July 25th, 2019
У Белавежы пачаўся Фестываль казак | Камунікат.org
– Адмыслова да нашага фестывалю моладзь з дзіцячага дому рыхтуе спектакль. Таксама ствараецца новая калекцыя моды, якую прывязе студыя моды “Папараць-кветка”, прыедуць акцёры з Беларусі. І яшчэ навінка – сёлета запрасілі мы дзяўчыну з Берасця, якая малюе пяском казкі. І яна адмыслова на наш фестываль рыхтуе казку на трох мовах: па-беларуску, па-польску і па-расейску.Чацвёрты Міжнародны фестываль казак пачаўся сёння а ... Болей...
“Падляскі вянок”- самыя маладыя ўдзельнікі „Падляскай актавы культур” | Камунікат.org
Ён дзейнічае пры аб’яднанні АББА ў Беластоку. Водгукі на яго выступ у слухачоў былі толькі пазітыўныя.“Удзел у фестывалі – гэта вельмі добрая прамоцыя аб’яднання і калектыву”, – кажа Аксана Прус, мастацкі кіраўнік беларускага дзіцячага ансамбля танца “Падляскі вянок”:
– Шматлікія польскія гледачы не бываюць на беларускіх імпрэзах. Вось яны прыйшлі на такую шматнацыянальную імпрэзу і былі прыемна здзіўленыя, што ў Беластоку існуе беларускі народны дзіцячы калектыў. Мы – суквецце Польшчы і Беларусі, вучымся і польскай, і беларускай культуры. Гэта такое в... Болей...
Не кожны беларус можа дазволіць сабе набыць вышыванку | Камунікат.org
– Гэта ж цэлы працэс. Трэба купіць вышывальныя машыны, людзям трэба плаціць заробак. У нас робяцца вышыванкі з нашага аршанскага ільну. Воршы, відаць, не вельмі выгадна прадаваць нашым вытворцам танней, таму яны ставяць цану такую, па якой яны могуць прадаць на экспарт. Ва Украіне ёсць розныя кірункі. Та вельмі шмат ручной вышыўкі, чаго ў нас у прынцыпе няма. І каштуе гэта завоблачныя грошы. У іх гэтая вытворчасць... Болей...
У апанентаў улады няма згоды | Камунікат.org
Напрыклад, у Берасці ад партыі БНФ выказала жаданне пазмагацца за дэпутацкі мандат у Палату Прадстаўнікоў толькі Ірына Амельянчук. Інжынер-будаўнік, абаронца правоў людзей, кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы абароны жывёлаў.Жанчына працуе ў рамках кампаніі “Права выбару”. Яна лічыць, што трэба змагацца за тое, каб нас пачулі, нельга заставацца абыякавымі, калі бачыш самавольства чыноўнікаў, кажа Ірына Амельянчук:
– Чалавек я законапаслухмяны. І я заўважыла, што ў нас законы ёсць і яны нядрэнныя, быццам бы для народу, але яны не працуюць. І проста так вось сядзець і нічога не рабіць і прымаць ... Болей...
Уладзімір Булаўскі: “Кожнаму гораду трэба крэатыўны менеджэр” | Камунікат.org
І што прыйшоў час, каб улады звярнулі на гэта ўвагу. Таму чыноўнікам варта палепшыць навыкі камунікавання – быць больш адкрытымі ў сацыяльных сетках, навучыцца складаць уцямныя прэс-рэлізы і не апасацца прапановаў ад грамадскасці.І грамадскім актывістам, у сваю чаргу, варта не адасабляцца, а дэманстраваць сваю гатоўнасць рабіць лепшымі беларускія гарады. А па вялікім рахунку, трэба ўводзіць пасаду гарадскога крэатыўнага менеджэра, лічыць Уладзімір Булаўскі:
- Мне падаецца, што вялікім, прынамсі, гарадам, патрэбны гарадскі менеджэр. Гэта павінна ... Болей...
Слаўная кампанія: рэANIMAцыя, ІІ тур Шэсць дзён да канца прыёму заявак | Камунікат.org
З умовамі ва ўсіх падрабязнасцях знаёміць Палажэнне аб Конкурсе, размешчанае на сайтах арганізатараў. Выкладаем тут найбольш важныя пазіцыі: жанр — дакументальна-мастацкі, аб’ём — ад 40 д... Болей...