July 30th, 2019

У Крэве – чарговы археалагічны сезон | Камунікат.org

KREVA INCOGNITA. З альманаху, які выдае Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”, можна дазнацца пра вынікі даследаванняў старажытнага мястэчка.Распавядае супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук, археолаг Алег Дзярновіч:
– У мяне фактычна ў Крэве некалькі аб’ектаў: гарадзішча, замак, гістарычны цэнтр. Гэты сезон мы працуем на крэўскім гарадзішчы.
KREVA INCOGNITA – гэта альманах рэгіянальнай гісторыі, дзе збіраюцца звесткі менавіта пра Крэва і ваколіцах. Выйшла ўжо два тамы, два выпускі гэтага альманаху. Як раз самы свежыя вынікі даследаванняў, не толькі маіх персанальна, але і калег з фонду. Ёсць людзі, якія займаюцца, скажам, фартыфікацыяй Першай сусветнай вайны. Гэтыя ўсе звесткі вы можаце знайсці ў гэтым альманаху.Дазвол на археалагічныя працы ў Крэв... Болей...