July 21st, 2019

Праект “Беларускамоўныя” ў Берасці | Камунікат.org

Праект “Беларускамоўныя” прыехаў у Берасце. Сустрэча адбылася ў дворыку агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Асноўнымі арганізатарамі выступілі прадстаўнікі „Арт Сядзібы”.Галоўнымі гасцямі, якія выступілі прыкладам беларускамоўных берасцейцаў, сталі Зміцер Назараў і Вольга Малафеечава, — распавяла вядоўца праекту Бася Пучынская:
– Восенню 2018 года “Арт Сядзіба” запачаткавала праект “Беларускамоўныя”. Гэта штотыднёвыя сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы. Пачаліся гэтыя сустрэчы ў Менску. Наша мэта – гэта перапіс насельніцтва 2019 года. І мы хацелі паказаць, што беларуская мова жывая, што на ёй размаўляюць розныя людзі. Гэтым праектам мы хочам разбурыць стэрэатыпы пра беларускую мову, пра беларускамоўных.... Болей...

Аліна Нагорная: Беларуская мова сама сябе не абароніць! | Камунікат.org

„Беларуская мова сама сябе не абароніць!”, – не стамляецца паўтараць прадстаўнік арганізацыі „Умовы для мовы” Аліна Нагорная.Сёння яна і іншыя актывісты арганізацыі прасоўваюць праект „Беларускім вуліцам — шыльды па-беларуску!”. Адзіны дзейсны на сёння механізм з’яўлення беларускай мовы на шыльдах гарадоў і вёсак – асабістая ініцыятыва, упэўненая Аліна Нагорная:
– Усё трымаецца на чалавеку, у якога ёсць жаданне, у якога ёсць пэўныя магчымасці, выдзяляць свой час і прабіваць гэтую тэму. Я хачу сказаць, што ініцыятыва ёсць за пашырэнне беларускай мовы. Будзе крута, калі будзе стварацца яшчэ больш. Мы ў сваёй дзейнасці стараемся прыцягваць да таго, што мы робім.Каб заахвоціць беларусаў да большай актыўнасці, праект „Умов... Болей...

Выстава „Спорт і Менск” у музеі I съезда РСДРП | Камунікат.org

Выставу „Спорт і Менск”, прысвечаную гісторыі развіцця спорту ў цяперашняй беларускай сталіцы, прэзентавалі ў музеі Першага з’езду РСДРП.Распавядае загадчык музею Андрэй Ліневіч:
– Адзін з самых галоўных спартыўных аб’ектаў знаходзіўся ў Губернатарскім садзе — сучасны Парк імя Максіма Горкага, дзе быў пабудаваны першы спартыўны стадыён, які насіў назву „Велатрэк”. Акрамя таго, там была пабудавана асобная пляцоўка для гульні ў тэніс. Таксама там зімой заліваўся каток, на якім можна было катацца на каньках, і дарэчы праводзіліся першае спартыўныя спаборніцтвы сярод канькабежцаў. Таму фактычна Губернатарскі сад быў адным з цэнтраў распаўсюду спартовых практык у горадзе Менску.Пастаянная экспазіцыя Музея першага з’езда РСДРП – партыі... Болей...

Беларусы едуць паступаць у Беластоцкі медуніверсітэт | Камунікат.org

Беларусаў, жадаючых вучыцца ў медуніверсітэце ў Беластоку, становіцца ўсё больш.
„Два гады таму такіх кандыдатаў было 30, год таму 40, а ў гэтым годзе 50”, – паведаміла супрацоўнік Бюро рэкламы і набору згаданага ўніверсітэта Ева Ратасевіч:
– З нашых назіранняў вынікае, кандыдаты з Беларусі вельмі працавітыя. А кожны кандыдат, незалежна ад яго паходжання і грамадзянства, працавіты кандыдат – на вагу золата. Бо з працавітага кандыдата, якому залежыць закончыць выбраны кірунак, закончыць яго добра і здаць добра заключны экзамен, – гэта набытак нашай краіны. І чым больш такіх кандыдатаў, якія скончылі наш універсітэт з добрымі вынікамі, тым больш расце прэстыж навучальнай установы.„Найперш трэба здаць пісьмовы польскамоўны іспыт на валоданне тэрмін... Болей...

Фестываль “З вясковага падворка” ў Чаромсе | Камунікат.org

Фестываль “З вясковага падворка” 24 раз сабраў у Чаромсе прыхільнікаў жывой музыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ды кухні народаў памежжа Польшчы, Украіны і Беларусі.
Беларусы сёлета вылучыліся ў майстар-класах – амаль палова іх была праведзеная з удзелам беларускіх майстроў. Рабіць выцінанку, лялечны тэатр ды лялькі-амулеты, таньчыць беларускія танцы, вышываць стужкамі вучылі госці з Беларусі.Найбольш яркай беларускай падзеяй фестывалю стаў вясельны абрад у выкананні ўзорнага клубу аматараў фальклору “Катрынка”.
Прывезці і паказаць нешта блізкае і зразумелае вельмі проста, бо Высокае з суседнімі абшарамі Падляшша яднае агульная традыцыйная культура, кажа ўдзельніца клубу “Катрынка” Аліна Васілюк:
– Вывучаючы абрад і традыцыі, сутыка... Болей...