July 16th, 2019

Мікалай Чарнавус: Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага | Камунікат.org

„Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага”, – упэўнены вядомы змагар з несправядлівасцю ў Баранавічах Мікалай Чарнавус (старэйшы). Сваім жыццём ён даказвае гэта кожны дзень.Паслужны спіс добрых спраў грамадскага актывіста вельмі значны. І людзі цягнуцца да яго. А ён, нягледзячы на цяжкую хваробу і інваліднасць, не здаецца, не дазваляе чыноўнікам і кіраўнікам “смачна есці ды салодка спаць”, хаця гэта вымагае шмат высілкаў і часу, кажа Мікалай Чарнавус:
– Столькі даводзіцца ў гэтыя дзверы грукаць. Колькі даводзіцца да іх хадзіць. Пасля працы, у вольны час. Толькі так можна нечага дамагчыся. Бо калі яны паабяцалі, то яны нічога не зробяць. Трэба разоў дзесяць прыйсці, тады толькі нешта будзе. Колькі лістоў паперы спісана да чыноўнікаў.
П... Болей...

Праціўнікі завода „АйПаўэр” сустрэнуцца з прадстаўніком аблвыканкама | Камунікат.org

Актывісты з ліку прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода „АйПаўэр” збіраюцца на сустрэчу ў Берасцейскі аблвыканкам.
„Плануецца, што іх прыме выконваючы абавязкі старшыні”, – паведамляе праваабаронца Раман Кісляк:
– Мы запісаліся на асабісты прыём да старшыні Берасцейскага аблвыканкама па пытанні выканання распараджэння Анатоля Ліса пра прыпыненне будаўніцтва завода “АйПаўэр”. Мы хацелі б абмеркаваць, якім чынам гэта выконваецца. Нам сказалі, што Анатоль Васільевіч паедзе на форум у Санкт-Пецярбург, і нас прыме ягоны намеснік.Сустрэча запланавана на сераду, 17-га ліпеня, а 10-й гадзіны раніцы. „Там назапасіліся пытанні. Ёсць пытанні пра тое як выконваецца, альбо не выконваецца распараджэнне пра прыпыненне бу... Болей...

У Менску працуе публічная пляцоўка «Тэрыторыя правоў» | Камунікат.org

Цяпер дэмакратычным актывістам не трэба доўга задумвацца над тым, дзе правесці свае мерапрыемствы.
Для гэтага ў Менску адкрыта публічная адукацыйна-асветніцкая, кансультацыйная пляцоўка «Тэрыторыя правоў». Дырэктар пляцоўкі – сябра праваабарончага цэнтра “Вясна”Андрэй Палуда.Кантактныя дадзеныя пляцоўкі можна знайсці ў фэйсбуку пад назвай «Тэрыторыя правоў», кажа супрацоўнік пляцоўкі Андрусь Крэчка:
– Я б хацеў, каб прыходзілі людзі. Каб намі таксама карысталіся, бо мы прадстаўляем пляцоўку бясплатна для нашых мэтаў, для таго, каб пашыраць правы чалавека ў Беларусі. Мы хацелі б, каб і пра нас ведалі, каб да нас прыходзілі, каб у нас ладзілі мерапрыемствы.
Паводле Андруся, праваабарончая пляцоўка інклюзіўная, туды могуць прыязджаць людзі н... Болей...

Выйшаў трэці том выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі” | Камунікат.org

Свет пабачыў трэці том выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”. Ён складаецца з успамінаў 46 пісьменнікаў, журналістаў ды знаёмых, каментароў даследчыкаў жыцця і творчасці адной з самых таленавітых паэтэс Беларусі.
Менавіта так казаў пра літаратурную дзейнасць Янішчыц Васіль Быкаў. Асаблівую цікавостку выклікаюць вершы, якія публікуюцца ўпершыню, адзначае стваральніца Народнага літаратурнага музея Янішчыц у вёсцы Парэчча Антаніна Сідарук:
– Альбом для вершаў датуецца 1963 годам. Гэта першы рукапісны зборнік, «першыя россыпы», там 59 вершаў. Яны ненадрукаваныя. Знайшлі шэсць вучнёўскіх сшыткаў з вершамі, школьнымі вершамі Жэні Янішчыц. Яны таксама не друкаваліся. І вось гэтыя вершы ўсе ўвайшлі ў трэці том.Усяго ж выданне “Яўгенія Янішчыц... Болей...