July 9th, 2019

У Вязынцы адзначылі дзень народзінаў Купалы | Камунікат.org

У Вязынцы пад Менскам фэстам адзначылі дзень народзінаў народнага паэта Янкі Купалы.Кажа старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі:
– Я ўспамінаю свята, якое мы ў свой час рыхтавалі да стагоддзя Янкі Купалы ў 1982 годзе. І вось, я часта ўспамінаю гэты факт, гавару, што тады прысутнічала каля 50 тысяч чалавек. Сапраўднае ўсенароднае свята, якое адзначалася да стагоддзя Янкі Купалы. Канешне, зараз столькі людзей не збіраецца, хаця, канешне, павінна быць больш.Цяперашняе Купалава свята прайшло дастаткова сціпла. На ім збольшага гаспадарылі сябры праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аднак, у гандляроў сувенірамі была толькі бел-чырвона-белая сімволіка і гербы Пагоня.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

У разбуранай віцебскай сінагогі будзе новае жыццё | Камунікат.org

Ад Вялікай Любавіцкай сінагогі, пабудаванай на мяжы 19-20 стагоддзяў, на сённяшні дзень засталіся практычна адны сцены.Між тым, яна ўяўляе для Віцебску пэўную каштоўнасць: непадалёк жыла сям’я Шагалаў, і ў гэты храм, верагодней за ўсё, хадзіў і бацька мастака, і ён сам. Будынак быў пашкоджаны падчас мінулай вайны, некалькі разоў перабудоўваўся, шмат гадоў трываў без даху пад дажджом і снегам.
І тым не менш, захаваў выбітныя рысы “чырвонацаглянай” архітэктуры, характэрнай для тагачаснай віцебскай забудовы, лічыць архітэктар Аляксандр Міхайлюкоў:
– Па сутнасці, гэта, канешне ж, помнік архітэктуры, і даволі высокага ўзроўню. Некалькі разоў прадпрымаліся спробы акрэсліць будучыню гэтага будынка, у 1990-я гады прыходзілі замовы, былі зроблены абмеры, зроблены эскізны п... Болей...

Падляшша святкуе Купалле | Камунікат.org

“Лідар”, “Гай”, “Багач”, “Лотас”, “Клякацякі” і іншыя музычныя калектывы выступалі ў Нараўцы. У амфітэатры гэтай вёскі, у якой значная частка насельніцтва вызнае сябе за беларусаў, прайшло традыцыйнае свята “Купальская ноч”.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Гмінны асяродак культуры.Падрабязней кажа дырэктар установы Алена Рэент:
– Мы стараемся падтрымліваць гэту традыцыю, таму праводзім Купалле 7-га ліпеня. Усе жыхары нашай гміны, чакаюць гэта штогадовае свята. Мы рыхтуемся да яго цэлы год. Спадзяюся, што ў гэтым годзе будуць і людзі і надвор’е.
Лідар гурта „Багач” (Менск) Віктар Варонін:
– Нас вельмі добра сустракаюць, канцэрты праходзяць на „ура”. Падымаем беларускую... Болей...

Абвешчаны поўны спіс прэміі Арсенневай | Камунікат.org

У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшло 27 кніг.Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2018 годзе. Таксама прымаліся кнігі 2017 года, пры ўмове, што яны не былі пададзеныя на прэмію ў мінулым годзе.Сёлета на прэміі Арсенневай прадстаўлены кнігі дзевяці беларускіх і двух польскіх выдавецтваў. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Кнігазбор” - 13 кніг, выдавецтва “Галіяфы” падало 4 кнігі, “Янушкевіч” - 2 кнігі. Усе астатнія выдавецтвы: “Полацкая ляда”, “Каўчэг”, “Чатыры чвэрці”, “Медысонт”, “Брэсцкая друкарня”, “Agencja Wydawnicza Ekopress”, “Праграмная рада тыднёвіка &la... Болей...