July 23rd, 2019

7 лайфхакаў для пісьменнікаў | Камунікат.org

Усё пачынаецца з простага: калі ў вас няма часу пісаць, ніякая іншая парада вам не дапаможа. Шматлікія апытанні сведчаць, што пісьменнікам не бракуе часу на творчасць, але яны маюць яшчэ і праблемы з яго размеркаваннем.
1.  Навучыцеся адмаўляцца ад іншых спраў
Можа спатрэбіцца нават мужнасць, каб адмовіцца ад усіх іншых абавязкаў. “Вы, напэўна, паспееце быць напалову прыстойным бацькам ці рабіць нешта іншае”, — сказаў Дэвід Мітчэл, аўтар “Воблачнага атласа”. Што можа азначаць, што трэба ахвяраваць шмат чым, каб мець мажлівасць пісаць.Некаторым аўтарам неабходна проста закрыць жалюзі, каб спрасціць працу і паменшыць колькасць рэчаў, што адцягваюць увагу. Таксама можна жалезна выдзяляць кожны дзень па дзве гадзіны на творчасць, як Віктар Лавале: у гэты ча... Болей...

У Менску прайшла сустрэча з беларусамі Іркуцка | Камунікат.org

У сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася творчая сустрэча з беларусамі Іркуцка, што ў Расеі.Кажа госць – лідар тамтэйшага беларускага культурніцкага руху Алег Рудакоў:
– Бачу шмат сваіх старых сяброў, з якімі ўжо даўным-даўно знаёмы. Пабыць разам – гэта вельмі прыемна. Была такая шыкоўная, я лічу, нагода, калі мы прынялі ўдзел у фестывалі „Наш Грунвальд”. Гэта знакаміты фестываль і нават у нас у Іркуцку ёсць людзі, якія займаюцца рыцарскімі справамі, хаця канешне дзе той Іркуцк, дзе тыя рыцары. Яны толькі даведаліся: „Вы едзеце на „Наш Грунвальд”? Вось, як здорава – от нам бы там з даспехамі нейкімі пахадзіць.”Алег Рудакоў і ягоныя беларускія аднадумцы з Іркуцку вядомы ў Беларусі перш за ўсё дзякуючы сацыяльным с... Болей...

У Гомелі просяць павялічыць колькасць беларускамоўных дзён у садках | Камунікат.org

Гомельская філія Таварыства беларускай мовы збіраецца накіраваць ліст у Міністэрства адукацыі. У ім жыхары абласнога цэнтра просяць павялічыць колькасць беларускамоўных дзён у садках.Старшыня Гомельскай філіі ТБМ Алеся Аўласевіч гаворыць, што пакуль у дзіцячых садках толькі адзін дзень беларускамоўны:
– Аддзел адукацыі кажа, што кожнае дзіця ў Гомелі ў чацвер прыходзіць з вывучаным вершам па беларускай мове. Заклікаю бацькоў праверыць, ці сапраўды гэта так, ці з’яўляецца чацвер беларускамоўным днём. Але мы хочам, каб было напалову, каб былі беларускамоўнымі панядзелак, аўторак і палова чацвярга. Каб у нас была роўнасць моваў. Такая прапанова. Прапанова адкрыць па групе ў кожным садку, канешне, у кожным раёне. Але мы будзем патрабаваць максімум.Ліст у Міністэрства адукацыі скла... Болей...

Ці рэальна абскардзіць прызнанне матэрыялу экстрэмісцкім? | Камунікат.org

Юрысты "Вясны" вырашылі разабрацца на практыцы, ці можна выключыць інфармацыйныя матэрыялы з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, як гэта зрабіць і ці рэальна наогул.Справа ў тым, што інфармацыйная прадукцыя прызнаецца экстрэмісцкай на падставе адпаведнага рашэння суда. Напрыклад, фотаальбом Belarus Press Photo 2011 быў прызнаны экстрэмісцкім рашэннем суда Ашмянскага раёна. А значыць і выключыць прадукцыю са Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў можна толькі ў судовым парадку, абскардзіўшы адпаведнае рашэнне суда.Юрыст "Вясны" Аляксей Лойка звярнуўся са скаргай у суд на рашэнне суда, якім экстрэмісцкім быў прызнаны вядомы ва ўсім свеце субкультурны шыфр А**В. Ён быў прызнаны ў 2018 годзе экстрэмісцкім аж двойчы: судом Аршанскага раёна і судом Цэнтральнага раёна г. Мінска. Апошні раз &... Болей...

Cвята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета” | Камунікат.org

28 ліпеня адбудзецца фестываль “Ракуцёўскае лета 2019”. У літаратурна-мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” вас чакаюць сустрэчы з нашчадкамі Максіма Багдановіча і Эміліі Луцкевіч, выступы паэтаў і музыкаў, творчыя заданні і квэсты, займальныя лекцыі, гульні для дзяцей і дарослых і шмат іншых цікавостак.Беларускі ПЭН-цэнтр падрыхтаваў для ўсіх наведвальнікаў фестывалю праграму літаратурнай пляцоўкі:13.30-14.10 - гульня “Веру-не веру” па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча: нечаканыя факты з жыцця паэта.14.10-14.40 - “Угадай аўтара”: шмат сучасных творцаў пішуць вершы з адсылкамі на Максіма Багдановіча ці выкарыстоўваюць вобразы, якія любіў сам паэт. Будзем разам чытаць такія вершы і адгадваць іх аўтараў.14.40-15.30... Болей...

Юныя мастакі – пра Шагала і Малевіча | Камунікат.org

У Віцебску ўжо 12-ты раз прайшоў конкурс “Перспектыва”, у якім узялі ўдзел вучні мастацкіх школ. Сёлета ён прысвечаны 100-гадоваму юбілею Віцебскай народнай мастацкай вучэльні – навучальнай установе, заснаванай знакамітым Маркам Шагалам.
Тут выкладаў і аўтар “Чорнага квадрату” Казімір Малевіч, стваральнік авангарднага аб’яднання мастакоў “УНОВИС» – «Утвердители нового искусства».Не дзіва, што і конкурсныя працы ўдзельнікаў перагукаюцца з творамі мэтраў жывапісу пачатку 20-га стагоддзя. Іх творчасць лічыцца складанай для разумення, бо яна сімвалічная і шматсэнсоўная. Але – гэта найперш для дарослых, а не для дзяцей, лічыць старшыня журы конкурсу, кіраўніца віцебскай філіі “Беларускага саюзу мастакоў” Святл... Болей...

Новых фактаў па справе Паўла Шарамета не прагучала | Камунікат.org

„Новых фактаў па справе аб забойстве Паўла Шарамета падчас брыфінгу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кіраўніцтва паліцыі не прагучала”, – кажа маці забітага журналіста Людміла Станіславаўна Шарамет. Брыфінг быў праведзены 23 ліпеня ў Кіеве па ініцыятыве Зяленскага.
Па словах Людмілы Шарамет, абнадзейвае тое, што новы кіраўнік дзяржавы застаўся неабыякавым да гэтай справы.– Вы ж бачыце, што ён таксама паглядзеў, паразмаўляў з нацпаліцыяй і сказаў, што не можа нічога казаць. Усё засакрэчана. І я схільная яму верыць. Нельга казаць, што я расчараваная, наадварот – у мяне зараз ёсць хоць нейкая надзея, таму што ён ва ўсялякім разе неабыякавы. Што б ні рабілі ў гэтым кірунку – ёсць надзея. Па словах Людмілы Шарамет, за 3 гады з моманту забойства Па... Болей...