July 24th, 2019

Дапрацаваны дэкрэт аб дармаедах выклікаў новую хвалю незадаволенасці | Камунікат.org

Па дапрацаваным дэкрэце працаздольныя, незанятыя ў эканоміцы, павінны аплочваць паслугі камунальшчыкаў у павышаным памеры.
Павышэнне аказалася даволі высокім, як паказалі лічбы за падагрэў гарачай вады. Напрыклад, для жыхаркі Гомеля Марыі Тарасенка, гэтая сума павялічылася на 550 адсоткаў, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна”, прававы інспектар прафсаюза РЭП Леанід Судаленка:– З восені, менавіта з 1 кастрычніка бягучага года яшчэ падаражае ацяпленне ды газазабеспячэнне. І калі гэтыя яшчэ дзве опцыі падаражаюць зноў жа ў пяць з паловай разоў, то тады ні адзін сямейны бюджэт працаздольных, якіх занеслі ў гэты спіс так званых дармаедаў, не здольны вытрымаць.
Паводле Леаніда Судаленка, яшчэ сямі беспрацоўным ён дапамог напісаць скаргі аб незаконным унясенні іх у спіс ... Болей...

Паломнікі з Падляшша ідуць у Пачаеўскую лаўру | Камунікат.org

Свята-Успенская Пачаеўская лаўра – гэта месца, куды ўжо сёмы раз з Хросным ходам накіраваліся паломнікі з Падляшша.Каля 40 пілігрымаў з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага, а таксама з Берасця ды Украіны, выйшлі ў нядзелю з Гайнаўкі, каб цягам двух тыдняў дайсці на свята Пачаеўскай іконы Божай Маці. “Мы вяртаем традыцыю,” – кажа арганізатарка паломніцтва Эва Рыгаровіч:
– Была ў нас такая традыцыя на Падляшшы, каб хоць адзін чалавек з сям’і схадзіў у Лаўру папрасіць у Госпада Бога, у Божай Маці за сваіх родных. І нам прыйшла такая думка пайсці ў Пачаеўскую лаўру пешшу. У 2013 годзе мы выбраліся ўпершыню туды. З той пары і ходзім.Сёння паломнікі начуюць у Берасці. Беларуска-ўкраінскую мяжу перасякуць у Макранах 25 ліпеня. Даўжыня ўсяго маршруту паломніцтва скла... Болей...

Падляшская актава культур 2019 | Камунікат.org

24 ліпеня на рынку Касцюшкі ў Беластоку а 17-й гадзіне пачнецца 12 міжнародны фестываль музыкі, мастацтва і фальклору – „Падляшская актава культур”, які будзе доўжыцца да нядзелі.Гэтым разам 22 калектывы з 12 куткоў планеты, выступяць Беластоку, а таксама больш чым у 30 мясцовасцях Падляшша.
Кажа маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
„Падляшская актава культур” – гэта вядомая марка Падляшскага ваяводства. Калектывы з розных краін выступяць у больш чым у 30-ці мясцовасцях. Гэта пэўны рэкорд, калі ідзе пра колькасць гмін і колькасць калектываў, якія выступяць. Гэта добрая ініцыятыва, якая рэкламуе наша ваяводства, а таксама культуры краінаў, якія ўдзельнічаюць у фестывалі.На фестываль упершыню прыедуць калектывы з Камеруна і Тувы. Беларусь будзе... Болей...

Арганізатары маршу роўнасці ў Беластоку маюць прэтэнзіі да ўладаў | Камунікат.org

Арганізатары маршу роўнасці ў Беластоку, лічаць што ўлады горада і паліцыя недастаткова справіліся са сваімі абавязкамі па ахове ўдзельнікаў шэсця. Ён прайшоў 20 ліпеня пад лозунгам “Беласток – горад для ўсіх “.Як адзначыла адна з суарганізатараў мерапрыемства ад вясёлкавага Беластока Катажына Росіньска, ёсць сур’ёзныя прэтэнзіі да ўладаў:
– Супрацоўнікі паліцыі не паклапаціліся адпаведным чынам пра нашу бяспеку. Ведалі, што парушаецца закон, а яны не рэагавалі ці рэагавалі вельмі павольна. Мне не спадабалася тое, што там адбывалася. Акрамя гэтага лічу, што контр-дэманстрацыі павінны быць распушчаны ўладамі. Калі б усё насамрэч адбывалася паводле права, то не склалася б такая сітуацыя.Згодна паведамленню падляшскай паліцыі, устаноўлены ўжо асобы 72 чалавек, я... Болей...

Студыя інклюзіўнага танцу „Імпэт” : танцы на вазках і „на ножках” | Камунікат.org

Ужо два з паловай гады пад апекай дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі існуе студыя інклюзіўнага танцу “Імпэт”.Заняткі адбываюцца ў кавярні катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага. Сюды з усяго гораду збіраюцца выхаванцы клубнага дому “Крылы Надзеі”, дзе займаюцца сацыялізацыяй людзей з псіхічнымі захворваннямі, і “вазочнікі” з гарадскога таварыства інвалідаў.
Для іх заняткі ў “Імпэце” – гэта магчымасць адчуць сябе моцнымі і таленавітымі, кажа дырэктар “Карытасу”, ксёндз Андрэй Аніскевіч:
– Мы вырашылі зрабіць такую групу, каб маглі таньчыць людзі самотныя, пакінутыя, каб яны мелі крыху радасці. Каб зразумелі, што не варта апускаць рукі ў любым узросце і ў любой жыццёвай сітуац... Болей...