July 17th, 2019

Незалежнік, 3/1966 | Камунікат.org

Незалежнік
Культурна-асьветны й грамадзкі часапіс вялікалітоўскі (беларускі)
3/1966

Праўдзівы й добры назоў наш ”Крывічы”. Таксама праўдзівы, ды шмат яшчэ лепшы назоў ”Літва” як наш назоў агульна нацыянальны. Крывічамі мы зваліся прыраўнальна кароткі час, ды, апрача нас самых, звалі нас так адно нашы суседзі - Латышы, Ноўгарадцы, Украінцы, Суздалцы (так зваліся тагачасныя Расійцы), Палякі а Немцы, бо тады Бацькаўшчына наша ня была так шырака ведамая ў сьвеце. Ліцьвінамі мы зваліся паўсяма стагодзьдзя зь вялікім гакам, а ў ладнай сваей часьці народ наш і цяпер так завецца. Пад назовам Вялікае Князства Літоўскае гаспадарства нашае свайго часу было найболыным у Эўропе і шырака ведамым у сьвеце. Мілёны дакумэнтаў сваіх і чужых завуць нас Літвою. (”Крывічы” а ”Вялікалітва”, фрагмент) Болей...

Сасноўскі Зміцер, Orden Vita. Ордэн Віта | Камунікат.org

Orden Vita. Ордэн Віта
Сасноўскі Зміцер

Знакаміты музыка Зміцер Сасноўскі дэбютуе ў літаратуры. Паверце мне як першаму чытачу "Ордэна Віта": дэбют абяцае стаць паспяховым. Зміцер не толькі выдатна ведае падзеі і рэаліі мінулага, але прапануе свой нечаканы погляд на айчынную гісторыю і яе праекцыю ў будучыню. (Уладзімір Арлоў) /// Ідэя прыязнасці да сваёй зямлі і культуры невытлумачальныя абсалютна. Адкуль яны? Што жывіла пачуцці нашых крэўных ўсе мінулыя стагоддзі? А што будзе жывіць пасля нас? Для мяне загадка. Я адказу не знайшоў, бо гэты раман пісаў сябе сам, часам прыходзячы да думак, якія я не падзяляю... Вельмі крытычна стаўлюся да таго, што атрымалася. Таму не крытыкуйце, бо я з усім згодны загадзя і сам магу напісаць гару незадаволенасцяў. Але ж ён ёсць і хай жыве, можа людзям прыдасца. Хачу сцвердзіць - мы, шалёна адданыя свайму роднаму, насуперак усім далдонам безродным, мы з нейкага іншага свету, ці то іншага часу... (Зміцер Сасноўскі) Болей...