July 22nd, 2019

"А калі б ён забіў тваё дзіця?" Як размаўляць пра смяротнае пакаранне з тымі, хто яго падтрымлівае |

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу ёсць смяротнае пакаранне.
Толькі за апошнія тры гады наша краіна ад нашага імя расстраляла 12 чалавек. Хтосьці лічыць, што забіць забойцу справядліва.Інтэрнэт-часопіс пра Мінск CityDog.by паспрабаваў разабрацца з самымі распаўсюджанымі аргументамі за смяротнае пакаранне.
У гэтым відэа — рэальныя гісторыі беларусаў. Што адчуваюць сваякі асуджаных і пакараных? Чаму «гуманней расстраляць, чым усё жыццё трымаць у турме» — так сабе аргумент? Глядзіце самі.
ПЦ "Вясна" Болей...

У Берасці прайшла канферэнцыя Партыі БНФ | Камунікат.org

Берасцейская абласная партыя Беларускага Народнага Фронту абмеркавала свае планы на будучыню на канферэнцыі, якая прайшла ў сядзібе Агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”.Прынялі ўдзел у канферэнцыі намеснік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сябры з рэгіёнаў. Прысутныя абмеркавалі ўдзел у парламенцкіх выбарах і абралі дэлегатаў на з’езд, які мае прайсці восенню. Абмеркавалі пытанні захавання незалежнасці, гаворыць Аляксей Янукевіч:
– Я лічу, што будуць пэўныя вырашальныя моманты, апроч нас гэта ніхто не зробіць. Калі мы гэта здолеем зрабіць, тады з краінай будзе добра. Калі не здолеем, то тады павядуць пад расейскімі сцягамі патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі, бо ён кепска сябруе з Пуціным.Пад час дыскусіі паступіла некалькі прапаноў ад былога кіраўніка Берасцейскай абл... Болей...

У Менску прайшоў першы Zero-waste кірмаш | Камунікат.org

Не пакідаць пасля сябе смецця – актуальная парада ў эпоху пластыкавых пакункаў ды аднаразовых рэчаў. У нядзелю менскі культурны цэнтр Корпус стаў пляцоўкай для жадаючых даведацца больш пра безадкідны лад жыцця.Там прайшоў першы ў Беларусі кірмаш паводле канцэпцыі zero waste з лекцыямі, майстар-класамі, магчымасцю набыць экалагічныя рэчы, пакаштаваць вегетарыянскія ды фермерскія стравы. Распавядае адна з арганізатарак Карына Маліноўская:
– У Беларусі ўжо дастаткова многа людзей ведае пра перапрацоўку адпадаў, сартыруюць смецце дома, але ад гэтага смецця менш не становіцца. З’яўляецца ўсё больш аднаразовых тавараў, людзі спажываюць больш, чым раней, колькасць смецця расце, яно нікуды не знікае. Рух „Нуль адпадаў” за тое, каб гэта смецце не з’яўлялася, пер... Болей...

“Botanic Party” на былой сядзібе батаніка Уладзіміра Адамава | Камунікат.org

Віцебскі прадпрымальнік Максім Жукаў марыць зрабіць у вёсцы Вялікія Лётцы сапраўдны культурніцкі цэнтр для вяскоўцаў і гараджан.
З гэтай мэтай ён упарадкоўвае закінуты будынак колішняй сядзібы знакамітага батаніка Уладзіміра Адамава і праводзіць там фэсты. “Botanic Party” – гэта ўжо другая імпрэза, якая адбылася на тэрыторыі сядзібы.Апрача канцэрту запрошаных музыкаў, ахвотныя маглі пасадзіць расліны ў памяць пра дзейнасць вядомага навукоўцы і паслухаць лекцыю краязнаўцы Аркадзя Падліпскага. На ягоную думку, Уладзімір Адамаў – выбітны вучоны, і ягонае імя можа стаць “фішкай” гэтых мясцін:
– Недзе ў канцы 19-га стагоддзя Уладзімір Адамаў пасадзіў на тэрыторыі сваёй сядзібы шыкоўны сад у Вялікіх Лётцах. І ён быў настолькі вядомы, што нават пасля В... Болей...

Выйшла новая кніга пра Пінск | Камунікат.org

Выданне “Пінск. Палеская легенда” падрыхтавала Таццяна Хвагіна – вядомы ў краіне эксперт турыстычнай галіны, лаўрэат нацыянальнага конкурсу “Экскурсавод года -2018”.
Гэта ўжо восьмая кніга Таццяны Хвагінай, якая прысвечана мінуўшчыне ды адметнасцям Палесся.Аўтарка кажа, што яна піша ня столькі з-за жадання, колькі з-за патрэбы:
– Я займаюся турыстычнай справай, мне ўвогуле няма калі пісаць. Тое, што прыехала ў Пінск мая кніга, восьмая, – гэта таксама дзіва. І ўсе гэтыя кнігі выйшлі не ад такога вялікага жадання – пісаць, а ад таго, што гэтая справа турыстычная патрабуе кніжак, яна дапамагае турызму.Наклад кнігі “Пінск. Палеская легенда” складае 1500 тысячы асобнікаў. Тэкст даецца на трох мовах: беларускай, ангельскай і расейска... Болей...

Віцяблянін Яўген Гуцалаў прабег усю Беларусь з поўначы на поўдзень | Камунікат.org

Яўген Гуцалаў – спартовец-аматар. Бег, у тым ліку на доўгія дыстанцыі, – ягонае хобі. 650 кіламетраў, якія ён прабег за 10 дзён, – гэта самая доўгая дыстанцыя, якую яму даводзілася адольваць.Ідэя была ў тым, каб прабегчы ўсю Беларусь, ад самай паўночнай да самай паўднёвай кропкі – ад мястэчка Асвея на Віцебшчыне да фінішу ў пасёлку Камарын Гомельскай вобласці. Усе 10 дзён давялося бегчы пад дажджом, за гэты час практычна знасіліся дзве пары красовак, але ягоны прыклад аказаўся натхняльным: па дарозе да Яўгена Гуцалава далучаліся і іншыя аматары спорту. –
Дзяўчына з Менску і хлопец з Маладэчна прыехалі да мяне ў Светлагорск. Аня ехала побач з намі на ровары, а Ягор бег разам са мной, 24 кіламетры ў адзін бок. Потым яны вярталіся, і ў яго ўпершыню атрымалася пр... Болей...