July 29th, 2019

Пад царкву-помнік у Заляшанах заклалі краевугольны камень | Камунікат.org

Царква святой Кацярыны і мучанікаў падляшскіх і холмскіх, у якой галоўнае месца будзе займаць Ікона Заляшанскай Божай Маці: у Заляшанах мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы архіепіскап Сава разам з духавенствам асвяцілі краевугольны камень пад новую царкву – помнік.Царква паўстае ў месцы, дзе пралілася нявінная кроў тых людзей, якіх сёння называем мучанікамі за веру:
– Такога дня яшчэ не было, як сёння. Як сказаў архіепіскап Сава, гэта гістарычная даніна. Бо закладка царквы – гэта даніна памяці тым, хто быў замучаны за веру. Кроў мучанікаў зло не адалее.У Заляшаны ў суботу прыехалі сотні людзей. Ужо некалькі гадоў у апошнюю суботу ліпеня тут адзначаецца свята заляшанскай Іконы Божай Маці.
Сёлетнія ўрачыстасці ўзначальваў мітрапаліт Сава, а таксама епіскапы Бельскі і Гай... Болей...

Станіслаў Шушкевіч: Па расейскім праекце АЭС няма ніякіх гарантый | Камунікат.org

Вядомы навуковец, колішні спікер Вярхоўнага Савета прафесар Станіслаў Шушкевіч лічыць ядзерную энергетыку адзіным шанцам Беларусі мець магутную прамысловасць.У інтэрв’ю «Радыё Рацыя» ён пацвердзіў, што застаецца прыхільнікам атамнай электрастанцыі.
– У нас нешта каля чатырох тысяч кілават-гадзін на душу насельніцтва спажывання электраэнергіі. У Нарвегіі – 21 тысяча, у Германіі – 7-8 тысяч. Адзін гэты паказчык гаворыць, што калі мы хочам мець сучасную высокатэхналагічную прамысловасць, мы павінны мець многа электраэнергіі. Іншай крыніцы, чым ядзернае паліва, не знайсці. Я прыхільнік ядзернай энергетыкі.Аднак пры пабудове АЭС неабходна дбаць і пра бяспеку аб’екта. А расейцы, па чыім праекце будуецца станцыя, так і не прадаставілі ніякіх гарантый яе ... Болей...

Вяртанне народных традыцый | Камунікат.org

На сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах адбылася сустрэча з Вольгай Пілецкай – метадыстам па народнай творчасці, майстрам роспісу з Клецка.
Вольга займаецца вывучэннем, зборам і захаваннем традыцыяў беларускага мастацтва і розных тэхнік іх выканання. Ездзіць у экспедыцыі, шукае, даследуе этнакультуру розных рэгіёнаў.Прысутныя на сустрэчы змаглі пазнаёміцца з часткай калекцыі Вольгі і павучыцца роспісу яек. Менавіта гэты прадукт іграе адметную ролю ў жыцці беларусаў, гэта сакральны наш сімвал жыцця, кажа старшыня Таварыства Таццяна Кісель:
– Яйкі рабілі не толькі на Вялікдзень. Яйкі распісвалі для розных іншых патрэбаў. Калі, напрыклад, хлопцу спадабалася дзяўчына, ён мог падараваць ёй яйка, якое сам распісаў. Калі будавалі, напрыклад, дом, падкладвалі я... Болей...

Rokowisko адгучала ў падляшскай Гайнаўцы | Камунікат.org

Беларускі гурт B:N і польская зорка “Acid Drinkers” былі хэдлайнерамі 11-га фестывалю Rokowisko ў Гайнаўцы.Як штогод у гайнаўскі амфітэатр прыбылі аматары рок і панк музыкі, каб пачуць і польскія, і беларускія гурты.
Паводле вакаліста гурта B:N Алеся Лютыча, фестываль нагадвае атмасферу ранейшых гадоў:
– Гэта атмасфера маёй маладосці. Для мяне тут вельмі цёпла і знаёма. Прыемна заўжды прыязджаць выступаць на такія фестывалі.У час суботняга фестывалю выступілі таксама гурты: Банг Банг, Podwórkowi Chuligani і мясцовыя “Kuba Rozpruwacz” і “Błękitny Nosorożec”. Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя Фота носіць ілюстрацыйны характар Болей...

На Падляшшы прайшла “Сяброўская бяседа” | Камунікат.org

Свята беларускай культуры – Міжнародны фестываль “Сяброўская бяседа” – 20-ты раз прайшоў у гміне Гарадок.
Выступілі дзясяткі выканаўцаў, сярод якіх усе беларускія калектывы гміны, шмат гасцей з суседніх мясцовасцей Падляшша, а таксама з Беларусі.Юбілейную “Сяброўскую бяседу” наведалі прадстаўнікі еўрапарламента, улады горада Беластока, Беластоцкага павета, Падляшскага ваяводства, дэпутаты польскага Сойма, а таксама прадстаўнік беларускай Амбасады. Каб падтрымаць беларускі каларыт мерапрыемства, некаторыя госці прывіталіся па-беларуску. Кажа дэпутат польскага Сойма Роберт Тышкевіч:
– Сардэчна вас вітаю, дарагія сябры! Тут, на гэтай лясной паляне, у гэтым амфітэатры найлепш слухаць прыгожую беларускую мову, беларускія песні, глядзець народныя танцы... Болей...

“Выспа скарбаў” на Фестывалі казак | Камунікат.org

Акцёры, музыкі, артысты, лялечнікі, казачнікі з Польшчы, Беларусі, Украіны сабралі жыхароў і гасцей Драгічына над Бугам на “Выспу скарбаў”.
Такі галоўны матыў апошняга дня Міжнароднага Фестывалю казак, што ладзіць гайнаўскі Фонд “Яны гэта Мы”.
„Наш фестываль – гэта нагода, каб вялікія і малыя выйшлі з ролі гледача і актыўна ўключыліся ў супольную прастору мастацтва, адпачынку, свабоднай гульні”, – кажа старшыня Фонду “Яны гэта Мы” – Наталля Герасімюк.
– Кожны Фестываль казак выключны, таму што, па-першае, мы не паўтараемся. Па-другое, штогод нешта новае ўводзім у формулу фестывалю, у тэмы фестывалю. А ў Драгічыне, паколькі гэта на самым беразе Буга, мы вырашылі, што будзем шукаць скарбы на выспе.Казачныя спектаклі ... Болей...

Андрэй Стрыжак пра выбары і ваенныя дзеянні ва Украіне | Камунікат.org

Выбары ў Вярхоўную Раду Украіны паказалі тэндэнцыю да зменаў эліт у прарасейскіх рэгіёнах.
Удзельнік гуманітарнага маршруту “Беларуст-АТО” Андрэй Стрыжак, які нядаўна вярнуўся з лініі размежавання ў Данбасе, заўважае, што насельніцтва прыфрантавых раёнаў ускладае вялікія надзеі на міратворчыя намеры новага прэзідэнта і ягоную палітычную партыю “Слуга народа”:
– Вельмі вялікія спадзяванні ўскладаюць і зараз, і перад выбарамі ўскладалі на Уладзіміра Зяленскага. Такі вельмі цікавы момант, які таксама трэба падкрэсліць: на Усходзе сыходзяць рэгіянальныя эліты, тыя, якія былі прадстаўнікамі Партыі рэгіёнаў. Эліты паступова змяняюцца, змяняецца стаўленне. І тое, што “Слуга народу” і сам Зяленскі граюць шмат у чым на полі былых апазіцыйных партый &ldqu... Болей...

Вадзім Саранчукоў: Медалём узнагародзілі ўсю каманду БНР-101 | Камунікат.org

Намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік гарадзенскай абласной структуры партыі лічыць, што медаль Віктара Івашкевіча, якую ўручылі яму 27 ліпеня 2019 года за правядзенне акцыі БНР-101 – гэта ўзнагарода для ўсёй вялікай каманды.– Перш за ўсё гэта, канешне, прызнанне супольнай працы каманды гарадзенцаў, менчукоў і берасцейцаў, і гомельскіх, усіх людзей, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы. Мы мелі вельмі абмежаваны час у падрыхтоўцы, менш за тыдзень. І тая каласальная праца, якую мы здолелі зрабіць, здолелі не перасварыцца, здолелі зразумець адзін аднаго, яна была адзначаная гэтым знакам.Для Сяргея Верамеенкі, прадстаўніка БХД у камандзе БНР-101, узнагароджанне медалём Віктара Івашкевіча было вялікай нечаканасцю.– Для мяне асабіста гэта быў сюрпрыз, дзіўны сюрпрыз, але не хаваю... Болей...

Гародня: VIII Фэст вулічнага мастацтва | Камунікат.org

27 ліпеня цэнтр Гародні стаў месцам правядзення 8-га БігМініФэсту. На вуліцах горада можна было ўбачыць артыстаў з сямі краін.Гэта былі мімы, жывыя скульптуры, фрык тэатры, танцавальныя выступы і выступы музыкаў. Пра адметнасць фэсту распавядае яго арганізатарка Наста Роўба:
– У нас атрымалася вывесці яго ў новы фармат. Атрымалася пашырыць колькасць краін. На жаль, да нас не даехаў гішпанец. Магчыма ў наступным годзе ў яго атрымаецца да нас прыехаць. Калі не памыляюся, каля шасці краін удзельнічаюць. Гэта артысты вогненага жару, жывыя статуі, тэатры. У нас у гэтым годзе ўпершыню праходзіць перформанс, які цягнецца тры гадзіны. І для таго, каб зразумець сэнс, варта пачытаць пра тое, што моладзь хоча гэтым сказаць. Яны развесілі ўлёткі, у якіх расказваюць пра свой перформанс.Апроч тэа... Болей...