July 20th, 2019

Чарговая скарга накіраваная ў ААН у Камісію па правах чалавека | Камунікат.org

Гомельскія праваабаронцы з “Цэнтра стратэгічнай цяжбы” накіравалі зварот да Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.У паведамленні праваабаронцаў прыводзіцца прыклад забароны мірных шэсцяў супраць так званага “дармаедскага дэкрэту” ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці.
Заяўніца шэсцяў Марыя Тарасенка лічыць, што праціўнікам Дэкрэта “Аб дармаедах” трэба абавязкова імкнуцца дакументаваць парушэнні правоў грамадзян.
– Мы падпісваем міжнародныя пагадненні, той самы Міжнародны пакт пра грамадзянскія і палітычныя правы. У якім выразна напісана, што калі вы падпісваеце міжнароднае пагадненне, то вы сваё нацыянальнае заканадаўства павінны неяк узгадніць. І нашыя суддзі першы раз чуюць, напрыклад,... Болей...

Марыя Тарасенка праз суд дамагаецца выканання свайго неад’емнага права | Камунікат.org

У Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд першай апеляцыйнай скаргі Марыі Тарасенкі на рашэнне суда Добрушскага раёна аб забароне шэсця супраць адноўленага Дэкрэта “Аб дармаедах”.Заяўніца, сябра незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Марыя Тарасенка, заяўляе, што імкнецца выкарыстаць усе прававыя механізмы для змагання з антыканстытуцыйным Дэкрэтам.
– Гэта вельмі цікавая і сур’ёзная праблема. Нават не столькі сур’ёзная, колькі драматычная і па многіх момантах яна проста абсурдная. І прыходзіцца ў такім выглядзе гэта ўсё даказваць праз суд, сваё неад’емнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў.Адкрытае судовае пасяджэнне па справе Марыі Тарасенкі пачнецца 18 ліпеня ў 11.30 у Гомельскім абласным судзе. Беларускае Радыё ... Болей...

Раман Кісляк: Берасцейцы працягваюць падаваць скаргі на завод «АйПауэр» | Камунікат.org

Падрыхтоўка і накіраванне скаргаў у адпаведныя органы — такой зараз стала асноўная дзейнасць берасцейцаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.„Яны хочуць прадэманстраваць уладам парушэнні, што звязаны з запускам аб’екта”, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– Гэтымі днямі падаюцца скаргі — у Генеральную пракуратуру, Берасцейскі аблвыканкам, Берасцейскі райвыканкам і іншыя органы. Прыводзяцца матэрыялы, абгрунтаванні і факты пра розныя парушэнні, якія былі дапушчаны ў ходзе будаўніцтва і праектавання гэтага прадпрыемства.Паводле Рамана Кісляка, на дадзены момант актывісты спрабуюць патрапіць на сустрэчы з уладамі. Чыноўнікі неахвотна ідуць на дыялог з простымі жыхарамі горада. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце Болей...

„Быць свабодным значыць не проста скінуць з сябе кайданы” | Камунікат.org

„Быць свабодным значыць не проста скінуць з сябе кайданы, але жыць паважаючы і прымнажаючы свабоду іншых”, – дэвіз выбітнага праваабаронцы, першага цемнаскурага прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію за барацьбу супраць расавай дыскрымінацыі – Нельсана Мандэлы.
27 гадоў Мандэла правёў за кратамі, з іх 18 – у адзіночна камеры. Сёлета яму спаўняецца 101 год. 18 ліпеня 2009 года сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы.Беларускія праваабаронцы адзначылі гэты дзень раздачай спецвыпуску незалежнай газеты „Народная Воля”.
У якой прыгадалі Нельсана Мандэлу, расказалі пра беларускіх палітвязняў і тых, каго пераследуюць за іншадумства. Больш за 600 асобнікаў атрымалі жыхары Бярозы, кажа сябра п... Болей...

„Быць свабодным значыць не проста скінуць з сябе кайданы” | Камунікат.org

„Быць свабодным значыць не проста скінуць з сябе кайданы, але жыць паважаючы і прымнажаючы свабоду іншых”, – дэвіз выбітнага праваабаронцы, першага цемнаскурага прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію за барацьбу супраць расавай дыскрымінацыі – Нельсана Мандэлы.
27 гадоў Мандэла правёў за кратамі, з іх 18 – у адзіночна камеры. Сёлета яму спаўняецца 101 год. 18 ліпеня 2009 года сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы.Беларускія праваабаронцы адзначылі гэты дзень раздачай спецвыпуску незалежнай газеты „Народная Воля”.
У якой прыгадалі Нельсана Мандэлу, расказалі пра беларускіх палітвязняў і тых, каго пераследуюць за іншадумства. Больш за 600 асобнікаў атрымалі жыхары Бярозы, кажа сябра п... Болей...

Уладзімір Вялічкін: Права на мірны сход гарантавана | Камунікат.org

У Берасці рыхтуюцца скаргі ў абласныя суды адносна пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.Шэраг берасцейцаў не згодныя з прысудам у першай інстанцыі. Ім прад’яўляецца ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, распавёў эксперт у галіне права:
– Інкрымінуюць парушэнне артыкула 23.34, каму частка 1, каму частка 3, то бок удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Людзі катэгарычна нязгодныя, бо яны перакананыя, што права на мірны сход ім гарантавана Канстытуцыяй, міжнародным правам. На апошніх судах усе гэтыя актывісты так наўпрост і заяўлялі ў судзе.Паводле Уладзіміра Вялічкіна, жыхары Берасця перакананыя ў тым, што маюць рацыю незалежна ад таго, якім будзе канчатковы прысуд. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

„Гарадзенская беларусачка 2017” пра мову, спорт ды іншае | Камунікат.org

„Гарадзенская беларусачка 2017” Анастасія Трафімчык у мінулым школьная настаўніца, цяпер захапілася ўльтрамарафонам і прымае ўдзел у спаборніцтвах каманды Ultra Run Veras.З „Госцем Рацыі” Анастасіяй Трафімчык пагутарыў наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі.
Анастасія Трафімчык: Сапраўды мяне можна лічыць спартоўкай. У мінулым годзе, у снежні, я прабегла свой першы 12-гадзінны забег. І цяпер мяне можна назваць ультра-марафонкай. Але я лічу, што гэта толькі пачатак. 19 жніўня ў Шчучыне абудзецца мой другі ультра-марафон. Старт будзе ўжо на 24 гадзіны. Таму самае цікавае ў мяне наперадзе ў гэтым годзе.РР: А першы прабег у вас быў на колькі гадзінаў?
Анастасія Трафімчык: Першы прабег быў у Лідзе на 12 гадзін. Старт быў а 9-й гадзіне ўвечары і фініш а 9-й зранку.
РР: Анас... Болей...

Подпісы за беларускія надпісы на магілах паўстанцаў | Камунікат.org

200 подпісаў гарадзенцаў за тое, каб на пахаваннях паўстанцаў 1863-64 году ў Вільні з’явіліся надпісы па-беларуску, адпраўленыя ў канцылярыю прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі і ў Сейм.Пра ініцыятыву распавядае грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка:
– Сама ініцыятыва па зборы подпісаў за тое, каб надпісы на магілах паўстанцаў-каліноўцаў былі ў тым ліку і па-беларуску, паўстала яшчэ на пачатку сакавіка. Мы вырашылі ў краме „Адметнасць” пазбіраць подпісы і галасы нашых грамадзян. Падпісваліся людзі абсалютна розныя – наведнікі, вядомыя беларусы, звычайныя грамадзяне, палітычныя і грамадскія актывісты.На думку грамадскага актывіста Ежы Грыгенча, трэба шанаваць зямлю, дзе жылі і ваявалі паўстанцы:
– Магілы паўстанцаў павінны быць падпісаны па-беларуску, таму ш... Болей...

Віцебскія ўлады адмовіліся ад шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц | Камунікат.org

Намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Віктар Глушын не падтрымаў прапанову грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва”, каб на шыльдах у гістарычным цэнтры Віцебску іх былі пазначаны і сучасныя, і гістарычныя назовы вуліц.У адказ на калектыўны зварот, які падпісалі больш за тысячу чалавек, чыноўнік даслаў адмову з двума аргументамі: няма грошай і “гэта можа прынесці пэўныя нязручнасці для жыхароў і гасцей гораду”.
Абодва аргументы надуманыя, лічыць намеснік кіраўніка “Альтэрнатывы”, жыхар Віцебску Аляксандр Корнышаў:
– Адказ, натуральна, быў такі, што грошай няма. Але мы іх і не прасілі. Мы нават самі хацелі збіраць сродкі. А тое, што гэта будзе замінаць жыхарам і турыстам – гэта адгаворкі, каб не рабіць ніякіх актыўных дзеянняў. Гэта ў... Болей...

Яўген Афнагель: Аварыя на Калінінскай АЭС – кепскі знак | Камунікат.org

Аварыя на расейскай Калінінскай АЭС у Цвярской вобласці — гэта кепскі знак для Беларусі, — лічыць каардынатар грамадскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель. На гэтым аб’екце з-за кароткага замыкання былі спынены тры рэактары.Як кажа Яўген Афнагель, у Беларусі ў Астраўцы, на мяжы з Літвой, паблізу ад сталіцы гэтай краіны Вільні, будуецца АЭС па аналагічнаму расейскаму праекту.
– Мы ўсе ведае, як яна будуецца. Мы ведаем, як у нас у краіне адбываюцца будаўнічыя працы, як ставяцца да працы. Крадуць будаўнічыя матэрыялы, як нядбала ставяцца да сваіх абавязкаў, як у нас здараюцца выбухі на салютах, як у нас сходзяць цягнікі з рэек, як у нас будуюць дарогі, якія развальваюцца праз год-паўтара. А атамная электрастанцыя – гэта нашмат больш сур&... Болей...

Наколькі дасяжная адна з самых турыстычных вуліц? | Камунікат.org

Наколькі дасяжныя для розных групаў людзей установы на адной з самых турыстычных у Менску – Кастрычніцкай вуліцы?Распавядае стратэгічная дырэктарка Галерэі “Ў” Вольга Аполька:
– Такі праект, які будзе ўключаць усіх людзей, якія знаходзяцца на вуліцы Кастрычніцкай, якія тут працуюць. Будзем выдаваць для іх сяброўскую, адкрытую атмасферу, дзе вельмі цудоўна і прыемна праводзіць свой час. Мы прыдумалі такі праект. Адна з частак, нашыя партнёры з урбаністычнай платформы, правялі даследаванні ўсёй вуліцы на прадмет яе даступнасці для розных груп людзей. Мы не хацелі толькі абмяжоўвацца толькі людзьмі з інваліднасцю хацелі таксама паглядзець на іншыя групы.На Кастрычніцкай вуліцы ў Менску – у былым прамысловым раёне канца ХІХ стагоддзя, месціцца шмат арт-прастораў,... Болей...

Тэрэза Красоўская: Курапаты месца памяці, а не помсты | Камунікат.org

Курапаты месца спакою і памяці, а не помсты жывым, мяркуе прафесар музыкі з Польшчы Тэрэза Красоўска, дзеда якой расстралялі ў Курапацкім лесе.Яна штогод прыяжджае ў Менск і заўсёды прыходзіць у Курапаты да аднаго крыжа, якім была пазначана сімвалічная магіла яе дзеда Міхала Красоўскага. Хоць той крыж і не стаяў па-за перыметрам урочышча, але ён таксама быў зламаны.
У апошні свой прыезд у Беларусь Тэрэза Красоўска хацела прымацаваць да крыжа партрэт дзеда, але не атрымалася. Яна не разумее знішчэнні крыжоў і такога стаўлення ўладаў да мемарыялу:
– Не ідзе пра тое, што мы хочам помсціць тым, хто забіваў, адказным за гэтыя забойствы, гэта даўняя гісторыя, каб кагосьці прыцягваць да адказнасці. Мы хочам, каб гэта месца было святым. Агароджа, добра, хай агароджа будзе, але ці трэба был... Болей...