July 27th, 2019

„Падляшская актава культур”: дзень трэці | Камунікат.org

„Падляшская актава культур” напоўніла Беласток колерамі і водарамі розных культур і народаў.Вельмі годна сярод іншых выступоўцаў паказалі сябе артысты з Беларусі, а таксама маладыя беларусы Падляшша. Кажа кіраўнік ваяводскага асяродку анімацыі культуры Цэзарый Мелько:
– Былі два цудоўныя калектывы з Беларусі. Ансамбль народных інструментаў з Ліды, прафесійны калектыў, вельмі прыемна было бачыць, як дзеці і моладзь выконвае творы. Быў таксама калектыў „Купалінка”. Цешымся, што наладзілі добрую супрацу з філармоніяй у Менску. Таксама вельмі вельмі ўражаны выступам калектыву „Падляшскі вянок”.27 ліпеня будзе больш танцавальная праграма, выступяць калектывы з Літвы, Гішпаніі, Грузіі, Украіны, а завяршаюць чацвёрты фестывальны дзень беластоцкія „... Болей...

Жадаючых атрымаць Карту паляка штораз больш | Камунікат.org

Карту паляка на працягу апошніх трох гадоў можна атрымаць не толькі ў консульстве Польшчы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і ў Польшчы.З кожным годам усё больш палякаў з Беларусі абірае менавіта гэты шлях і звяртаецца ў Падляшскае ваяводства, кажа дырэктар аддзелу па справах грамадзянства і іншаземцаў Управы Падляшскага ваяводства Анджэй Гаўкоўскі:
– У 2017 годзе было пададзена 700 заяваў, у 2018 годзе было 2700, а ў першым паўгоддзі гэтага года амаль 1700. Можна сказаць, што да канца года 3000 дакладна будзе. Падобная тэндэнцыя з відамі на жыхарства з нагоды працы, вучобы. Яшчэ летась для грамадзян Беларусі, якія хацелі атрымаць карту, маглі зрабіць бясплатную візу на два візіты ў Польшчу, каб здаць экзамен і прыехаць па карту.
Сёлета гэтай магчымасці ўжо няма, кажа Анжэй Гаў... Болей...

Фестываль „Ператоча-2019” | Камунікат.org

Міжнародныя мастацкія інтэграцыі “Ператоча” пачаліся ў Белавежы.Кажа дырэктар Цэнтра прамоцыі рэгіёну “Чарлёнка”, заснавальнік фестывалю Мікалай Бушка:
– Сямнаццатая ўжо эдыцыя мастацкіх інтэграцыйных сустрэч “Ператоча”. У ім мы паказваем рэгіён Белавежскай пушчы цалкам – не раздзеленым мяжой. Гэта мая ідэя фікс, бо нельга гаварыць пра карані гэтай зямлі, забываючы пра тое, што на гэтых землях жылі беларусы, палякі і другія нацыянальнасці. Мы паказваем свецкую культуру ўсіх народаў, якія пражывалі на гэтых землях.Сёлета ўдзельнікі фестывалю будуць прэзентаваць культуры: беларускую, польскую, габрэйскую, цыганскую, літоўскую, расейскую ды ўкраінскую.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

На шчасце, багацце, з найлепшымі пажаданнямі | Камунікат.org

“Саламяныя павукі – наш скарб” – так называецца выстава, якая экспануецца ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.Тут можна ўбачыць узоры бадай што самага таямнічага, сакральнага элементу інтэр’еру сялянскай хаты. Нашыя продкі верылі, што крохкая канструкцыя з саломкі з’яўляецца абярэгам ад нячыстай сілы, або – па-сучаснаму – ад кепскай энергетыкі, кажа майстрыха з Шумілінскага раёну Наталля Сцержанкова:
– Рабіўся павук на Каляды. Калі не было працы на зямлі, то маці з дзецьмі ці бабуля рабілі павукоў. І вось цэлы год ён збірае энергію дрэнную, потым яго паляць. І вешаюць новага. А стары трэба спаліць, каб уся гэтая дрэнная энергія разам з ім згарэла.Павукі мелі адвечнае прызначэнне – ахоўваць, прыносіць шчасце ... Болей...