалася яно з мэтай стварэння музею „маліны”. „Маліна” так называліся габрэйскія схованкі. Аўтар нататніка невядомы, ён вельмі захацеў быць пачутым. Людзі аказаліся зацікаўленымі, знайшоўся чалавек, які добраахвотна ролю гэтага вязня – гэта не артыст, гэта журналіст. Мне важна захаваць гэту дакументальнасць.Адзіным акторам спектакля стаў журналіст Руслан Кулевіч:
– Мне спадабалася, уцягнуўся, некалькі разоў п... Болей...